серада, 23 траўня 2012, Менск 03:01

Форум

Яраслаў Раманчук

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Нарадзіўся 10 студзеня 1966, гарадзкі пасёлак Сапоцкін, Гарадзенскі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларусь.

Кіраўнік навукова-дасьледчага цэнтру Мізэса, заснавальнік беларускай школы лібэральнага ўстойлівага разьвіцьця, аўтар больш за тысячу артыкулаў і шасьці кніг па эканамічнай тэматыцы, адзін з распрацоўшчыкаў антыкрызіснай плятформы Аб’яднаных дэмакратычных сілаў.

Скончыў Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт, асьпірантуру Рэспубліканскага інстытуту вышэйшай школы пры Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце, кафедра эканамічных вучэньняў. Дысэртацыя па тэме «Канцэптуальныя падыходы і парадыгмы сыстэмных эканамічных рэформаў у трансфармацыйных грамадзтвах. Параўнальны аналіз».

Працаваў выкладчыкам, журналістам, дырэктарам прадпрыемства, аналітыкам (жнівень 1990 г. — кастрычнік 1997 г).

Галоўны спэцыяліст Камісіі па эканамічнай палітыцы і рэформам Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня.

Эканамічны аглядальнік, затым намесьнік галоўнага рэдактара, выканаўчы дырэктар штотыднёвіка «Белорусская газета» (студзень 1997 — травень 2002).

Кіраўнік «Навукова-дасьледчага цэнтру Мізэса» аналітычнага цэнтра «Стратэгія» (зь лютага 2002 г.)

З красавіка 2000 году — намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Быў вылучаны кандыдатам у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў па сьпісе Аб’яднаных дэмакратычных сіл на выбарах, якія адбыліся 28 верасьня 2008 году, выбары прайграў.

У красавіку 2009 года кніга Раманчука «У пошуках эканамічнага цуду. Урокі для Беларусі „атрымала Гран-пры міжнароднай прэміі імя сэра Энтані Фішэра ад „Фонду эканамічных дасьледаваньняў Атляс“ у катэгорыі“ маладыя інстытуты».

31 траўня 2010 году быў вылучаны ад імя Аб’яднанай грамадзянскай партыі кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі на выбары 2011 году. У якасьці кандыдата ў прэзыдэнты прэзэнтаваў праграму «Мільён новых працоўных месцаў для Беларусі».
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары. Старонка з 8
Імя:: Ананім
26.01.2011 19:04
Чаму вы не патрымліваеце пазіцыю беларускай апазіцыі?
Хто бiў шыбы ў Доме Ўрада?
Адказаць

Імя:: Госьць
28.01.2011 15:00
Я цалкам падтрымліваю заяву маёй партыі па ацэнцы выбараў (http://www.ucpb.org/news/party-news/62675-2011-01-10-11-11), патрабаваньні вызваленьня усіх палітвязьняў, а таксама неабходнасьць аб'ектыўнага расьсьледаваньня ўсіх абставінаў падзеяў 19 сьнежня.

Я хачу ведаць, хто біў вокны ў Доме ўраду, хто і чаму прывёў людзей на плошчу Незалежнасьці, хто заплянаваў сцэнар, які, у канчатковым выніку, прывёў да трагічных для беларускай дэмакратыі падзеяў

Імя:: Константин Горад:: Минск
26.01.2011 19:06
Ярослав,

По человечески можно понять природу Вашего заявления 20 декабря. Вас запугали, шантажировали. Но трудно понять Ваше нежелание в последующие дни отказаться от этих мерзких, недойстойных слов, попросить прощения перед людьми, которых оклеветали, покаяться.

Вопрос. Может быть, Вы все-таки найдете в себе силы попросить прощения и остаться человеком?

Спасибо. Константин, Минск.
Адказаць

Імя:: Госьць
28.01.2011 15:01
Слава богу, што ўсе жывыя. Я сустрэнуся з зьняволенымі дэмакратычнымі актывістамі і лідэрамі, распавяду ім, як было. Вельмі шкадую, што яны да гэтага часу ў турме. Буду рабіць усё, каб не дапусьціць турэмных тэрмінаў. Прабачаць або не дараваць -- гэта будзе іх справа

Імя:: Віктар.
26.01.2011 19:19
Сп.Раманчук, мне цікава даведацца, вы хоць самі разумееце, што ваш выступ на БТ паставіў жырны крэст на вашай паліт.кар'ерэ ці вы яшчэ ў будучыне зноў збіраецеся выдвігацца на пасаду прэзідэнта ? А мо хопіць ? Калі НЕ, то за каго вы лічыце беларусаў ? Дзякуй за адказ.
Адказаць

Імя:: Госьць
28.01.2011 15:02
Я думаў не аб сваёй палітычнай кар'еры, а аб жыцьці людзей. У той момант я адназначна расставіў свае прыярытэты. Ня ведаю, дапамагло ці не. Я хачу, каб на волі апынуўся мой сябар Анатоль Лябедзька. Вярнуўся дадому здаровыя і цэлым. Каб у свае сем'і вярнуліся ўсе невінаватыя. Усё астатняе цяпер другасна.

Імя:: Дмiтрый Горад:: Рыбiнск
26.01.2011 19:23
Ярослав, в "Контакте" Вы сообщили:
"Жив, здоров. Дома. Спасибо ребятам - вытащили."
20 дек 2010 в 2:01.
Растлумачце, калі ласка, што гэта за хлопцы? Чаму выцягнулі толькі Вас?
Адказаць

Імя:: Госьць
28.01.2011 15:05
Ня ведаю, пра што вы кажаце. Пасьля выбараў я не пісаў на гэтай пляцоўцы, ёй займаліся мае калегі па кампаніі. Толькі пару дзён таму узяў пароль ад свайго акаўнта ў гэтай сетцы.

Імя:: тэлеглядач
26.01.2011 19:24
Спадар Яраслаў. Вы разумееце, што ўсе Вашыя разважаньні пра эканоміку, палітыку, etc, могуць успрымацца прыстойнымі людзьмі толькі пасьля таго, як Вы патлумачыце, чаму Вы зрабілі тое, што зрабілі раніцай 20 сьнежня, асудзіўшы ўдзельнікаў Плошчы.

Вас зьбівалі? Вас катавалі? Пагражалі Вам? Пагражалі Вашым блізкім?

Чаму, калі Вы былі на захадзе, Вы не далі прэсканфэрэнцыю і не расказалі пра мэтады, якія прымянілі да Вас? Магчыма, давялося б застацца ў эміграцыі. Але для лёсу дэмакратыі ў Беларусі гэта Ваша інфармацыя была б значна больш важнай, чым Ваша цяперашняя дзейнасьць у Беларусі.

Чаму Вы маўчыце пра ноч з 19 на 20 сьнежня?
Адказаць

Імя:: Госьць
28.01.2011 15:05
Я дзейнічаю паводле прынцыпу "Не нашкодзь!" Мае калегі яшчэ ў турме, ідзе расьсьледаваньне па крымінальнай справе. Я не хачу, каб мае словы пагоршылі становішча людзей, якія могуць атрымаць тэрміны. Ёсьць яшчэ падпіска аб неразгалошваньні.

Калі б я хацеў эміграваць з краіны, то я б правёў прэс-канфэрэнцыю і распавёў бы, але зноў жа тое, што не пашкодзіць людзям у краіне. Я хачу жыць і працаваць у роднай краіне. Яна не вольная. Мы не вольныя. На лёс дэмакратыі маё заява не паўплывала, а вось рашэньне ісьці на плошчу Незалежнасьці, падзеі, якія там адбываліся, адсутнасьць выразнага сцэнарыя правядзеньня мірнай плошчы, безумоўна, паўплывала. Палітычны аналіз Плошчы і кампаніі яшчэ будзе. Галоўнае, каб усе ўдзельнікі былі на волі.

Я думаю, што я ў Беларусі зраблю больш, чым у эміграцыі. З нашай краіны і так зьехалі ўжо тысячы чалавек. Гэта катастрофа. Інфармаваць міжнародную супольнасьць можна, жывучы ў Беларусі. Для Эўропы значна важней, каб актыўныя беларусы дзейнічалі ў сваёй краіне, а не жылі на эмігранцкіх дапамогах за мяжой.

Імя:: тэлеглядач
26.01.2011 19:31
Спадар Яраслаў. Вы разумееце, што ўсе Вашыя разважаньні пра эканоміку, палітыку, etc, могуць успрымацца прыстойнымі людзьмі толькі пасьля таго, як Вы патлумачыце, чаму Вы зрабілі тое, што зрабілі раніцай 20 сьнежня, асудзіўшы ўдзельнікаў Плошчы.
Вас зьбівалі? Вас катавалі? Пагражалі Вам? Пагражалі Вашым блізкім?
Чаму, калі Вы былі на захадзе, Вы не далі прэсканфэрэнцыю і не расказалі пра мэтады, якія прымянілі да Вас? Магчыма, давялося б застацца ў эміграцыі. Але для лёсу дэмакратыі ў Беларусі гэта Ваша інфармацыя была б значна больш важнай, чым Ваша цяперашняя дзейнасьць у Беларусі.
Чаму Вы маўчыце пра ноч з 19 на 20 сьнежня?

Імя:: Кастусь
26.01.2011 19:31
Гады два таму мой выкладчык сказаў, што з Вас ніякі эканаміст. Як я бачу палітык такі ж. ДЫк чым будзеце далей займацца?
Адказаць

Імя:: Госьць
28.01.2011 15:06
Ёсьць розныя пункты гледжаньня наконт эканамістаў і палітыкаў. Так было і будзе. Прывітаньне выкладчыку! З задавальненьнем пачытаю ягоныя працы, кнігі, паслухаю выступленьні на міжнародных і беларускіх канфэрэнцыях. Яго напэўна ведаюць у сьвеце. Так што гатовы ад яго павучыцца, калі падкажаце, дзе шукаць яго працы.

Імя:: Анатоль
26.01.2011 19:41
Я размаўляў з шматлікімі прыстойнымі людзьмі, якія паверылі вам і аддалі свой голас на выбарах менавіта за вас. Цяпер усім ім вельмі сорамна за свой учынак. Скажыце, калі ласка, а ці сорамна вам?
Адказаць

Імя:: Госьць
28.01.2011 15:07
Я вельмі шкадую, што пацярпелі нявінныя людзі. Я смуткую, што гэтак удала праведзеная кампанія скончылася такім накатам на дэмакратыю і адкатам нашай краіны ад Эўропы. Я дакараю сябе, што не змог атрымаць інфармацыю аб тым, што кандыдаты ў прэзыдэнты, якія бралі на сябе адказнасьць за правядзеньне плошчы, зьбіраліся там рабіць. Я спачуваю родным і блізкім тых людзей, якія былі і застаюцца за кратамі. Я хачу ведаць праўду. Я хачу, каб праўду сказалі усе удзельнікі падзеяў 19 сьнежня. Я хачу ведаць, хто і чаму «падставіў» дэмакратыю і рэзка павялічыў пагрозу сувэрэнітэту нашай краіны.

Імя:: Віктар Горад:: Гомель
26.01.2011 19:54
Раманчук, няўжо зноў будзіце апраўдвацца? А навошта? Вы ратавалі свае жыццё, абгаварыў іншых ў тым, чаго яны не рабілі. Вы пустое месца - і як палітык, і як чалавек.
Адказаць

Імя:: Госьць
28.01.2011 15:07
Я не зьбіраюся апраўдвацца. Я ратаваў ня толькі сваё жыцьцё. Я ратаваў жыцьці іншых людзей. Я кажу праўду. На жаль, да яе яшчэ многія не гатовыя. Не кожны, хто надзеў значок «Пагоні» або абвярнуўся бел-чырвона-белым сьцягам, патрыёт. Ня кожны, хто гучна крычыць пра "крывавым рэжым", дапамагае стварыць у нашай краіне свабоднае грамадзтва. Многія дэмакраты ў Беларусі заблыталася ў сцэнарах, праектах і праграмах, загуляліся ў палітыку, ствараючы пагрозу жыцьцю і здароўю людзей. Што б я не думаў пра Лукашэнку і ўлады, я ніколі не буду рызыкаваць жыцьцямі іншых людзей дзеля сваёй палітычнай кар'еры.

Імя:: Ананім
26.01.2011 19:55
Так когда же будет девальвация? Доллары протухли.
Адказаць

Імя:: Госьць
28.01.2011 15:08
Дэвальвацыя ў Беларусі - рашэньне палітычнае. Гэта пытаньне не да мяне. Я не прымаю ў краіне рашэньні на узроўні Нацбанку або Саўміну. Гэта не пытаньне веды ці няведаньня эканамічнай тэорыі ці практыкі. Я ведаю людзей, якія ў пачатку 1990-х добра ведалі, калі будзе дэвальвацыя. Яны па-майстэрску маніпулявалі рублёвымі крэдытамі і зараблялі ў дзень дзясяткі, і былі нават выпадкі, сотні тысяч даляраў.

Імя:: Иван Грозный Горад:: Минск
26.01.2011 19:56
Только один вопрос.Почему хватает наглости Романчуку о чём то говорить,после того что он наговорил со страха на своих бывших коллег.Ведь его коллеги по партии ясно сказали,что он из себя представляет.Надо просто замолчать и дальше не позорить себя.То что он сделал в Беларуси не забудется.

Імя:: Людміла Уладзіміраўна Горад:: Менск
26.01.2011 20:01
Адкажыце, Яраслаў, калі ласка. Чаму вы увесь час (пры бяседзе з Кара-Мурзой на "Свабодзе", ды ў сваім блогу таксама, гаворыце пра тое, што на выбарах народ галасаваў за апазіцыйных кандыдатаў так: найбольш галасоў атрымаў Някляеў, потым вы, і далей Саннікаў. Вы сябе ставіце на другое месца. Чаму?
Адказаць

Імя:: Госьць
28.01.2011 15:09
У сваім матэрыяле на блогу я адзначыў розныя сацыялягічныя крыніцы. Яны супярэчлівыя, нават выключаюць адзін аднаго. На жаль, я думаю, каб не даведаемся, як РЭАЛЬНА прагаласавалі людзі, таму што іх галасы ніхто не лічыў. Па вялікім рахунку, ня мае значэньня, хто з дэмакратычных кандыдатаў заняў якое месца. Галоўнае цяпер, каб усе кандыдаты былі на волі, а потым каб была паўнавартасная кампанія, якая здолее пераканаць больш за палову людзей, што дэмакратычныя партыі, лідэры -- лепшыя для нашай краіны, чым цяперашняя вэртыкаль

Імя:: Minchanka Горад:: Miensk
26.01.2011 20:05
Няма пытаньняў! А рэакцыя ёсьць! - НЕ МУЖЫК! ГАНЬБА!

Я б на тваім месцы не ішла б ні на якія "прэс канферэнцыі". Сідзі ўжо ціха і не давай дасады!.. :-((

Імя:: Dim Горад:: Mensk
26.01.2011 20:18

Боритесь со своим малодушием (надеюсь временным)!!

Если у власти говорящая обезьяна с гранатой,-
то надо так и говорить!!!

НЕ БОЙТЕСЬ !

Правда всегда одна!! И она на нашей стороне!!

Не становитесь членом СТАИ!

Мы не победили, потому, что не шли разгонять омон!
Не было такой цели...., пока.

Но если придется, то мы их разгоним!!!
Принимайте решение и ДЕЙСВУЙТЕ!


Імя:: Кірыл Горад:: Менск
26.01.2011 20:21
Раніцай 20 студзеня вы страцілі падтрымку тых, хто аддаў за вас свой голас.
Навошта было вясціся на націск улады (з экрану гэта ўяўлялася баязлівасцю), у вас, як і у другіх, ёсць свае прынцыпы і мэта.
Чаму вы ўсе-такі здаліся перад уладам? Дзе ваш гонар за сябе, за аднадумцаў?

Імя:: НАЦДЭМ
26.01.2011 20:43
Дзень добры вам!

У аднэй вёсцы Берасьцейшчыны мясцовыя абываталькі-бабулькі так галасавалі: ёсьцека двох маладых хлапцоў, да таго ж прываблівых, прыгожых. Але Рымашэўскі ўжо жанаты, а гэты халасты. Дык галасуйма за яго. У сувязі з гэтым пытаньне: як вы думаеце, ваш сямейны стан паспрыяў ці адняў процанты ў Вас (пра дзяўчыну ў бюлетэнях жа не было напісана:)
Адказаць

Імя:: Госьць
28.01.2011 15:10
Ня ведаю, ці паўплываў мой сямейны статус на вынікі выбараў. Я сваю сямейнае жыцьцё не будаваў і ня буду будаваць пад палітычную мэтазгоднасьць

Імя:: НАЦДЭМ
26.01.2011 20:49
Пытаньне такое. Калі мафіёзі пасадзіць ад 3 да 7 кандыдатаў у турму, ці пойдзеце Вы (як відаць, Цярэшчанка, у "канструктыўную"=кішэневую апазыцыю, здрадзіўшы (гэта будзе менавіта так) і сваім выбарцам, і сваёй партыі, і сваёй апазыцыі. У зьвязку з чым я задаю гэта пытаньне. Бо патроху эмоцыі ў адносінах да Вас суцішваюцца, але няхутка недавер будзе зьняты больш менш, таму мне вельмі не хацелася каб вы былі ў іх шэрагах - усё адно вы будзеце чужы сярод сваіх, свой сярод чужых.
Адказаць

Імя:: Госьць
28.01.2011 15:10
Мне не прапаноўвалі ніякіх пасадаў. Зараз такой размовы наогул няма. Рана ці позна я спадзяюся, што пры пасярэдніцтве Эўразьвязу пачнецца дыялёг паміж дэмакратычнымі сіламі і уладамі. Ён пачнецца пасьля вызваленьня палітвязьняў. Вось тады, калі нашы улады зразумеюць, што рэформы -- гэта свабодная эканоміка, свабодны чалавек і адкрытая эўрапейская краіна, тады можна будзе пра штосьці казаць.

Імя:: НАЦДЭМ
26.01.2011 20:51
Як вы думаеце, чаму ў дачыненьні да Вас не было заведзена крымінальнае справы, бо вы і ваша партыя да плошчы заклікалі, і вашыя прыхільнікі там былі.
Адказаць

Імя:: Госьць
28.01.2011 15:12
Пытаньне не ў тым, хто заклікаў на плошчу, а тое, хто што рабіў на ёй, хто браў адказнасьць за яе, у каго якія рэсурсы былі. І яшчэ цэлы шэраг лік суб'ектыўных фактараў. Лідэр нашай партыі Анатоль Лябедзька ўсё яшчэ ў зьняволеньні. Нявіннага чалавека уначы брутальна выцягваць з уласнай кватэры -- гэта за граньню гуманізму і чалавечнасьці.

Наша партыя неаднаразова, нават на прэс канфэрэнцыі за два дні да 19 сьнежня адназначна заявіла, што мы за мірнае правядзеньне грамадзянскай акцыі. Гэта толькі мае меркаваньні. Чаму так паступілі са мною, з сябрамі нашай партыі, з іншымі актывістамі, я не ведаю. Рашэньні прымаліся ў невядома якім інфармацыйным полі. Я б хацеў ведаць, хто, калі і што казаў А. Лукашэнку, што ён радыкальна памяняў сцэнары, якія абумоўліваў са сваімі партнэрамі, у тым ліку заходнімі, літаральна да вечара 19 сьнежня.

Імя:: Одиссей.
26.01.2011 21:29
Вы понимаете, что "попали в историю" в самом прямом смысле этого слова? Вот скажем в Норвегии, был Видкун Квислинг. Тот чья фамилия стала символом предательства для Европы. Теперь на Беларуси появился свой Квислинг -романчук. Кому не назови вашу фамилию реакция простых людей одна и та же: " А, этот тот который всех предал и продал!" И ещё по матери добавят несколько слов. Скажите вам не страшно за ваше будущее? Не близкое два-три года, а будущее ваших детей, вашей семьи. Каково им будет жить с клеймом беларуского Квислинга?
Для справки: в Норвегии нет людей носящих эту фамилию, все родственники и однофамильцы сочли за благо избавиться от хотя бы формального сходства с Видкуном.

Імя:: Дмитрий
26.01.2011 21:34
1) Имели ли вы моральное право оговаривать Андрея Санникова и Ирину Халип в том, что они виноваты в том, что произошло на Плошче 19 декабря 2010 г., прекрасно зная, что своим заявлением вы закатываете их за решётку, а их трёхлетнего ребёнка на перспективу остаться на 15 лет без родителей?

2) Вам угрожали, когда вы говорили этот бред по БТ в эфире от 20 декабря?

3) Как после вашего поступка можно верить людям?
Адказаць

Імя:: Госьць
28.01.2011 15:13
1.Я шчасьлівы, што ўсе жывыя, у тым ліку Андрэй і Ірына. Я хачу, каб усе зьняволеныя выйшлі на волю, у тым ліку Андрэй і Ірына. Я хачу, каб справядлівасьць перамагла, у тым ліку ў адносінах да Андрэя і Ірыны. Абвінавачваньні па крымінальных справах ідзе не па ТБ заявах, якія мелі іншае прызначэньне, а па тым, што адбывалася на Плошчы. Там ёсьць вялікі масіў відэа матэрыялаў. Там ёсьць паказаньні сотняў людзей. Я на 100% упэўнены, што мая заява ніякага дачыненьня да узбуджэньня і да ходу крымінальнай справы ў дачыненьні да Андрэя і Ірыны не мае. Я з імі ніколі не меў зносіны. Мы знаёмыя толькі па артыкулах, кампаніі. Так што зусім іншыя людзі, якія былі разам з імі, даюць паказаньні, якія могуць прывесьці, не дай бог, да сур'ёзных наступстваў

2.Глядзіце ня тое, што я гаварыў, а як я гаварыў

3.Бяз веры ў людзей жыць нельга. Спачатку трэба атрымаць інфармацыю, сустрэцца з самім чалавекам, зразумець матывацыю, супаставіць факты, адсекчы чуткі і намовы, паглядзець на «крэдытную гісторыю» - і верыць. Верце сваім сваякам, сябрам. Майце шчасьце верыць сваім настаўнікам. А да палітыкаў стаўцеся крытычна, але ня так, што раз у палітыку пайшоў, значыць, хапуга і нягоднік. У беларускай палітыцы, у тым ліку апазыцыйнай, столькі нечаканых узаемасувязяў, кантактаў, сцэнарыяў, што я таксама часта думаю, што любіць сабак і катоў, сапраўды лепш




Камэнтары. Старонка з 8