чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 18:01

Форум

Іван Шыла

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
3 чэрвеня сёлета Іван Шыла абсалютна беспадстаўна і супрацьзаконна быў выключаны са школы напярэдадні апошняга экзамэну.

17-гадовы Іван Шыла - звычайны падлетак, жыве разам з бацькамі і братам у звычайнай аднапакаёвай кватэры. Любіць гісторыю. Як і іншыя аднагодкі, неабыякавы да футболу, цікавіцца Інтэрнэтам, глядзіць МТV. Бацькі – тыповыя прадстаўнікі тэхнічнай інтэлігенцыі. Маці Сьвятлана працуе інжынэрам у праектным інстытуце. Бацька Ўладзімер займаецца прадпрымальніцтвам у будаўніай сфэры. Малодшы брат Ільля зьяўляецца капітанам юнацкай каманды ФК “Шахтар”.

Іванаў бацька зьяўляецца сталым ўдзельнікам апазыцыйных акцый і мітынгаў з пачатку 90-х. Самаму Івану сутыкнуцца з грамадзка-палітычнай дзейнасьцю давялося яшчэ на прэзыдэнцкіх выбарах 2001 году.

Прэзыдэнцкая кампанія 2006 году стала пераломнай у лёсе Івана. Знаёмства з “Маладым Фронтам”, са Зьмітром Дашкевічам, удзел у першых Днях Салідарнасьці, пікеты ў падтрымку Мілінкевіча, першыя затрыманьні, выклікі да дырэктара школы, допыты ў КДБ і, нарэшце, Плошча. Пяць дзён у намётавым мястэчку разам з бацькай і братам. 10 сутак арышту для бацькі і новы пэрыяд змаганьня для сына...

На рахунку Івана - дзясяткі затрыманьняў і адміністратыўных пратаколаў, безьліч гутарак са школьным кіраўніцтвам, допыты ў пракуратуры й КДБ. Усё гэта - за дзясяткі акцыяў і пікетаў, тысячы распаўсюджаных улётак і газэт.

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары. Старонка з 2
Імя:: Таццяна Елавая Горад:: Менск
09.06.2008 20:20
Іван, пытанне такое. калі б ты заўтра выйграў у латарэю "наша лато" 100 тысяч даляраў, дык на што б іх патраціў?
Адказаць

Імя:: Госьць
09.06.2008 17:20
Па-першае ніколі не гуляю ў азартныя гульні. Па-другое, ніколі ня думаў пра тое, куды б можна было патраціць такую вялікую суму грошай.

Імя:: Віктар.
09.06.2008 21:22
Паважаны Іван, у якой ступені твае аднакашнікі салідарны з табою, твае суседзі ? Заставайся такім жа Беларусам і Чалавекам, які ты ёсьць, і ты праз некаторы час пабачыш - дзе будуць гэтыя некчэмныя маленькія чалавечыкі, якія так нізка палі,здрадзіўшы краіне, і дзе будзеш ты. Трымайся і абараняй сваё права
на адукацыю ў сваім Родным Доме.
Туравец Віктар з Францыі.
Адказаць

Імя:: Госьць
09.06.2008 18:22
Хацелася б падзякаваць за тое, што Вы зьвярнулі на сытуацыю, якая склалася вакол мяне. А аднакашнікі – яны салідарныя са мной у той ступені, што выказваюць мне падтрымку. Са сваімі суседзямі я ня маю асаблівых кантактаў, яны, магчыма, і ня ведаюць пра маю сытуацыю. А наконт права атрымаць адукацыю ў Беларусі, я буду бараніць гэтае права і, думаю, на гэтым тыдні мы пададзім скаргу ў Міністэрства адукацыі.

Імя:: oz Горад:: Mensk
09.06.2008 22:41
Іван добры дзень! Адкажыце калі ласка чаму Вы далучыліся менавіта да дзейнасьці Маладога Фронту? І ці лічыце дзейнасьць гэтае арганізацыі ўдалай?
Адказаць

Імя:: Госьць
09.06.2008 19:41

Я лічу, што шмат людзей прыходзяць у моладзевыя арганізацыі не таму, што яны ад пачатку падтрымліваюць тыя ідэі і каштоўнасьці, якія гэтыя арганізацыі дэкляруюць. Гэта проста элемэнтарнае жаданьне надаць форму пратэстным настроям, якія часта выяўляюцца ў маладым ўзросьце. А далей – гэта справа арганізацыі, выхаваньне людзей, якія сталі пад яе штандар. Ёсьць і такія арганізацыі, якія на гэтым спыняюцца, і ня ставяць мэты па духоўнаму разьвіцьцю асобы. Яны выкарыстоўваюць пратэстны настрой, не выпрацоўваюць канкрэтнага бачаньня, якой будзе краіна, калі мы зможам зрынуць гэтую ўладу. Я лічу, што гэта няправільна, бачыць праблему толькі ў адным чалавеку – Лукашэнку. Малады Фронт лічыць, што прасьцей зьмяніць грамадзтва, бо Лукашэнка -- толькі адлюстраваньне тае сытуацыі якая склалася на дадзены момант. Я ўдзячны лёсу, што далучыўся да арганізацыі, дзе ёсьць такія людзі, як Зьміцер Дашкевіч і Зьміцер Хведарук, якія сталіся ня толькі духоўнымі арыенцірамі для мяне, але й маімі сябрамі.

Імя:: Снежны Чалавек Горад:: Магілёў
10.06.2008 00:46
"Гвалтоўны супраціў" - ці магчыма такое на тэрыторыі Беларусі?
Адказаць

Імя:: Госьць
09.06.2008 21:46
Думаю, на тэрыторыі Беларусі гэта магчыма, але ў любым разе гэта будзе мець маргінальную форму і ня будзе мець посьпеху і падтрымкі сярод беларусаў.

Імя:: Бойскаўт Горад:: Минск
10.06.2008 06:05
А можа хопіць гуляць на публіку. Ты ж сам вучыцца не хацеў. Табе больш падабалася бегаць па сходках, дзе піва прастаўлялі задарма. Паводзіў сябе як бандзіт увесь час. Вось ты скажы, які ў цябе сярэдні бал гадавы выйшаў, а то такое ўражаньне, што ты так вучыцца прагнуў, а цябе ўзялі й выключылі. Наколькі навучыўся?
Адказаць

Імя:: Госьць
10.06.2008 03:05
Я не прэтэндую на званьне ганаровага выпускніка гэтай школы і здольнага навучэнца. Але, тым ня менш, сярэдняя баля ў мяне 6,5. Безумоўна, часам я апынаўся ў такой сытуацыі, што мне даводзілася ахвяраваць навучаньнем. Я вымушаны быў прысутнічаць на судох над маімі паплечнікамі – коштам заняткаў у школе. Былі моманты, калі я вымушаны быў з’язжаць у Менск за некалькі дзён, бо ў іншым выпадку я б апынуўся ў пастарунку за некалькі дзён перад Чарнобыльскім маршам ці Эўрапэйскім шляхам. А наконт вызначэньняў, што дае аўтар пытаньня – я лічу, што ён апэруе неіснуючымі фактамі. Апраўдвацца я ня буду. Грамадзкая дзейнасьць у нашай краіне ёсьць амаль злачынствам і непажаданай для навучэнцаў школы, хаця ў сваім статуце ставіць на мэжце сацыялізацыю. Асобы, што немагчыма без грамадзкай дзейнасьці.

Імя:: Ян
10.06.2008 07:43
Спадар Іван, ці ёсьць у вас блізкія сябры ці дзяўчына? Хто яны і як яны ставяцца да Вашай дзейеасьці?
Адказаць

Імя:: Госьць
10.06.2008 04:43
У мяне ёсьць і сябры, і дзяўчына. Яны самі з’яўляюцца актывістамі розных моладзевых дэмакратычных рухаў, у тым ліку і мая дзяўчына. Таму ставяцца яны станоўча. А тыя, з кім проста я сябрую з першых клясаў школы, таксама падтрымліваюць мяне. Ніхто ня ставіцца адмоўна.

Імя:: Лёкса Горад:: Салігорск
10.06.2008 10:06
Здароўкі, сябра. Дык што ты зьбіраешся рабіць далей з вучобай? Ці будзеш судзіцца са школай?
Адказаць

Імя:: Госьць
10.06.2008 07:06

Я ўжо казаў, што мы зьбіраемся падаваць скаргу на дзеяньне адміністрацыі школы і чыноўнікаў з аддзелу адукацыі. І хачу сказаць, што калі выключаюць са школы за палітычную дзейнасьць, дык на гэта існуе некалькі поглядаў. Іншыя навучальныя ўстановы па гэтай жа прычыне могуць і прыняць на вучобу. Ня думаю. Што маё выключэньне са школы стварае непераадольныя перашкоды для працягненьня адукацыі.

Імя:: Дмитирй Горад:: Вильнюс
10.06.2008 10:47
Дорый день, Иван! Что Вы думете по поводу Вашего образования в дальнейшем ?
Адказаць

Імя:: Госьць
10.06.2008 07:47
Я вышэй адказаў на падобнае пытаньне.

Імя:: Алесь Загорскі :)
10.06.2008 11:04
Паважаны Іван, каго Вы бачыце прэзыдэнтам Беларусі й чаму?
Адказаць

Імя:: Госьць
10.06.2008 08:04
Я наогул лічу, што ў Беларусі ня мусіць быць прэзыдэнта, павінна быць парлямэнцкая рэспубліка. А калі гэтая пасада ўсё ж будзе, функцыі прэзыдэнта мусяць быць абмежаваныя. Не хачу называць нейкую канкрэтную асобу, але гэта павінен быць чалавек годны, сумленны, адказны.

Імя:: Елевин
10.06.2008 11:13
Иван, что Для Вас значит День Победы 9 мая?
Признаете ли Вы данный празник и как Вы его обычно отмечаете?
Адказаць

Імя:: Госьць
10.06.2008 08:13
Я наогул не лічу гэты дзень сьвятам. Гэта проста дзень памяці. Ва усім сьвеце ён ўспрымаецца менавіта як дзень памяці, і выходзіць у гэты дзень на вуліцы, танчыць пад музыку папсовых зорак – я не лічу гэта прымальным.

Імя:: Елевин
10.06.2008 11:16
Иван, скажите, чем Вы руководствуетесь, когда проводите акции? Вами рулят эмоции, юнешеский задор или...? Кем Вы хотите стать? Актером? Строителем? Политиком? ученым?
Адказаць

Імя:: Госьць
10.06.2008 08:16

Калі мы ладзім акцыі, мы кіруемся тым, каб засяродзіць не нечым ўвагу. Мы не прыдумляем хаатычна і на эмоцыях. Бо кожны мусіць усьведамляць тое, што юнацкі задор ці адсутнасьць разьліку могуць прывесьці да непажаданых вынікаў, бо ў такіх варунках мы дзейнічаем. А быць хачу, па-першае, грамадзянінам Беларусі. Па-другое, я ня вызначыўся дакладна, але мне хацелася б займацца агратурызмам. Лічу, што цудоўныя краявіды Беларусі могуць прыцягваць тысячы чалавек у нашую краіну. І, канешне, займацца грамадзкай дзейнасьцю, але грамадзкая дзейнасьць – гэта не прафэсія.

Імя:: Елевин
10.06.2008 11:17
Вы можете назвать имена "комиссии" из Минска, которая приезджала?
Что стала с директором школы? Как она себя сейчас чувствует? что она говорит?
Адказаць

Імя:: Госьць
10.06.2008 08:17
Імёны назваць не магу па той прычыне, што ня ведаю, наколькі афіцыйны статус мела гэтая праверка. Цяперашнія адміністрацыя школы адмаўляецца даваць мне гэтую інфармацыю, як і іншыя дакумэнты, зьвязаныя з маім адлічэньнем. Адносна дырэктаркі школы – я зь ёй размаўляў у дзень, калі мусіў праходзіць апошні іспыт. Яна казала, што вымушана была пайсьці на такі крок (сысьці са школы), бо не хацела падпісваць загад пра маё выключэньне і паступацца сваім сумленьнем.

Імя:: Раман
10.06.2008 12:49
Трымайся Иван!!!Здаровейка табе й шанцунку! Урэшце пераможа ня хлусьня ды грубая сила, але прауда нават кали за ёй замала силы. Галоунае заставацца с Богам, й Ён вывядзе цябе пераможцам з любой сытуацыи!"Кали з нами Бог то хто супраць нас?","Бог паганьбёны ня бывае".Буду малицца за цябе Иван. Жыве Беларусь!
Адказаць

Імя:: Госьць
10.06.2008 09:49
ДЗякуй вялікі за падтрымку. Жыве!

Імя:: Николай Горад:: Санкт-Петербург
10.06.2008 17:50
Иван, трымайся!!!Какие твои планы на будущее? Не отразятся ли репрессии против тебя на судьбе брата (собираетесь переводить в другую школу)? Успехов тебе и твоим соратникам-младофронтовцам! Жыве вольная Беларусь!!!
Адказаць

Імя:: Госьць
10.06.2008 14:50

Мой малодшы брат, наколькі ведаю, пасьпяхова здаў іспыты для пераводу ў 11-ую клясу, у яго ніжэйшая адзнака – 8, астатнія – дзевяткі і дзесяткі. Нельга разглядаць такі ціск на мяне асобна ад ціску на нашу сям’ю. Бо і мой бацька, і мой брат актыўна займаюцца грамадзкай дзейнасьцю, і брат Ільля – маладафронтавец.

Імя:: Зьміцер Горад:: Менск
10.06.2008 19:36
Іван, якія дзяўчныы табе падабаюцца?;)
Адказаць

Імя:: Госьць
10.06.2008 16:36

Дзяўчына мусіць быць цікавая як суразмоўца. Той духовы заняпад прывёў да таго, што дзяўчыну ўспрымаюць проста як нейкую мэту для задавальненьня сваіх амбіцыяў і фізычных патрэб. Я лічу, што так ня можа быць, і дзяўчына мусіць быць цікавая найперш як асоба.

Імя:: Дзед Горад:: Глыбокае
11.06.2008 09:55
Іван, у цябе ёсьць прэзыдэнцкія амбіцыі?
Адказаць

Імя:: Госьць
11.06.2008 06:55
Не, у мяне іх няма. Зарана ў 17 год думаць, разважаць пра тое, што ў будучыні можна стаць прэзыдэнтам. Ёсьць шмат іншых людзей, якія б справіліся лепей з тымі абавязкамі, якія ўскладае на прэзыдэнта грамадзтва.

Імя:: halina
11.06.2008 10:09
Иван, я знаю тебя как умного, начитанного, интеллигентного, воспитанного молодого человека с потрясающей выдержкой. И то, что из сложившейся ситуации ты выйдешь победителем, не сомневаюсь ни минуты. Потому как такие ситуации, в которую попал ты, только слабых людей ломают, а таких как ты делают еще сильнее. Чему эта ситуация научила тебя? Какой последний урок ты получил у своих наставников, хоть они от тебя и отказались? И вопрос третий - последний: твои впечатления о собственном выпускном вечере в школе?
Адказаць

Імя:: Госьць
11.06.2008 07:09
1. Я пакуль яшчэ не магу сказаць пра нейкія вынікі і ўрокі гэтай сытуацыі, яна яшчэ не завершылася. 2. Я не лічу, што з боку настаўнікаў ёсьць здрада, іх проста зрабілі закладнікамі.І некаторыя якраз выявілі мужнасьць і непахіснасьць. 3. Я на выпускны вечар хадзіў адзін, без бацькоў. Уражаньні падвоеныя, таму што я не адчуваў сябе ўдзельнікам гэтага сьвята. Некалькі гадзін адбываліся ўрачыстасьці, дзе ўручалі рознага кшталту атэстаты, граматы, падзякі. Маё прозьвішча ніводнага разу не агучылі, хоць мы прызёры раённых спаборніцтваў па футболе, я таксама гуляў у той камандзе і спадзяваўся, што хоць дзесьці агучаць маё прозьвішча. А падчас выпускной балі мае аднакласнікі ўзялі мікрафон, і некалькі чалавек выказалі мне падтрымку публічна. Такія крокі надаюць упэўненасьці.

Імя:: Тамаш Горад:: Горадня
11.06.2008 10:53
Прывітанне! А ў чым феномен салігорскай каманды Маладога Фронту? Не думаю, што ў іншых гарадах сябры гэтай арганізацыі меньш любяць Радзіму і не прагнуць пераменаў... Пры тым, памятаецца, што МФ у Салігорску з'явіўся неяк спантанна... Дзякуй за адказ!
Адказаць

Імя:: Госьць
11.06.2008 07:53
Мне складана ацэньваць фэномэн нашай арганізацыі, бо я з’яўляюся яе сябрам. Мы сталі сябрамі, у нас згуртаваная каманда, хоць і невялікая па колькасьці.Нас вучыць адзіная ідэя і прага абудзіць грамадзтва. Яшчэ важны момант – мы робім усё магчымае, каб не абмяжоўвацца ад грамадзтва і не пазыцыянаваць сябе як нейкіх іншых людзей. Ня хочам ужываць пафасныя выразы, кшталту “змагаемся з дыктатурай”. Хочам, каб людзі ўважалі нас за простых, такіх жа самых людзей, можа, зь іншымі інтарэсамі.

Імя:: Илья
11.06.2008 10:55
У меня такой вопрос: мы уже достаточно долго боремся, многие теряют надежду. Что делать?
Адказаць

Імя:: Госьць
11.06.2008 07:55
Па-першае, я не хачу казаць, што я змагаюся. Я займаюся грамадзкай дзейнасьцю. ПА-другое, кожнае дзеяньне, кожнае наша слова сёньня яно мусіць даць нейкія вынікі. Галоўнае – не губляць надзею і ўсьведамляць важкасьць справы, якой мы займаемся.

Імя:: Дарослы Горад:: Менск
11.06.2008 11:54
Іван, ты зьяўляешся намесьнікам старшыні Маладога Фронту. Шчыра кажучы, неяк слаба верыцца ў тое, што 17-гадовы падлетак можа ўсур'ёз займацца нейкай палітчынай дзейнасьцю. Да таго ж ты ўжо ёй займаешся пэўна гадоў з 15-ці. Хоць і кажуць што ты разумны не па гадох, тым ня менш як ты лічыш, ці гэта нармальна і прымальна каб падлеткі займаліся вялікай палітыкай?
Адказаць

Імя:: Госьць
11.06.2008 08:54


Па-першае, я не лічу, што займаюся вялікай палітыкай. Вялікая палітыка – гэта мастацтва кіраваць дзяржавай і ўплываць на ўнутраныя працэсы, і гэтыя магчымасьці ў беларускіх апазыцыйных палітыкаў зьведзеныя да мінімуму. Адносна таго, ці гэта нармальна ў маім ўзросьце – калі чалавек мае нейкія здольнасьці, калі сябры ўскладаюць на яго адказнасьць , гэта абсалютна нармальна, і нават неабходна, каб людзі, пачынаючы з 16 год, бралі ўдзел у працэсах, якія адбываюцца ў краіне. У Беларусі пакуль гэта не ўспрымаецца, але, думаю. Зь цягам часу сытуацыя зьменіцца, і будзе нармальна ўспрымацца, калі маладыя людзі спрабуюць спрыяць зьменам у краіне.
Камэнтары. Старонка з 2