серада, 23 траўня 2012, Менск 03:02

Форум

Віктар Івашкевіч

Віктар Івашкевіч (здымак Арцёма Канцавога).
x
Віктар Івашкевіч (здымак Арцёма Канцавога).
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Віктар Івашкевіч нарадзіўся 21 верасьня 1959 г. у Менску. З пачатку 1980 гадоў – у моладзевым нацыянальным руху, удзельнік “Майстроўні”, “Талакі”. З 1988 – у Беларускім народным фронце.

Быў арганізатарам страйкамаў на менскіх прадпрыемствах у 1991 годзе. Шмат разоў падпадаў пад адміністрацыйныя пакараньні і арышты.

Быў рэдактарам газэты “Рабочы”. У кастрычніку 2002 году быў асуджаны на два гады абмежаваньня волі за публікацыю артыкулу “Злодзей павінен сядзець у турме”, у якім пракуратура ўбачыла паклёп на прэзыдэнта.

Намесьнік старшыні Партыі БНФ да 2009 году. Да лютага 2011 быў кіраўніком менскай гарадзкой арганізацыі БНФ. Але ў лютым аб'явіў аб выхадзе з партыі ў сувязі з нязгодай з пазыцыяй, якую заняў былы кандыдат у прэзыдэнты Рыгор Кастусёў. Цяпер Віктар Івашкевіч зьявіцца сябрам аргкамітэту партыі "Беларускі рух".
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Одиссей.
23.03.2011 17:33
Сколько лет я Вас знаю (а знаком я с Вами лично), Вы только занимаетесь одним - плодите различного рода Инициативы и Рухи абсолютно не заботясь о соответствующих действиях. Складывается впечатление, что занимаетесь Вы исключительно профанацией политической борьбы, хотя и слова-то вроде нужные говорятся, но до действий так и справа и не доходит. Вы сами имеете контроль над тем в скольких инициативах, партиях, рухах, дзеяннях вы участвуете? По моим подсчётам где-то около двух десятков... и это всё о нём. Или же я не прав?
Адказаць

Імя:: Госьць
24.03.2011 15:46
Я ўдзельнічаю ў аргкамітэце партыі "Беларускі рух” і ў грамадзянскай ініцыятыве “Эўрапейская Беларусь”. Падчас апошняй выбарчай кампаніі быў даверанай асобай кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава.

Лічу, што кампанія “Эўрапейская Беларусь” і штаб Саньнікава дзейнічалі і дзейнічаюць дастаткова актыўна і эфэктыўна.

Што тычыцца дзейнасьці аргкамітэта партыі “Беларускі рух”, то ягоную эфэктыўнасьць можна будзе праверыць на падрыхтоўцы і правядзеньні
сёлетняга “ Чарнобыльскага шляху”, бо менавіта Юрыю Хадыку каардынацыйная рада апазыцыі даручыла узначаліць яго аргкамітэт.

Імя:: Цікаўны
23.03.2011 18:35
1.На якую Плошчу вы пойдзеце 25 сакавіка?
2. Ці цікавяць сёньня народ палітычныя і нацыянальныя лёзунгі? Можа варта пераходзіць выключна на сацыяльныя?
Адказаць

Імя:: Госьць
24.03.2011 15:47
25 сакавіка я буду а 18 гадзіне на плошчы Якуба Коласа, а ў 19.00 ля помніка Янкі Купалы.

Неабходна падымаць сацыяльныя праблемы і пераводзіць іх у палітычныя патрабаваньні. Напрыклад: “улады хочуць скрасьці нашыя грошы і таму трэба здымаць свае уклады з банкаў, абвяшчаць байкот рэжыму і патрабаваць новыя выбары без Лукашэнкі”.

Імя:: Алесь Горад:: Менск
23.03.2011 20:54
Добры дзень, Віктар. Ведаю Вас з часоў "Талакі", як змагара. Помню таксама Вашыя выступленні па радыё і публікацыі ў часопісе "Родіна". Многае са сказанага спраўдзілася. У мяне пытанне - ці можа прыціснуты "да сценкі" Лукашэнка паспрабаваць "здаць" беларускую дзяржаўнасць? Пры якіх умовах? Дзякуй.
Адказаць

Імя:: Госьць
24.03.2011 15:55
Лічу, што Лукашэнка не можа “здаць” беларускую дзяржаўнасьць, але можа здаць і ўжо здае беларускую маёмасьць. Чым болей дыктатар будзе пры ўладзе, тым болей ён здасьць. Чым хутчэй атрымаецца адхіліць яго ад улады, тым меней расейцы пасьпеюць захапіць нашай маёмасьці.

Імя:: Ананім
23.03.2011 21:54
Вы сапраўды лічыце Саньнікава самым пэрспэктыўным палітыкам? Ці даеце, што ў яго ёсьць нейкая палітычная будучыня?
Адказаць

Імя:: Госьць
24.03.2011 15:56
Лічу, што пасьля вызваленьня прынцыповасьць, пасьлядоўнасьць і няскоранасьць Андрэя Саньнікава будуць належным чынам ацэненыя беларускім грамадзтвам, асабліва ў параўнаньні з сумнеўнымі паводзінамі некаторых іншых палітыкаў

Імя:: Ананім
23.03.2011 22:11
Уважаемый Виктор. Как Вы относитесь к Милинкевичу? Считаете ли его оппозицией к диктаторскому режиму Лукашенко? Устраивают ли Вас его поездки по ЕС и все его произносимые, там речи? Не думаете ли Вы о том, что в принципе, Милинкевич сознательно мешает оппозиции? Стратегия и тактика вашей партии, в корне разнится с его стратегией и тактикой. Я права или нет? По моему, с Милинкевичем договариваться нет ни одной общей причины. Права я или нет? Брэнд БНФ оставляете Янукевичу на всегда? Простите за количество вопросов. За ответы, очень Вам благодарна. Галина.
Адказаць

Імя:: Госьць
24.03.2011 15:57
Аб’яднаньне Мілінкевіча і Раманчука на апошняй канфэрэнцыі ў Варшаве шмат пра што кажа.

Калі Мілінкевіч у бліжэйшы час не выступіць за жорсткія эканамічныя санкцыі супраць дыктатарскага рэжыму з мэтай найхутчэйшага вызваленьня палітвязьняў, калі ён не падтрымае ў бліжэйшы час кампанію байкоту фальшывых выбараў, то ягоная пазыцыя будзе тоеснай з пазыцыяй Раманчука. І стаўленьне да іх будзе аднолькавае.

Я ня бачу сэнсу змагацца з Янукевічам і Кастусёвым за той “брэнд”, які на апошніх выбарах, паводле пратаколаў тых участкаў, дзе быў рэальны падлік галасоў, набраў аж 0,2% галасоў ( у той час як за Саньнікава на тых жа участках прагаласавала 22%).

Імя:: алесь Горад:: усход
23.03.2011 23:15
Прывітанне сп. Івашкевіч,я прыхільнік байкоту і негвалтоўнаму супрацьдзеянню рэжыму,але некаторыя Вашы выказвання выклікаюць непаразуменне.
1.Вось Вы кажаце пра тых хто гатовы да дыялогу з рэжымам:"Паміж намі няма такога радыкальнага ўзаемаадмаўленьня. Бо тыя, хто выступае за дыялёг, прызнаюць, што ўладу трэба да гэтага прымушаць. Хто гатовы займацца працай па прымушэньні ўлады – будзе гэтым займацца."
У сувязі з гэтым пытанне:да якога стану трэбадавесці ўладу, каб яна пайшла на добрасумленны дыялог, і ці не паказвае досвед, што наша ўлада будзе бараніць сябе, як Кадафі, да апошняй кулі?
2.Што азначае пункт вашага маніфэсту: "адмова ад тавараў і паслуг, байкот фірмаў, якія супрацоўнічаюць з рэпрэсіўнымі органамі".Некаторыя палічылі, што гэта адмова ад усіх тавараў беларускай вытворчасці, калі так то, ці не адштурхне гэта людзей, якія вырабляюць такія тавары і паслугі, і ці не дасць магчымасць афіцыйным СМІ абвінаваціць апазыцыю у здрадзе народу.
3.Большасць Вашых цяперашніх прапаноў супадаюць з прапановамі сп.Пазняка,які даўно прапаноўваў падобны план дзеянняў, і ў адсутнасці выбару паказваў, што гэта адзіны правільны накірунак дзеянняў, ці збіраецеся Вы неяк гэта ўліцваць?
Адказаць

Імя:: Госьць
24.03.2011 16:06
1.У бліжэйшы месяц мы пабачым, які лёс чакае дыктатара, што вядзе дыялёг са сваім народам пры дапамозе куляў. Лёс Каддафі, я спадзяюся, паўплывае на паводзіны Лукашэнкі.

А прымусіць дыктатара сысьці можа фінансавы крах рэжыму і выхад на вуліцы масы незадаволеных сваім сацыяльным становішчам рабочых, прадпрымальнікаў і службоўцаў.

Таму нам трэба дамагацца эканамічных санкцыяў, заклікаць здымаць банкаўскія уклады і скупаць валюту, адмаўляцца ад выплаты незаконных пабораў і клікаць незадаволеных на вулічныя акцыі пратэсту.

2. Прапануецца байкатаваць ня ўсе тавары беларускай вытворчасьці, а тавары такіх фірмаў, супраць якіх будуць уведзены санкцыі Эўрапейскім зьвязам.

3.Вельмі добра, што зараз мы будзем дзейнічаць разам з прыхільнікамі Пазьняка ў адным кірунку.

Імя:: Versnik Горад:: Mensk
24.03.2011 00:07
''Складывается впечатление, что занимаетесь Вы исключительно профанацией политической борьбы'' . У мяне таксама такоесамае ўражанне. Віктар зрабіўся за 20 год прафесійным змагаром-імітатарам. Трымае сцяг барацьбы за ўладу і больш нічым не займаецца. Нават тэорыяй сучаснай барацьбы. Між тым каб перамагчы ў вялікім, трэба вучыцца перамагаць у малым. Рэвадюцыйную тэорыю ведаць назубок. Быў адзін момант за 20 год, калі ўладу можна было ўзяць, але не знайшлось нікога ''буйнага'' хто б захацеў гэтую ўладу тады ўзяць. Нават Карпенка спужаўся. Таму застаецца імітырываць змаганне...
Адказаць

Імя:: Госьць
24.03.2011 16:07
7. У артыкуле “Байкот рэжыму – стратэгія перамогі” выкладзеныя канкрэтныя прапановы канкрэтных дзеяньняў. Натуральна сьпіс гэтых дзеяньняў можна і трэба ўдакладняць і пашыраць. І тут кожны можа праявіць ініцыятыву. Вельмі хацелася б пачуць канкрэтныя парады і прапановы на e-mail ruch@bielarus.by

Імя:: Kanservatyuny Горад:: Mensk
24.03.2011 00:49
Сп Івашкевіч,адкажыце калі-ласка на 4 пытаньні,толькі разгорнута і бяз патасу,як вы ўмееце
1Чаму вы ствараеце нейкі незразумелы рух калі існуе Рух пад якім можна ўсім аб'яднацца-Рух за новыя выбары без лукашэнкі?Ці гатовыя вы далучыцца да працы ў гэтым руху?
2Ці ня лічыце вы памылкай развал Фронту ў 1999 годзе,калі вы прынялі актыўнейшы ўдзел у развале Фронту і Завальваньні Пазьняка
3Ці ведаеце вы,што вы развальвалі БНФ па шаблону(г. наодзіць на пэўныя думкі) развалу Руху ва Украіне?
4Ці ня лічыце вы,што пасьля развалу БНФ хаця б паловы сядзібы павінны была адысьці да КХП БНФ,бо яны маюць на яе ня меншае маральнае і гістарычнае права чым вы(віковская оппозіція),і чаму вы(бнф у твары сіўчыка і ко) па-злачынску ноччу памянялі замкі і акупавалі Сядзібу?
Адказаць

Імя:: Госьць
24.03.2011 16:08
Я ня ведаю каардынаты тых людзей, якія на Беларусі прадстаўляюць рух “Новыя выбары без Лукашэнкі”, калі ласка, падкажыце ruch@bielarus.by. Мы гатовыя супрацоўнічаць з усімі, хто гатовы рабіць байкот рэжыму.

Галоўная супярэчнасьць з Пазьняком у 1999 годзе (і гэтая супярэчнасьць застаецца і сёньня) ў тым, што Пазьняк у прынцыпе не ідзе ні на якія кааліцыі. Для яго ўсе, хто не ў КХП БНФ, ёсьць здраднікі, агенты ці дурні. З такой пазыцыяй я пагадзіцца не магу.

Імя:: Пенсионер
24.03.2011 06:29
Арганізаваная апазіцыя ў думках цалкам захоплены барацьбой,але астатнія людзі проста жывуць, гадуюць дзяцей, глядзяць футбол.Яны не будуць ужываць ў сваім жыцці ні які маніфэст, хіба што не пойдуць на чарговы фарс, званы выбарамі. Але прыйсці куды небудзь і тым выказаць свой пратэст яны могуць, бо усё кіпіць.
Спадар Івашкевіч, на мой погляд у арганізаванай апазіцыі застаецца не вельмі многа часу каб сабраць шмат людзей,бо вясна не вечная. Потым дачы, загараднае адпачынак і гэтак далей. З гэтай нагоды маі пытанні:
Чаму не Бангалор? Ці ж гэта галоўнае?
Вы спрабавалі дамовіцца з уладай каля "Нацыянальнай бібліятэкі"? Там дзе улада праводзіць розныя масавыя гульні.
Чаму выключна "Дзень Волі" ды "Чарнобыльскі Шлях"? Чаму не памнажаць колькасць паступова, сход за сходам?
І наогул майму сабаку не зразумела калі я яму кажу, што з за яго, нам век свабоды не відаць i кажа мне - ганьба.
Адказаць

Імя:: Госьць
24.03.2011 16:11
На “Чарнобыльскі шлях” мы будзем зьбіраць людзей да чарнобыльскай капліцы каля плошчы Бангалор. Перакананы, што ўлады ня здолеюць нам у гэтым перашкодзіць.

Я лічу, наступныя масавыя акцыі трэба будзе прывязваць не да нейкіх гістарычных датаў, а да пратэсту супраць канкрэтных дзеяньняў улады, накіраваных на пагаршэньне ўмоваў жыцьця людзей.

Імя:: Сямён Горад:: Пінск
24.03.2011 10:47
Партызан Вы наш. Распавядзіце калі ласка, што Вы асабіста, за апошні час, зрабілі шкоднага для рэжыма, каб хоць неяк адрознівацца ад "канструктыўнай" апазіцыі.
Адказаць

Імя:: Госьць
24.03.2011 16:11
Я прымаў актыўны ўдзел у працы выбарчага штаба кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава і ў акцыі 19 сьнежня.

Імя:: неагрессивная
24.03.2011 11:04
Виктор, как лично Вы относитесь к вчерашней дикой выходке представителей Европейской Беларуси на конференции в Польше? Вам не кажется, что подобными агрессивно-истеричными акциями самодискредитируются не только сами участники и заказчики, но и оппозиция как таковая в глазах цивилизованных белорусских и европейских граждан?..
Адказаць

Імя:: Госьць
24.03.2011 16:12
Лічу пратэст супраць таго, каб Раманчук прадстаўляў на міжнародным узроўні беларускія дэмакратычныя сілы цалкам абгрунтаваным і апраўданым. Хай Раманчук скажа дзякуй, што яму не плявалі ў твар. І эўрапейскія палітыкі павінны ведаць, якое стаўленьне беларусаў да такіх іхных партнэраў

Імя:: Алесь Горад:: Менск
24.03.2011 12:10
Віктар. У Беларусі шмат рухаў, партый, групаў, якія беларускія і правыя(правацэнтрыскія). Як Вы ставіцеся да ніх (За Свабоду, БХД, Малады Фронт, Салідарнасці "Разам", БСДГ, два БНФ, Правы альянс, Маладая Беларусь)? Ці бачыце Вы між гэтых груповак сваіх будучых саюзнікаў? У якім фармаце?
Жадаю Вам поспеху. Дзякуй за адказ.
Адказаць

Імя:: Госьць
24.03.2011 16:14
Я вельмі хацеў бы, каб усе беларускія дэмакратычныя арганізацыі дзейнічалі разам у кампаніі “Байкот дыктатуры”. А хто больш правы ці больш левы, мы высьветлім на сапраўды свабодных дэмакратычных выбарах, якіх нам яшчэ разам неабходна дамагчыся.

Імя:: скептык
24.03.2011 13:06
1.Як вы думаеце ацэньваць вынікі той вашай дзейнасьці, якая апісаная ў Маніфэсьце? Ці будзеце закупку валюты насельніцтвам лічым вашым дасягненьнем і вынікам прычытаньня людзьмі Маніфэсту?

2. Якія штыкі стаяць за вамі, Шушкевічам і Казуліным? Колькі актывістаў?
Адказаць

Імя:: Госьць
24.03.2011 16:22
У 1991 годзе БНФ узьняў хвалю антыкамунізму і зруйнаваў дыктатуру кампартыі, ці БНФ выкарыстаў хвалю антыкамунізму, і узначаліўшы яе дамогся незалежнасьці Беларусі? Палітык павінен адчуваць аб’ектыўныя настроі ў грамадзтве і выкарыстоўваць іх для дасягненьня палітычных мэтаў. А эфэктыўнасьць дзеяньняў палітыкаў будзе ацэньвацца беларусамі на тых свабодных выбарах, якіх нам яшчэ трэба дамагчыся.

За мной разам з Шушкевічам стаяць як мінімум 2000 сябраў ініцыятыўнай групы Андрэя Саньнікава, 150.000 людзей, што паставілі за яго подпісы, толькі ў Менску не менш 300.000 выбаршчыкаў, якія прагаласавалі за Саньнікава.

Імя:: Лех
24.03.2011 13:39
Хто з апазыцыі зараз падтрымлівае ідэю санкцыяў, а хто -- не? Ваша вэрсія -- чаму многія не падтрымліваюць санкцыі супраць рэжыму?
Адказаць

Імя:: Госьць
24.03.2011 16:24
Я думаю, беларускія палітыкі не выказваюцца ясна на прадмет эканамічных санкцыяў, таму што, з аднаго боку, баяцца выклікаць рэпрэсіі супраць сябе з боку рэжыму, а з другога боку, баяцца, што такая адкрытая пазыцыя будзе скарыстана рэжымам у прапагандзе, і выкліча негатыўнае стаўленьне з боку часткі простых грамадзян.

Я лічу, што заклікі да эканамічных санкцый ніяк не пагоршаць становішча апазыцыі (горш няма куды), а што тычыцца прапаганды, то БТ усё роўна нас абзывае “агентамі ЦРУ” і “ворагамі народа”, але паспрыяць увядзеньню санкцый нашыя заклікі могуць.

Імя:: Алесь Горад:: Минск
24.03.2011 14:51
Уважаемый Виктор как Вы смотрите на то что Евросоюз и Совет Европы и отдельные страны заявляют что выделяют не малые суммы на деятельность гражданского общества а в действительности этих средств нет . Может нужно прямо сказать спонсорам не озвучивать эту тематику. Все равно этих средств ни кто не видит в Беларуси. Если и помогать то адресно и без посредников. А Ваше мнение?
Адказаць

Імя:: Госьць
24.03.2011 16:25
Цалкам з вамі згодны. Гэтыя дэкляраваныя лічбы дапамогі толькі перашкаджаюць зьбіраць дапамогу на дзейнасьць у Беларусі. Людзі кажуць: "Што толку ад маіх 10, 100, 1000 даляраў? Вам жа даюць 87 мільёнаў". А гэтыя мільёны расьцярушваюцца на розныя сэмінары і канфэрэнцыі, кшталту той, на якую запрасілі Мілінкевіча з Раманчуком. Вось гэтай кампаніі грошы на ўдзел у фальшывых выбарах дадуць. А на кампанію "Байкот рэжыму" – не.

Імя:: Агей Горад:: Менск
24.03.2011 15:10
В ыкажыце, калі ласка, свой погляд на прынцып фармавання Рады, мне здаецца, каму ўздумалася, каму захацелася, таго і прымаюць у яе. Ці ёсць пэўныя крытэрыі? Там занадта шмат звычайных арцельшчыкаў-халяўшчыкаў, дзюбкі паразяўлялі ў чаканні дармовых грошай.
Адказаць

Імя:: Госьць
24.03.2011 16:27
У Раду сабраліся арганізацыі, якія дэкляравалі агульныя мэты -- вызваленьне палітвязьняў і правядзеньне свабодных выбараў. Абмежаваць далучэньне да гэтых мэтаў я ня бачу патрэбы і магчымасьці. Але зараз неабходна перайсьці да канкрэтных дзеяньняў. Імі павінна стаць кампанія "Байкот дыктатуры". У рамках гэтай кампаніі паводле ініцыятывы аргкамітэту "Беларускага руху" на наступным тыдні будуць створаныя аргкамітэты "Чарнобыльскага шляху" і кампаніі "Не дамо сябе абакрасьці" .Далучайцеся.

Імя:: Юля
24.03.2011 15:19
Чаму Ваш выбар паў на Саньнікава з ўсіх палітычных сілаў і асобаў? Што абагульняе абсалютна ідэйна розных Івашкевіча, Казуліна, Саньнікава і Шушкевіча?
Адказаць

Імя:: Госьць
24.03.2011 16:42
Івашкевіча, Казуліна, Саньнікава і Шушкевіча аб'ядноўвае жаданьне бачыць незалежную Беларусь паўнапраўным сябрам Эўразьвязу. І разуменьне таго, што менавіта дыктатарскі рэжым зьяўляецца галоўнай перашкодай на шляху да гэтай мэты.

А тое, што Саньнікаў варты нашай падтрымкі, пераконваюць ягоныя паводзіны, і паводзіны іншых кандыдатаў пасьля 19 сьнежня.

Імя:: liashkou_a Горад:: Добруш
24.03.2011 15:58
Дзень добры, сп. Івашкевіч
Па-першае, хачу павіншаваць з надыходзячым сьвятам - Днём волі.
А зараз, калі ласка, адкажыце на некалькі пытаньняў:
1) Якія, на вашу думку, праблемы палітычнага і сацыяльна-эканамічнага характару зьяўляюцца для нашай краіны найбольш актуальнымі і патрабуюць неадкладнага вырашэньня?
2) У чым, на вашу думку, будзе заключацца істотнае адрозьненьне "Беларускага руху" ад заснаванага аднайменнага руху КХП-БНФ альбо ад Партыі БНФ Янукевіча-Костусёва?
3) Як будзіце заўтра адзначаць сьвята?
4) Ці плануеце ў партыі распрацоўку праграмы па разьвіцьцю малых гарадоў?
5) Ці даводзілася бываць у Добрушы?

Адказаць

Імя:: Госьць
24.03.2011 16:44
1. Галоўная праблема беларускага грамадзтва – гэта зьвязаная па руках і нагах творчая ініцыятыва нашых людзей, гэта адсутнасьць свабоды. Менавіта таму да нас не ідуць з інвэстыцыямі вядучыя заходнія фірмы. Таму нам найперш неабходна ліквідаваць дыктатарскі рэжым, правесьці свабодныя выбары, падаць заяўку на ўступленьні ў Эўразьвяз, і пачаць рэалізацыю праграмы па падрыхтоўцы да гэтага ўступленьня.

2. Я катэгарычна супраць таго, каб абзываць усіх агентамі, здраднікамі і дурнямі, як гэта робіць Пазьняк. Я катэгарычна супраць усіх тых выказваньняў, якія рабіў і робіць спадар Кастусёў падчас і пасьля выбарчай кампаніі.

3. 25 сакавіка я буду а 18 гадзіне на плошчы Якуба Коласа, а ў 19.00 ля помніка Янкі Купалы.

4. Мы лічым, што такую праграму абавязкова трэба распрацоўваць, але пакуль мы не набралі адпаведную каманду спэцыялістаў. Калі ў вас ёсьць парады, будзем вельмі ўдзячныя.

5. У Добрушы ня быў. Калі запросіце, абавязкова прыеду

Імя:: рабацяга
24.03.2011 16:30
Чаму, на вашую думку, заглох рабочы рух? Ці прагназуеце вы масавыя выступы рабочых, як 20 гадоў таму?
Адказаць

Імя:: Госьць
24.03.2011 16:49
Рабочы рух заглох у выніку сацыяльнага подкупу простых рабочых і палітычных рэпрэсіяў супраць прафсаюзных актывістаў. Калі ва ўлады ня будзе магчымасьці працягваць сацыяльную палітыку на ранейшым узроўні, і калі мы будзем актыўна праводзіць інфармацыйныя кампаніі ў асяродку работнікаў дзяржаўных прадпрыемстваў, то масавыя выступы рабочых магчымыя. Наагул я лічу, што без далучэньня рабочых да акцыяў пратэсту зьмены немагчымыя

Імя:: Вэб-рэдактар
24.03.2011 16:49
На гэтым прыём пытаньняў скончаны. Дзякуй усім за ўдзел у онлайн-канфэрэнцыі
Адказаць

Імя:: Госьць
24.03.2011 17:20
Дзякуй усім, хто задаў пытаньне. Я вельмі спадзяюся, што наша ініцыятыва "Байконт дыктатуры" выкліча ня толькі крытыку, але і творчы падыход, зьявяцца новыя ініцыятывы і прапановы. Бо сама кампанія можа быць пасьпяховай толькі тады, калі ў яе творчай распрацоўцы і зьдзяйсьненьні будуць прымаць удзел сотні тысячаў людзей.