серада, 23 траўня 2012, Менск 03:17

Форум

Дэйвід Суорц

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Амбасадар Дэйвід Суорц на працягу 29 гадоў працаваў дыпляматам у Дзярждэпартамэнце ЗША. Ён займаў розныя дыпляматычныя пасады ў амэрыканскіх місіях у Варшаве, Лёндане і ў Маскве. У савецкі час быў ў Кіеве кіраўніком групы па адкрыцьцю Генэральнага кансуляту. Быў Генэральным консулам у Цюрыху (Швэйцарыя) і ў Калгары (Канада).  У 1992-1994 годзе – першы амбасадар Злучаных Штатаў у Рэспубліцы Беларусь. Быў адным з арганізатараў візыту прэзыдэнта ЗША Біла Клінтана ў Беларусь у студзені 1994 г. (разам з прэзыдэнтам Менск наведала і ягоная жонка Гілары Клінтан, цяпер – сэнатар, кандыдатка ў прэзыдэнты ЗША). Быў першым кіраўніком Вашынгтонскага Цэнтру па зьмяншэньню ядзернай небясьпекі. Пасьля выхаду на пэнсію ў 1995 годзе д-р Дэйвід Суорц – прафэсар унівэрсытэту Лорэнс, штат Вісконсін. У 2001-2002 гг. Дэйвід Суорц – кіраўнік місіі АБСЭ ў Малдове. У цяперашні час д-р Суорц – адзін з выканаўчых дырэктараў (разам з д-рам Паўлінай Сурвілай і Эндру Шэпардам) Цэнтру беларускіх дасьледаваньняў Паўднёва-заходняга ўнівэрсытэту, штат Канзас. Жанаты, мае двух дзяцей.

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Алесь Горад:: Менск
22.04.2008 16:19
Спадар Суорц, ЗША адной з першых краінаў прызналі незалежнасьць Беларусі. Але вядома, што да 1991 году ЗША (і ў прыватнасьці прэзыдэнт Буш) насьцярожана ставіліся да працэсаў сувэрэнізацыі рэспублік тагачаснага СССР). Што паспрыяла такой зьмене адносінаў да сувэрэннасьці?
Адказаць

Імя:: Госьць
22.04.2008 13:19
Пачынаючы з сярэдзіны 80-ых гадоў, статычны фэномэн амэрыканска-савецкіх адносінаў, заснаваных на ядзерным парытэце і наступстваў узаемнага гарантаванага зьнішчэньня, -- пачаў разьвівацца ў выніку ўсё больш радыкальных зьменаў у самім СССР. Да ўнутраных працэсы ў Савецкім Саюзе пільна прыглядаліся, але публічна камэнтавалі вельмі асьцярожна, улічваючы вялізную значнасьць СССР як магутнай звышдзяржавы і магутнага суперніка. Паколькі ў сувязі з унутранымі прычынамі ў СССР павялічыліся патрэбы ў карэнных пераменах, імкненьне ў савецкіх рэспубліках да сувэрэнітэту таксама ўзмацнілася. Гэтыя падзеі і прывялі да карэктыроўкі палітыкі ў дачыненьні да СССР шмат якіх краін, у тым ліку і з боку Злучаных Штатаў.

Імя:: Алесь
22.04.2008 16:35
Хто з цяперашніх кандыдатаў у прэзыдэнты ЗША будзе больш рашучы ў дачыненьні да рэжыму Лукашэнкі - Клінтан, Маккейн ці Абама?
Адказаць

Імя:: Госьць
22.04.2008 13:35
Доўгатэрміновыя падыходы ў вызначальных прынцыпах зьнешняй палітыкі ў абодвух партыях працягваюць існаваць, нягледзячы на цяперашнія разыходжаньні, галоўным чынам, адносна вайны ў Іраку. У дачыненьні да беларуска-амэрыканскіх адносінаў відавочных разыходжаньняў паміж асноўнымі палітычнымі партыямі і іх кандыдатамі ў прэзыдэнты – не назіраецца.

Імя:: Ігар
22.04.2008 17:25
Як вы ацэньваеце санкцыі ЗША супраць беларускай улады, забарону на ўезд і таксама санкцыі супраць Белнафтахіма?
Адказаць

Імя:: Госьць
22.04.2008 14:25
Магчыма, санкцыі ўсё ж зрабілі пэўны ўплыў. Інакш, чым можна патлумачыць такую вельмі моцную рэакцыю, якая назіраецца ў цяперашнім крызысе беларуска-амэрыканскіх адносінах?

Імя:: Вольга
22.04.2008 17:28
Сп. Суорц, а што робяць вашы наступнікі - кіраўнікі місіі ЗША ў Беларусі? Шмат добрага яны зрабілі ў свой час... Ці ёсьць магчымасьць вам неяк аб"яднацца дзеля дапамогі беларускай дэмакратыі? Ці гэта забаранююць правілы дзярждэпу?
Адказаць

Імя:: Госьць
22.04.2008 14:28
Зь некаторымі з маіх пераемнікаў на пасадзе амбасадара ў Беларусі я зрэдку кантактую, з некаторымі – не. Нехта зь іх, наколькі мне вядома, усё яшчэ знаходзяцца на дзяржаўнай службе. Іншыя, як і я, на пэнсіі. Я думаю, што было б цудоўнай ідэяй у Цэнтры беларускіх дасьледаваньняў у Канзасе правесьці сэмінар былых амбасадараў ЗША ў Беларусі, на якім абмеркаваць пэрспэктывы амэрыканска-беларускіх адносінаў і разьвіцьця ўнутранай сытуацыі ў самой Беларусі.

Імя:: Александр Горад:: Жодино
22.04.2008 17:52
Уважаемый господин Суорц если возможность инициировать слушания которые прошли в Брюсселе по вопросам минимизации Чернобыльской катастрофы в Конгрессе США и ООН.В год 25 годовщины аварии на ЧАЭС должны пройти слушания в ООН и мы обращаемся к членам Конгресса к американской общественности помочь в этом вопросе.С уважением председатель правления Союз Чернобыль-Беларусь Волчанин А.В.
Адказаць

Імя:: Госьць
22.04.2008 14:52
Слуханьні, у прынцыпе, карысная рэч ў якой заўгодна сфэры дзяржаўнай палітыкі альбо міжнародных адносінаў. Часам ёсьць цудоўныя ідэі і ініцыятывы. У выпадку 25-ай гадавіны Чарнобыльскай катастрофы, аднак, магчымыя больш канкрэтныя захады з боку ААН, ОБСЕ і Рады Эўропы ў дачыненьні да ацэнкі цяперашняй сытуацыі вакол Чарнобыля і пагрозы здароўю, найперш, жыхароў Беларусі і Украіны. А таксама – распрацаваць дадатковыя рэкамэндацыі адносна дзеяньняў з боку ўсясьветнай супольнасьці.

Імя:: Irina
22.04.2008 18:02
Добрага дня!
Iзаляцыя Пауночнай Карэi не дае вынiкау. Кубы - таксама. Чаму абмежаваннi i санкцыi у дачыненнi да беларускага кiраунiцтва, да прадпрыемствау павiнны палепшыць становiшча людзей у краiне?
Адказаць

Імя:: Госьць
22.04.2008 15:02
Калі краіны ізалююць самі сябе цягам доўгага часу (як гэта назіраецца ў выпадку з Кубай і Паўночнай Карэяй) – пакутуе менавіта насельніцтва гэтых краінаў. Я ня думаю, што ЗША хочуць ізаляваць Беларусь. А вось ці хоча Беларусь ізаляваць сябе ад міжнароднай супольнасьці – на гэтае пытаньне павінны адказваць іншыя.

Імя:: Rin
22.04.2008 18:03
Добры дзень! Паважаны спадар Суорц, любая палiтычная дзейнасць патрабуе выдаткау. Якiм беларускiм палiтычным партыям i арганiзацыям дапамагае cёння ЗША? Дзякуй за адказ.
Адказаць

Імя:: Госьць
22.04.2008 15:03
Паколькі я не на дзяржаўнай службе, у мяне няма канкрэтнай інфармацыі, якая б дазволіла адэкватна адказаць на гэтае пытаньне. Наколькі мне вядома, амэрыканская палітыка і раней, і цяпер спрыяе дэмакратызацыі і дэмакратычным сілам у тых краінах, дзе дэмакратыя знаходзіцца пад пагрозай.

Імя:: Натальля Горад:: Менск
22.04.2008 18:09
Шаноўны спадар Суорц, ці не маглі б Вы распавесьці больш падрабязна пра нядаўна адчынены Цэнтр беларускіх дасьледаваньняў у Канзасе? Ці ёсьць нейкая праграма яго дзейнасьці або заплянаваныя канкрэтныя праекты? Якія дасьледнікі будуць працаваць у цэнтры? Якія тэмы будуць прыярытэтныя для дасьледаваньня? Ці будзе адмыслова вывучацца гісторыя беларускай дыяспары ў ЗША і ў іншых краінах? Якімі рэсурсамі на сёньня валодае цэнтр (інтэлектуальнымі і матэрыяльнымі)?
Адказаць

Імя:: Госьць
22.04.2008 15:09
Цэнтар беларускіх дасьледваньняў пры Паўднёва-заходнім каледжы быў створаны намаганьнямі маёй алма-матар і маіх калег, зацікаўленых у Беларусі. Наша місія палягае ў спрыяньні аднаўленьню беларускай нацыі праз вышэйшую адукацыю. У нас няма палітычнай праграмы. У цэлым, мы імкнемся стымуляваць навуковую дзейнасьць з дапамогай такіх сродкаў, як стыпендыі для стажыровак, кнігавыдавецтва студэнцкія абмены, а таксама сэмінары па пашырэньню інтэлектуальнага вопыту ў самой Беларусі і беларусаў замежжа. Акрамя гэтага, Цэнтар спадзяецца пашыраць веды пра Беларусь у Злучаных Штатах, у прыватнасьці, з дапамогай акадэмічнай адукацыі і арганізацыі сымпозіюмаў па актуальных тэмах. Цэнтар валодае значнымі інтэлектуальнымі рэсурсамі, некаторыя навукоўцы ўжо працуюць у цэнтры. Як і ўсе навуковыя арганізацыі, Цэнтар вымагае фінансавай падтрымкі.

Імя:: Мікіта
22.04.2008 20:24
Спадар Суорц,як вы можаце пракамэнтаваць парушэньні ў Беларусі правоў сэксуальных меншасьцяў?І ўвогуле пару словаў аб гэтым?!Дзякуй
Адказаць

Імя:: Госьць
22.04.2008 17:24
Я няшмат ведаю пра законныя правы сэксуальных меншасьцяў у Беларусі, і ці парушаюцца гэтыя правы зараз. Усе людзі ва ўсім сьвеце, незалежна ад полу, расавага паходжаньня, веравызнаньня альбо сэксуальнай арыентацыі, павінны валодаць недатыкальнасьцю ў галіне правоў чалавека. І абарона гэтых правоў – абавязак дзяржавы.

Імя:: lilia
22.04.2008 20:38
kali administracyja USA zrazumieje szto z Rasijaj viesci gulni niebiaspieczna? Kali jana zojmie bolsz pryncypovuju pazycyju da kiraunictva Rasii i Belarusi? Getyja abodva kirauniki pachodziac z adnago viedamstva z KDB.
Адказаць

Імя:: Госьць
22.04.2008 17:38

Амэрыканска-савецкія ўзаемаадносіны заўсёды былі складанымі і часта – спрэчнымі. Палітыка ЗША ў адносінах да Расеі атрымала падтрымку ад абодвух партый цягам усяго постсавецкага пэрыяду, гэтак сама як і ў час існаваньня СССР. Пры выпрацоўцы двухбаковых адносінаў з краінамі – былымі савецкімі рэспублікамі, ЗША рашуча выступае супраць якога заўгодна ўмяшальніцтва іншых краінаў у ўнутраныя справы гэтых дзяржаў. На жаль, такія спробы мелі месца. Яны павінны сустракаць супраціў, незалежна ад таго, калі і дзе яны адбываюцца.

Імя:: Слава
23.04.2008 00:16
Шаноўны амбасадар Суорц,
Калі ласка, распавядзіце болей падрабязна, якія канкрэтна праекты будзе рэалізоўваць нядаўна заснаваны Цэнтр беларускіх дасьледваньняў у бліжэйшы час. Дзякуй.
Адказаць

Імя:: Госьць
22.04.2008 21:16

Цэнтар, што да праектаў, падзяляецца на некалькі сэктараў: падтрымка навуковых абменаў і стажыровак, студэнцкіх кнігавыдавецтва, акадэмічная навука, а таксама асобныя навукова-дасьледчыя праекты. Іншыя праекты могуць дадавацца ў залежнасьці ад актуальнасьці і наяўнасьці фінансавых сродкаў.

Імя:: Сяргей Горад:: Пінск
23.04.2008 01:22
Ці хацелі б вы папрацаваць паслом у сучаснай Беларусі? Працаваць у "цяжкіх" краінах заўжды цікава, і плоцяць багата! Што ў працы пасла залежыць ад яго волі, а што ад рашэньняў Дзярждэпартаменту?
Адказаць

Імя:: Госьць
22.04.2008 22:22
У маім узросьце (мне 66 гадоў) верагоднасьць таго, што я ізноў буду амбасадарам у Беларусі ці недзе яшчэ, падаецца малаверагоднай. Зь іншага боку, Рональд Рэйган, калі абраўся прэзыдэнтам ЗША, быў старэйшы. Аднаму зь цяперашніх кандыдатаў у прэзыдэнты ЗША цяпер – 71 год. Калі ўзьнікне магчымасьць, я буду вельмі рады ізноў служыць на пасадзе амбасадара ЗША ў Беларусі. Нехта нядаўна зрабіў мне камплімэнт, сказаўшы, што я захварэў – хваробай любові да Беларусі і ён спадзяецца, што я не вылечуся. Канешне, амбасадары зьяўляюцца асабістымі прадстаўнікамі прэзыдэнта, яны кіруюцца лініяй прэзыдэнта і таксама – Дзярждэпартамэнту. Але амбасадар, які лепш за іншых ведае, што адбываецца ў краіне, ў якой ён альбо яна акрэдытаваныя, мае ўнікальную і часам вырашальную ролю ў абмеркаваньні і прыняцьці рашэньняў ў пытаньнях вызначэньня палітыкі ЗША да гэтай краіны.

Імя:: Мікалай Горад:: Летува
23.04.2008 12:08
Скажыце, калі ласка, чаму Ўрад ЗША практычна не супрацоўнічае з Радай БНР экзыльным і лігітымным Урадам Беларусі? Як Вы ацэньваеце правалы дыпляматаў Летувы ў Беларусі?
Чаму ЗША не выкарыстоўваюць магчымасьці З. Пазьняка ў справе дэмакратызацыі Беларусі і ён фактычна кінуты ўсімі, а Ваш прэзыдэнт у Белым доме прыймае экскамуністычных лідэраў з Беларусі, што ўсё яшчэ хочуць пабудаваць свой камунізм?
Адказаць

Імя:: Госьць
23.04.2008 09:08
Слушнае пытаньне, чаму Злучаныя Штаты па-ранейшаму маюць адносіны з кіраўніцтвам Беларусі, якое, як неаднаразова і публічна заяўлялі ЗША, пасьля фальсыфікацыі рэфэрэндуму зьяўляецца нелегітымным. Адказ палягае ў тым, што гэтае кіраўніцтва ажыцьцяўляе кантроль за краінай. Што ж тычыцца дыпляматычных інцыдэнтаў таго альбо іншага кшталту, дык я мала ведаю пра нейкія канкрэтныя выпадкі, але маю вялікі вопыт сутыкненьня з правакацыямі ў часы дыпляматычнай службы ў Савецкім Саюзе. Што да апошняга пытаньня, дык хачу сказаць, што лічу, што ЗША шчыра і альтруістычна падтрымліваюць дэмакратыю, дзе б яна не знаходзілася пад пагрозай, тое ж тычыцца і рэпрэсаваных. ЗША будзе супрацоўнічаць і з асобнымі палітыкамі і групамі ў імя гэтай мэты.

Імя:: Алексей Горад:: Минск
23.04.2008 13:06
Похоже,США совсем ослабли.Гражданина США засадили в сумасшедший дом(Эммануил Зельцер),но его судьба не волнует правительство США.Беларусь откровенно издевается над США.Грустно:-(((((
Адказаць

Імя:: Госьць
23.04.2008 10:06
Ня маючы канкрэтнай ўнутранай інфармацыі па гэтай справе, я, тым ня менш, перакананы, што забесьпячэньне вызваленьня гэтага амэрыканскага грамадзяніна знаходзіцца на самым высокім ўзроўні дыпляматычнай актыўнасьці Вашынгтона ў дачыненьні да Беларусі.

Імя:: Mihas' Горад:: Miensk
23.04.2008 13:21
Добры дзень, сп. Дэйвідзе! А як вы думаеце, якія перспектывы ў развіцці беларускага пазнавальнага турызму? Поспехаў Вам у вашай дзейнасці! З павагай, Міхась.
Адказаць

Імя:: Госьць
23.04.2008 10:21
Я ня ведаю, што канкрэтна меў на ўвазе аўтар, гаворачы пра “пазнавальны турызм”, таму ўстрымаюся ад адказу на пытаньне.

Імя:: saksoniec Горад:: Rzeczpospolita
23.04.2008 14:25
Dzien dobry pan Dewid Suorc.?1.Stroitielstwo Atomnoj Elektro Stancyi lukaszenko w Bielarusi riealno czy nie?2.Esli wsio taki AES budiet adbudowana nie woznikniet li opasnost obladanije rierzimom lukaszenko jadiernoj zbrojaj.3.Wsie my widim czto diktator lukaszenko nalarziwajet swiazi s Iranskim radikalno islamskim diktatorom i eto opasno dlia wsiego mira.Czto morzet skazat poetomu powodu USA i UnijaEwropiejskaja.Dziakuj.S bolszim uwarzenijem k panu i USA!!!Mikołaj.
Адказаць

Імя:: Госьць
23.04.2008 11:25
Ня ведаю, наколькі рэальнае будаўніцтва вельмі дарагой атамнай электрастанцыі ў Беларусі, гэтак сама ня ведаю і патрэбы цяперашняй энэргасыстэмы, якія б апраўдвалі такі праект. Акрамя таго, вопыт Чарнобыля ўсё яшчэ актуальны ў памяці кожнага беларускага грамадзяніна, які перажыў гэтую катастрофу, і таму людзі, бясспрэчна, маюць свае меркаваньні па гэтым пытаньні. Што датычна небясьпекі пераўтварэньня адпрацаванага ядзернага паліва ў збройны матэрыял, для папярэджаньні такой магчымасьці існуюць міжнародныя пагадненьні. Беларусь далучылася да гэтых пагадненьняў і, наколькі я ведаю, па-ранейшаму ўваходзіць у МАГАТЭ. Таму можна было б чакаць, што калі Беларусь вырашыць рэалізаваць гэты праект, яна будзе прытрымлівацца сваіх міжнародных абавязальніцтваў.