To get best possible experiance using our website we recommend that you upgrade to a newer version or other web browser. A list of the most popular web browsers can be found below.
Just click on the icons to get to the download page
Радыё Свабода – прыватная некамэрцыйная інфармацыйная служба, фінансаваная Кангрэсам ЗША, якая вядзе вяшчаньне на краіны Эўропы, Цэнтральнай Азіі і Блізкага Ўсходу.
18.03.2008 18:50
Старшыня Рады БНР Iвонка Сурвіла (Шыманец) нарадзілася ў 1936 годзе ў Стоўпцах. З 1944 году – у эміграцыі. Жыла ў Францыі‚ Даніі‚ Гішпаніі. Цяпер жыве ў Канадзе. Мае дзьвюх дачок.
Скончыла вышэйшую Мастацкую Школу ў Парыжы‚ пазьней – лінгвістычнае аддзяленьне Сарбонскага Ўнівэрсытэту (1959).Акрамя роднае мовы‚ валодае яшчэ васьмю: францускай‚ гішпанскай‚ ангельскай‚ нямецкай‚ дацкай‚ лацінскай‚ нарвэскай‚ польскай.У 1958-1965 гадох працавала ў беларускай рэдакцыі Гішпанскага Нацыянальнага Радыё. З 1969 году і да апошняга часу працавала англа-францускім перакладчыкам у Фэдэральным Урадзе Канады.Займалася жывапісам‚ удзельнічала ў мастацкіх выставах.У 1989 годзе арганізавала Канадзкі Фонд Дапамогі Ахвярам Чарнобыля ў Беларусі і заставался яго кіраўніком да моманту абраньня Старшынёю Рады БНР.