серада, 23 траўня 2012, Менск 03:19

Форум

Маладафронтаўцы-галадоўнікі

Belarus -- hunger strike of young activists in Minsk, 11may2009
x
Belarus -- hunger strike of young activists in Minsk, 11may2009
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
У сераду 13 траўня а 13-ай гадзіне адбудзецца онлайн-канфэрэнцыя з маладафронтаўцамі, якія абвясьцілі галадоўку ў падтрымку арыштаваных ваўкавыскіх прадпрымальнікаў.

На знак салідарнасьці з ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым і Уладзімерам Асіпенкам ва ўправе партыі БНФ галадуюць маладафронтаўцы Наста Палажанка, Арцём Дубскі, Мікола Дземідзенка, Яўген Скрабец, Ірына Губская, Ільля Нагорны. У панядзелак да іх далучылася Кацярына Салаўёва з Полацку.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: спадарыня Горад:: Менск
11.05.2009 23:15
Вы малайцы! Няхай беражэ Вас Гасподзь. І няхай пачуе улада, што - Жыве Беларусь з такімі хлопцамі і дзяўчаткамі! Трымайцеся толькі і не дайце вас зламіць!
Адказаць

Імя:: Госьць
11.05.2009 20:15
Арцём Дубскі: Вельмі прыемныя такія словы падзякі і тое, што людзі адсочваюць сытуацыю. глядзяць, што з намі робіцца. Думаю. ўсё будзе добра, і мы 14-га прыйдзем туды, куды заплянавалі.



Кацярына Салаўёва: Насамрэч я вельмі ўдзячная людзям за іх падтрымку, дзякуй, што яны падтрымліваюць нас маральна, гэта вельмі важна ў такі час. Пажадаць усім хацела б дабраславеньняў Божых. Дзякуй вялікі.

Імя:: Anatol Starkou Горад:: Brooklyn, NY, USA
12.05.2009 13:16
1. Ці чулі Вы калі-небудзь аб галадоўлі чальцоў рускіх арганізацый РНЕ ці там СЛАВЯНСКІ САБОР "Белая Русь", якія дзейнічаюць на Беларусі пры папушчальніцтве лукашэнкаўскага рэжыму?
2. Калі ўсе тыя беларусы, хто (як і я) лічаць лукашэнкаўскі рэжым белорусоненавистническим пачнуць галадоўлю "да пэўных вынікаў" каб скончыць яе на тым свеце, хто на гэтым свеце будзе змагацца з лукашызмам?
3. Я спадзяюся, што ў маіх пытаннях вы, беларусы і беларускі, знойдзеце сэнс для жыцця на карысць Бацькаўшчыны, знойдзеце сэнс для барацьбы з лукашызмам іншымі метадамі, чым галадоўля.
Адказаць

Імя:: Госьць
12.05.2009 11:16
Мікалай Дзямідзенка: Адразу скажу, што пра галадоўкі ў такіх арганізацыях, як РНЕ ні я, ні, думаю, нехта іншы, ніколі ня чулі. І не пачуюць. Бо дзейнасьць гэтых арганізацый, асабліва ў Беларусі, зводзіцца да нейкіх дробных правакацыяў, усякіх графіці, ці ганьбы такіх дарагіх месцаў для кожнага беларуса, як Курапаты. Мы ніколі ня бачылі ў Менску рэальнай колькасьці ўдзельнікаў гэтых араганізацыяў. Мы цудоўна разумеем, што яны дзейнічаюць з дазволу рэжыму. Мы ніколі ня чулі пра судовыя працэсы над імі. А што тычыцца змаганьня зь імі - мы ня лічым, што павінны зь імі змагацца. Яны самі сябе паказваюць, паказваюць сваю "моц" ў тым, што раз на год абмалююць нейкія сьцены. Мы займаемся больш моладзьдзю, якая можа патрапіць у такія арганізацыі, таму стараемся прыцягнуць моладзь да нашай дзейнасьці, стваральнай.

Імя:: !!!
12.05.2009 14:13
Если Автухович уже просили вас остановиться, зачем продолжать эту голодовку? Вы и так показали, что солидарны, что не забыли.
Адказаць

Імя:: Госьць
12.05.2009 11:13
Яўген Скрабец: Мы пад час прэсавай канфэрэнцыі 4-га траўня ясна акрэсьлілі свае мэты і мэты гэтага галоднага страйку. То бок, мы чакалі ня нейкіх захадаў спадара Аўтуховіча ці іншых грамадзкіх дзеячоў, а выкананьня нашых патрабаваньняў, якія супадаюць з патрабаваньнямі Аўтуховіча, а не ягонымі меркаваньнямі адносна нашай галадоўкі. Вось мы сёньня атрымалі ад яго ліст, нам было вельмі прыемна, але галадоўку мы працягваем, бо ён сам ня скончыў сваю галадоўку. То бок, гэта галадоўка салідарнасьці зь яго галадоўкай, і зь яго патрабаваньнямі, а не зь яго меркаваньнем адносна нас.

Імя:: Ігар Горад:: Бабруйск
12.05.2009 16:00
Якія ў вас планы на 14 траўня?
Адказаць

Імя:: Госьць
12.05.2009 13:00
Дземідзенка Мікалай: Як мы ўжо неаднаразова зазначалі, пляны на 14-га не зьмяніліся. Мы плянуем сабрацца а 18-ай гадзіне і маршам па ходніках прайсьці да плошчы Незалежнасьці, дзе адбудзецца мітынг. Ніякіх зьменаў у праграме правядзеньня маршу ў сувязі з галадоўкай, альбо ў сувязі з апошнімі затрыманьнямі, мы не плянуем.



Наста Палажанка: 14-га траўня будзе традыцыйным мерапрыемствам, паколькі гэты дзень у гісторыі вельмі важны і вельмі сумны. Гэта ўгодкі таго часу, як Лукашэнка адабраў у народа нацыянальныя сымбалі, адабраў беларускую мову, можна лічыць. Таму мы ў гэты дзень плянуем выйсьці на плошчу, заклікаем усіх сяброў, усіх неабыякавых людзей падтрымаць гэтае мерапрыемства. Спадзяемся пабачыць сваіх паплечнікаў і тых людзей на плошчы, для каго пытаньне Незалежнасьці Беларусі ёсьць неабыякавае.

Наста Палажанка: 14-га траўня будзе традыцыйным мерапрыемствам, паколькі гэты дзень у гісторыі вельмі важны і вельмі сумны. Гэта ўгодкі таго часу, як Лукашэнка адабраў у народа нацыянальныя сымбалі, адабраў беларускую мову, можна лічыць. Таму мы ў гэты дзень плянуем выйсьці на плошчу, заклікаем усіх сяброў, усіх неабыякавых людзей падтрымаць гэтае мерапрыемства. Спадзяемся пабачыць сваіх паплечнікаў і тых людзей на плошчы, для каго пытаньне Незалежнасьці Беларусі ёсьць неабыякавае.

Наста Палажанка: 14-га траўня будзе традыцыйным мерапрыемствам, паколькі гэты дзень у гісторыі вельмі важны і вельмі сумны. Гэта ўгодкі таго часу, як Лукашэнка адабраў у народа нацыянальныя сымбалі, адабраў беларускую мову, можна лічыць. Таму мы ў гэты дзень плянуем выйсьці на плошчу, заклікаем усіх сяброў, усіх неабыякавых людзей падтрымаць гэтае мерапрыемства. Спадзяемся пабачыць сваіх паплечнікаў і тых людзей на плошчы, для каго пытаньне Незалежнасьці Беларусі ёсьць неабыякавае.

Імя:: прыхільнік
12.05.2009 16:01
Трымайцеся! Вы мужныя людзі! Вашая ахвяра не застанецца дарэмнаю як перад Беларусьсю так і перад Богам!

Пытаньне такое маю - маладафронтаўцы ня першы раз бароняць сябе і іншых людзей галадоўкамі. Але наколькі эфэктыўна такая форма барацьбы?
Адказаць

Імя:: Госьць
12.05.2009 13:01

Наста Палажанка: Дарагі прыхільнік, дзякую за добрыя словы. Няхай Гасподзь дабраславіць вАс. Адносна пытаньня скажу, што МФ праводзіць сапраўды 3-ю галадоўку салідарнасьці. І дзьве папярэднія мелі свой плён. Першая была зьвязаная з выключэньнем жодзінскіх сяброў МФ з навучальных установаў. І менавіта дзякуючы галадоўцы,грамадзкай салідарнасьці, была ўзьнятая такая інфармацыйная хваля, што жодзінцы нашыя былі ўсе адноўленыя на вучобе. Другая галадоўка ішла з лёзунгам спыніць крымінальны перасьлед маладафронтаўцаў. У выніку, чаго мы дамагліся? Мы дамагліся, што па крымінальнай справе ішло каля 15-ці чалавек, якім пагражала турэмнае зьняволеньне. У выніку, крымінальная справа была прыпыненая, і ў абвінавачаных застаўся толькі лідэр МФ Зьміцер Дашкевіч. Астатнія людзі былі ўжо ня ў небясьпецы.

Імя:: zenja
12.05.2009 16:05
Вы, канешне, героі, але і аб сабе трэ падумаць. Вы ж бачыце, што ня толькі нашаму грамадству, але і "барацьбітам", да аднэго месца і галадоўкі вашыя і ўсё астатняе. Беражыце сябе для будучыні!
Адказаць

Імя:: Госьць
12.05.2009 14:05
Ірына Губская: ДЗякуй за такое добрае да нас стаўленьне, але мы ня лічым сябе героямі, і трымаем галадоўку не дзеля якойсьці вядомасьці, а каб быць салідарнымі з чалавекам, які сёньня на мяжы жыцьця і сьмерці. І спадзяемся, што грамадзтва і гэтыя самыя барацьбіты зьвернуць на нас увагу і нашыя патрабаваньні будуць выкананыя.

Імя:: Алесь* Горад:: Менск
12.05.2009 18:20
Паважаныя калегі. Скончвайце вы глупствам займацца! Навошта сваё здароўе псаваць (і гэта асноўнае пытаньне)? 1. Вас амаль ніхто не бачыць. 2. Нават калі бачаць, то толькі спачуваюць (а некаторыя й не спачуваюць). 3. Грамадства абсалютна не салідарнае й жыве па-прынцыпу "мая хата зь краю", а які сэнс вам ад гэтага? 4. Не адказвайце мне калі ласка: салідарнасьць, заўважаць, неабыякавасьць, мужнасьць (гэта не дрэнныя словы... яны проста ўжо аскоміну набілі). 5. Міжнародныя інстытуцыі на вас закрываюць вочы, бо ў сёнешняй сітуацыі "вы" абсалютна не выгодныя. 7. Вы ж дарослыя людзі, каму патрэбны гэтыя капрызулькі?
З павагай,
Адказаць

Імя:: Госьць
12.05.2009 15:20
Арцём Дубскі: Па-першае, падзяка Алесю за клопат за нашае здароўе. Мы добра сябе адчуваем, нягледзячы на 10-ыя суткі. Асабіста пра сябе магу сказаць, што маючы шэраг хранічных захворваньняў, мне гэтая галадоўка ідзе толькі на карысьць. І думаю. так яно далей і будзе, мінімум два тыдні я павінен вытрымаць. А наконт таго, што нас ніхто ня бачыць.. З кожным днём да нас заходзяць усё больш і больш людзей, шэраговых людзей, якіх мы ня ведаем, пакідаюць нейкія кніжкі. А вось зараз прыйшлі Аляксандар Мілінкевіч з Аляксандрам Кавальцом, выказаць падтрымку. Таму ня думаю. што грамадзтва не салідарнае з намі. Наконт міжнародных інстытуцыяў. Літаральна ўчора Міжнародная амністыя прызнала нас вязьнямі сумленьня. І гэта адно з патрабаваньняў. Мы патрабуем вызваліць Аўтуховіча і рэабілітаваць палітвязьняў. Такое прызнаньне ёсьць першым крокам, і спадзяюся, будзе і рэакцыя ўладаў. Наконт словаў пра “капрызулькі”. Мы ня дзеці, і капрызулькі тут не пры чым.

Імя:: Anatol Горад:: Miensk
12.05.2009 19:10
Shanounyja sjabry! ja nja veru shto Vy galadaece, bo zanadta badzjora vygljadaece.a kladzecesja tolki, kali pryhodzjac zhurnalisty.
i galadau sumlenna z Vas tolki Cjanjta. A Dzemidzenka galadae z 4 miskami salata
Адказаць

Імя:: Госьць
12.05.2009 16:10
Мікола Дзямідзенка: Хочацца папрасіць не судзіць такім чынам. Наконт бадзёрасьці -- на 10-ыя суткі адчуваем сябе ня вельмі кепска, але слабасьць ужо адчуваецца, і большасьць дня мы можам быць на нагах. Кожны адзначае пра кругі пад вачыма, што некаторыя з нас схуднелі. Пра тое, што мы сумленна галадаем, я не магу, канешне, нічым даказаць, нейкай мэдычнай экспэртызай -- але магу яе зрабіць. Галадаю я сумленна і не зьбіраюся ні перад кім апраўдвацца.

Імя:: galiusia Горад:: Harodnia
12.05.2009 21:24
ці не лічыце вы галадоўку змаганнем супраць ветразей? Калі самыя прызнаеце той факт, што чакалі большага разгаласу і падтрымккі, а атрымалі толькі 30 адсоткаў ад усяго?
Адказаць

Імя:: Госьць
12.05.2009 19:24
Наста Палажанка: Пачатак шляху заўсёды цярністы, і на нешта простае мы і не разьлічвалі.

Імя:: Ihar Горад:: minsk
13.05.2009 10:21
Pavazhanyja dziauchaty i hlopcy, adkazhyce kali laska persanalna kali mozhna: shto vy dumajece pra palitychnuju emihracyju? I druhoje pytanne: shto vy zaraz chytajece?
Адказаць

Імя:: Госьць
13.05.2009 07:21
Наста Палажанка: Дарагі Ігар! Сапраўды, пытаньне адносна палітычнай эміграцыі - досыць асабістае. І я прымаю любое рашэньне чалавека, калі ён разумее сур'ёзнасьць сытуацыі. Гэта асабісты выбар чалавека, і таму асуджаць яго ці не асуджаць я ня маю ніякага маральнага права. А чытаю цяпер кнігу Джорджа Магдаўла "Няпросты цясьляр".

Імя:: Лёкса Горад:: Салігорск
13.05.2009 10:36
Бачыў Ільлю Нагорнага, удзельніка галадоўкі з Салігорску. Ён прыяжджаў на суд за акцыю "Школа для ўсіх". Выглядаў вельмі кепска. Было бачна, што за некалькі дзён галадоўкі стан здароўя значна пагоршыўся. Што тады казаць пра тых хто галадае адпачатку..
Заклікаю яшчэ раз узважыць усе за і супраць працягу галадоўкі.
Адказаць

Імя:: Госьць
13.05.2009 07:36
Яўген Скрабец: Што да Ільлі, дык магу сказаць, што ён спыніў галадоўку з-за супярэчнасьцяў з бацькамі, а сам ён быў настроены яшчэ заставацца з намі. А наконт заклікаў яшчэ раз узважыць -- дык мы ўсё ўзважылі, і заклікі іншых людзей пакуль што на нас не паўплываюць.

Імя:: Anton K Горад:: Vicebsk
13.05.2009 11:04
Паважаныя галадоўчшыкі навошта вам ўсе гэта? Ды і мала хто верыць у тое, што Вы сапраўды галадаеце.Хопіць фарсіць і займацца непанятна чым! Нешта не верыцца ў вашу шчырасьць, вы робіце просты піар-ход. Калі вы сапраўды галадаеце, то 14 не хопіць у вас сіл рабіць тое, што Вы звычайна творыце. Канешне посьпехаў Вам, але глядзіцца гэта ўсе, як бразільская мыльная опэра!
Адказаць

Імя:: Госьць
13.05.2009 09:04
Яўген Скрабец: Нам на гэтае пытаньне не лянота раскласьці ўсё па палічках. 4-га траўня прайшла прэсавая канфэрэнцыя, былі заяўлены патрабаваньняў, і галадоўка - толькі адзін са сродкаў для выкананьня гэтых патрабаваньняў. Наконт фарсу... Большасьць галадоўнікаў кажуць, што гэта больш важкі ўчынак, чым, напрыклад, проста пісаць камэнтары ў Інтэрнэце. Што да шчырасьці - бараніць сябе мы не зьбіраемся. Наконт 14-га -- на плошчы будзе больш чым 6 галадоўнікаў, паколькі большасьць галадоўнікаў не галадае, а займаецца падрыхтоўкай маршу за Незалежнасьць. Таму, думаю, сілаў у нас хопіць. І раю не глядзець бразільскія мыльныя опэры, а лепш Дыскавэры.

Імя:: liusterka Горад:: Менск
13.05.2009 11:59
Даражэнькія браты і сястрычкі.

Вельмі паважаю вашую салідарную рашучасьць і ахвярнасьць,
спрабую дапамагчы вам, чым магу, малюся і два дні на тыдзень трымаю за вас пост. У любым выпадку, лічу ваш чын недарэмным - і для нашага грамадства, і для вас асабіста. Вашая галадоўка яшчэ больш выразна паказала амаль поўную адсутнасьць ня толькі ў нашым грамадстве наагул, але і сярод быццам бы сьвядомых хоць якой салідарнасьці, адзінства і неабыякавасьці да жыцьця адзіна аднога - а без гэтага мы ніколі не пераможам. Вы зараз змагаецеся ня толькі за вызваленьне палітвязня, і ня толькі з сабой, з голадам і слабасьцю, вы змагаецеся вось з гэтым мурам эгаізму і пафігізму, які ахапіў апошнім часам беларускі рух. Дзякуй вам за гэта вялікі! Вы сапраўдныя волаты духу.

Вельмі спадзяюся, што вы таксама атрымаеце неацэнны вопыт ды пэўныя духоўныя высновы і для сябе асабіста, у прыватнасьці, што "не хлебам адзіным жывы чалавек, але і ўсялякім словам, што выходзіць з вуснаў Божых" . Малю Госпада, каб Ён не пакінуў вас без гэтага духоўнага хлеба. Але пакуль ёсьць яшчэ крыху сілаў, заклікаю кожнага з вас сур'ёзна задумацца ўнутрана і адказаць на пытаньні, наколькі цьвяроза вы, кожна асабіста, прынялі гэтае рашэньне менавіта пра бестэрміновую галадоўку, наколькі вы сапраўды гатовыя ісьці да сьмерці, і наколькі гэта адпавядае Волі Божай (бо бестэрміновая галадоўка - гэта фактычна самазабойства). Разумею, што вы спадзяваліся дасягнуць вынікаў, не даводзячы гэта да страшных наступстваў, але вы бачыце, што жаданага выніку няма.

Згадаю легендарнага ў свой час моладзевага лідэра Сяржука Вітушку, які калісьці даў сабе 10 гадоў поўнай аддачы ўсяго сябе, у тым ліку свайго здароўя дзеля Вольнай Беларусі, а зараз жыве ў Вільні, сьляпы, прывязаны да дыяліза з-за нефункцыянуючых нырак, і фактычна, маючы каля 50-ці, ня можа ня толькі працаваць дзеля Беларусі, але і існаваць без дапамогі звонку. Я яго вельмі люблю і паважаю, і захапляюся ягонай мужнасьцю ў цяперашнім стане. Але хачу паўтарыць вам яго цяперашнія словы, што здароўе, як і жыцьцё таксама ёсьць Божым дарункам і яго таксама варта цаніць хаця б у той меры, у якой гэта патрэбна, каб служыць Госпаду і людзям напрацягу ўсяго адпушчанага Богам часу. Проста падумайце над гэтым. Я разумею Аўтуховіча, бо ў турме сапраўды няма іншых моцных сродкаў абароны сябе і сваіх правоў, але тут, на волі, больш мужным учынкам будзе жыць для Беларусі, а не гераічна памерці за яе, ці тым больш стацца інвалідамі. Таму заклікаю вас вырашаць пра вашыя далейшыя крокі цьвяроза. Але ў любым выпадку трымайцеся, нічога не бойцеся і дзейнічайце паводле волі Божай і свайго сумленьня! Жыве Беларусь!
Адказаць

Імя:: Госьць
13.05.2009 08:59
Дзякуй за падтрымку.

Імя:: Вася
13.05.2009 11:59
Скажыце, калі ласка, вы сапраўды лічыце, што шчыра галадаючы чалавек на 10 дзень галадоўкі можа быць у стане выйсьці на вулічную акцыю й кідацца на АМАП дзеля стварэньня карцінкі, які ў нас крывавы рэжым і як толькі Андрэй Саньнікаў можа нас выратаваць?
Адказаць

Імя:: Госьць
13.05.2009 09:59
Ірына Губская: Я лічу насамрэч, што на 10-ты дзень чалавек яшчэ можа выйсьці на вуліцу, але кідацца на АМАП мы пакуль не зьбіраемся. І спадзяемся, што акцыя пройдзе мірна. Бараніць нас ня будзе толькі Андрэй Саньнікаў, таму што ў нас хапае сяброў, якія пакуль не галадуюць, а рыхтуюцца да маршу, у тым ліку і да супрацьстаяньня з АМАПам.

Імя:: Volja Горад:: Mensk
13.05.2009 12:10
Вітаю Вас! Будзеце 14? Канешне, як жа без вас! Думаеце стварыць добры малюнак, пахвальна і бяздушна. Але мілыя зразумейце, ад Маладога фронту засталося толькі імя, а вы сабой яго псуеце. Жадаю хутчэйшай інтэграцыі і утварэнню Зубра.Будзеце там актыўнічаць!
Адказаць

Імя:: Госьць
13.05.2009 09:10


Мікалай Дзямідзенка: Безумоўна, Малады фронт - гэта вядомае імя. Але сёньня ў моладзевай палітыцы Беларусі стала ясна, хто ёсьць хто. І МФ - гэта ня толькі імя, гэта людзі, за якімі ня толькі Менск, ня толькі галадоўшчыкі, а сотні актывістаў, у тым ліку і ў рэгіёнах. І заўтра на вуліцу выйдзем ня толькі мы, а нашы паплечнікі. Вольга выдае жадаемае за дзейсьнае, але Малады фронт-- гэта Малады фронт, і заўтра мы пакажам, хто ёсьць хто.

Імя:: N
13.05.2009 12:15
Хачу выказаць павагу да ўсіх маладзенаў, што трымаюць галадоўку. Пытанне да Арцема Дубскага: ці адбыўся ўчора над Вамі завочны суд ?
Адказаць

Імя:: Госьць
13.05.2009 10:15
Арцём Дубскі: Учора суда не было, наколькі я ведаю, я пакідаў міліцыянту дадзеныя ў выглядзе нумара мабільнага тэлефона. Але, хутчэй за ўсё, альбо яны асудзілі і не паведамілі, альбо будуць чакаць нейкага моманту, калі ім спатрэбіцца мяне "зачыніць". Ну я думаю, што, хутчэй за ўсё, першы варыянт. Ніякай інфармацыі не было.

Імя:: Сяргей Горад:: Горадня
13.05.2009 13:11
Дзяўчаты,хлопцы! Я паважаю Ваша рашэнне!Але ці стане заўтра ў Вас проста фізічнай сілы бараніцца калі што перад гоблінамі з АМАПУ і МУС? На жаль не магу далучыцца да Вас не зараз і не заўтра з непрыдуманых прычын! Трымайцеся! Прывітанне Насце і Кацярыне! Вы годныя дзяўчаты і вартыя добрых хлопцаў і мужоў - гэткіх жа смелых і ясных!
Адказаць

Імя:: Госьць
13.05.2009 11:11
Наста Палажанка: Дзякуй за добрыя словы. Ці стане ў нас фізычнай сілы -- магу сказаць, што пры супрацьстаяньні з гэтымі людзьмі абсалютна не на галоўнай ролі знаходзіцца фізычная сіла чалавека.Галоўнае - маральны стан, маральны дух. І гэта будзе галоўным чыньнікам пры нашай перамозе.

Імя:: Аляксандр Горад:: Витебск
14.05.2009 12:02
Бедные дети. Ну представьте себе, что дикие орды гуннов или монголов ворвались в Беларусь. А мы есть не будем. Аттила из колхозных степей не промахнётся. Методы борьбы с варварами 21 века должны быть другие. Даже Америка от них не спаслась. Вспомните, как 11 сентября 2001 года горели небоскрёбы и миллионеры прыгали из самого верха?