серада, 23 траўня 2012, Менск 03:18

Форум

Хведар Караленка

Belarus-Karalenka-akavita
x
Belarus-Karalenka-akavita
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Хведару Караленку 33 гады, ён нарадзіўся ў Жодзіне, паступіў пасля школы ў МРТІ, скончыў ужо БДУІР па спецыяльнасці "інжынер тэлекамунікацый". Працаваў 3 гады ў Белтэлекаме, 2 гады ў інтэрнэт-правайдэры "Network Systems".   
 
Зараз – займаецца сваім праектам akavita.by.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Павал
29.04.2008 21:18
Чым Вы патлумачаце хакерскую атаку на сайт радыё Свабода? Як на Вашу думку, гэта спэцслужбы альбо аматары? Два дні сайт не працаваў...
Адказаць

Імя:: Госьць
29.04.2008 18:18
Спецслужбы калі хацелі прыпыніць працу непажаданых сайтаў, раней ніколі не дзейнічалі так прымітыўна і "тапорна", рабілася далікатнае "абмежаванне доступу з Беларусі", так што нельга было і сказаць адназначна: ці гэта праблемы на самім сайце, ці праблемы ў правайдэра, ці нейкія штучныя перашкоды.

Таму, на маю думку, гэта больш падобна на правакацыю. Замовіць такую атаку сёння мажліва не зусім і дорага, так што па жаданні гэта мог зрабіць любы недабразычлівец; пры гэтым момант абраны такі, што у першую чаргу будуць падазраваць спецслужбы.

Гэта, вядома, толькі версія.

Імя:: В.
29.04.2008 21:25
Як Вы ацэньваеце аб'ём рэклямы ў беларускім Інтэрнэце (памятаецца, гады два таму Зісер казаў нешта пра 250 тыс. даляраў на год. Гэта лічба нібыта і не малая, але ў параўнаньні з іншымі краінамі гэта нішто).
Адказаць

Імя:: Госьць
29.04.2008 18:25
Экспэрты прыблізна сыходзяцца ў ацэнках аб'ёму беларускай інтэрнэт-рэклямы за 2007-ы год каля 3 млн. даляраў; гэтая лічба усе папярэднія гады падвойвалася, такім чынам сёлета чакаецца аб'ём не меней за 5 млн.

Так, мы пакуль не можам пахваліцца аб'ёмамі інтэрнэт-рэклямы перад суседзямі, але ж беларускі інтэрнэт толькі-толькі становіцца на ногі, таму чакацімем.

А зь іншага боку - ёсць выдатны шанец займаць пустыя нішы, бо адносна невялікі аб'ём інтэрнэт-рэклямы тлумачыцца толькі адным: адсутнасцю пляцовак для рэклямы!
Паглядзіце: усе вядомыя сайты абвешаныя рэклямай і яна раскупленая на месяцы наперад!

Стварайце якасныя, цікавыя сайты - і рэклямадаўцы створаць чаргу.

Імя:: Вячак Горад:: Берасьце
29.04.2008 21:31
Як вы ставіцеся да таго што Лукашэнка хоча падпарадкаваці беларускі інтэрнэт?
Адказаць

Імя:: Госьць
29.04.2008 18:31
Адмоўна стаўлюся, бо я хачу зрабіць гэта сам.

Імя:: Andrej
29.04.2008 23:02
1. Чаму рэйтынгі Акавіты часьцяком абнаўляюцца са спазьненьнем у некалькі гадзінаў?
2. У апошняй вэрсіі статысткі Акавіты падрабязная інфармацыя пра наведваньні сайтаў даступная толькі па стане на сёньняшні дзень. Зьвесткі за ўчорашні прагледзіць нельга. Чаму?
Адказаць

Імя:: Госьць
29.04.2008 20:02
1) Гэта адваротны бок росту беларускага інтэрнэту: павялічэньне колькасьці наведваньняў вядзе да таго, што наступае нейкі крытычны момант, калі сыстэма не спраўляецца з нагрузкай, не пасьпявае апрацоўваць запыты і яны ствараюць чаргу. Зараз мы працуем над вырашэньнем гэтай праблемы досыць глябальна, каб надалей усе мадэрнізацыі адбываліся незаўважна для карыстальнікаў.

2) Гэтая новая вэрсія неўзабаве стане старой :)
Зараз усё перапісваецца і ўдасканальваецца, бо практыка паказала, што не ўсе новаўвядзеньні ў гэтай вэрсіі атрымаліся ўдала...
З улікам пажаданьняў карастальнікаў шмат што будзе зьменена, перероблена і ўдасканалена; маем намер выпусціць сапраўды варты прадукт для вэб-майстроў.
Дарэчы, калі Вы маеце нейкія пажаданьні, нейкае сваё бачаньне, чаго не хапае - калі ліска, паведамце пра гэта ў форме зваротнай сувязі на akavita.com, любыя прапановы будуць уважліва разгледжаны.

Імя:: Снежны Чалавек Горад:: Магілёў
29.04.2008 23:41
Чаму ў вашага праекту такая назва - АКАВIТА? Што гэта азначае?
Адказаць

Імя:: Госьць
29.04.2008 20:41
Калі праект толькі ствараўся, я хацеў даць яму нейкае імя, бо калі нешта робіцца для людзей - яно таксама мае душу.
Гартаючы слоўнік Ірыны Шкрабы "Самабытнае слова", натрапіў на гэтае прыгожае і мілагучнае слова, якое адразу спадабалася; колькі больш варыянтаў не траплялася - усё неяк было не тое.
Што азначае? Тлумачэнне было прыкладна такое: "Чароўны напой, які дае прыгажосць і маладосць".
Без аналізу статыстыкі наведванніў - незразумела, ці ёсць сэнс у існаванні любога сайта, так што добры статыстычны сэрвіс - сапраўды як глыток жывой вады для вэбмайстра, прыкладна так :)

Імя:: Слухач зь Вялейкi
30.04.2008 09:39
Добры дзень. Спадар Караленка, калi ласка, распавядзiце пра сябе й сваю дзейнасьць, мала што ведаю пра гэта.
Адказаць

Імя:: Госьць
30.04.2008 06:39

Пра біяграфію ў двух словах сказаў у анонсе (гл. уверсе), ня ведаю, якія падрабязнасьці Вас больш цікавяць - калі ласка, удакладніце :)
Захапляюся айкідо, танцамі, музыкай; падарожнічаю аўтастопам і гуляю ў покер; граю на дудзе, флейце і гітары.
Гэта пра сябе.
Пра дзейнасьць - гэта развіцьцё беларускага інтэрнэту, стварэньне сэрвісаў (у асноўным бясплатных) для ўладальнікаў сайтаў: гэта рознага кшталту інтэрнэт-статыстыка і аналіз, бясплатны хостынг і г.д.
Вось зьлева ад гэтага тэксту можаце бачыць выяву лічыльніка з ляьгатыпам Акавіты - гэта на сёння асноўны прадукт.
Спадзяюся, карысны.

Імя:: Натальля
30.04.2008 13:07
Як Вы думаеце, ці карыстаецца Лукашэнка Інтэрнэтам?
Адказаць

Імя:: Госьць
30.04.2008 10:07
Некалі я слухаў дыскусію, як пастаяльцы форумаў на тут.бай, на поўным сур'ёзе разважалі пад якім нікам там піша Лукашэнка; пры гэтым сам факт ягонай прысутнасьці нават не ставіўся пад сумненьне :)

Мяркую, што карыстаецца.
Яму ж таксама, напэўна, цікава з аднакласнікамі пра жыцьцё пагаварыць?

Імя:: Андрэй Горад:: Менск
30.04.2008 13:14
Дзень добры!
Чаму навіны на пешай старонцы Акавіты абнаўляюцца так рэдка?
Адказаць

Імя:: Госьць
30.04.2008 10:14
Стужка навіны на першай старонцы - самая апэратыўная ў беларускім інтэрнэце, бо тамака трансьююцца навіны з усіх беларускіх онляйн-крыніц у аўтаматычным рэжыме, а не рэдактарам, як у іншым месцах.
Калі ж стужка "завісла" і не абнаўляецца - значыць проста робат памёр і трэба яго раскачарагыць :)
Нажаль, сачыць за гэтым апэратыўна не заўсёды атрымліваецца, бо усе сілы зараз накіраваны на мадэрнізацыю асноўнага сэрвіса - статыстыкі; навіны - сэрвіс важны і пэрспэктыўны, але ўсё ж другасны для нас, таму бывае і пазбаўляецца ўвагі...
Можа некалі будзе і тут свой рэдактар, паглядзім :)

Імя:: П.
30.04.2008 13:29
Патлумачце, што Вы мелі на ўвазе, калі сказалі, што жадаеце падпарадкаваць сабе беларускі Інтэрнэт.
Адказаць

Імя:: Госьць
30.04.2008 10:29
Інтэрнэт - гэта не толькі навіны і размовы, але вялізны і вельмі пэрспэктыўны рынак.
Маю намер істотны пашыраць прысутнасьць у ім сваіх праектаў, старых і новых.

Імя:: saksoniec Горад:: Rzeczpospolita
30.04.2008 13:53
Dzien dobry pan Hwiedar Karalienko.Pytania do pana.1.Pan kiem siebia liczy Zahodnim ili Wshodnim czielowiekom,pana pogliady?.Dziakuj.Rzywie Bielarus.
Адказаць

Імя:: Госьць
30.04.2008 10:53
Дзякую за пытаньне.
Не магу сказаць, што я чалавек заходняй культуры.
Але і Усход, маючы на ўвазе нашую суседку, таксама сваім не лічу.
Мяне заўсёды цягнулі краіны Паўднёвай Амэрыкі - Перу, Аргентына, Чылі, а таксама Тыбэт - мару там пабываць.
Тым не меней, месяц таму я пахрысьціўся ў праваслаўнай царкве, як гэта рабілі мае бацькі і бацькі маіх бацькоў.

Імя:: Павал
30.04.2008 14:11
Давайце пафантазуем. Што будзе з сябе ўяўляць беларускі інтэрнэіт праз пяць гадоў?
Адказаць

Імя:: Госьць
30.04.2008 11:11
Інтэрнэт, безумоўна, стане яшчэ больш мабільным, адпаведна будуць развівацца і мабільныя тэхналёгіі.
Сумнеўна, што праз інтэрнэт будзем галасаваць на выбарах, як у некаторых краінах, але тэндэнцыя прасоўваньня інтэрнэту ва ўсе галіны жыцьця працягнецца інтэрнэт-крамы з любым асартымэнтам, аплата любых паслуг, не адыходзячы ад кампутара ці мабільніка - стане яшчэ прасьцей і даступней.
Толькі што Белтэлекам рэалізаваў тэлебачаньне праз інтэрнэт - ужо не толькі ў сталіцы можна глядзець 40 каналаў, а і ў любым кутку Беларусі, без усякіх спадарожнікавых талерак; праз 5 год, напэўна, інтэрнэт-тэлебачаньне запіхаюць і ў мабільнікі :)
У галіне лакальных тэматычных рэсурсаў таксама, напэўна, адбудзецца насычэньне, нарэшце.

Імя:: Алег
30.04.2008 14:30
Як Вы думаеце, ці кантралюецца спэслужбамі скайп?
Адказаць

Імя:: Госьць
30.04.2008 11:30
скайп - аддзін з нямногіх сродкаў інтэрнэт-камунікацый, які працуе па закрытым, шыфраваным канале;
таму, калі баіцеся магчымасці праслухвання - карыстайцеся ім смела.
астатнія сродкі, той жа ICQ,- не абаронены не толькі ад спецслужбаў, але і ад суседа па офісу.

Імя:: Андрэй Горад:: Менск
30.04.2008 14:35
На абнаўлённай Акавіце частка сэрвісаў даступна толькі ў расейскамоўнай рэдакцыі. Чаму?
Адказаць

Імя:: Госьць
30.04.2008 11:35

Шматмоўную вэрсію любога праекта ствараць і падтрымліваць непараўнальна цяжэй і даўжэй;
некаторыя сэрвісы мы рыхтавалі хутка да канфэрэнцыі, таму рабілі як хутчэй.
беларускую вэрсію крыўдзіць не плянуем, паступова выправім сытуацыю.

Імя:: Андрэй Горад:: Менск
30.04.2008 14:36
Ці не баіцеся вы канкурэнцыі з боку бесплатнага сэрвіса google analytics? У чым перавага Акавіты перад канкурэнтамі?
Адказаць

Імя:: Госьць
30.04.2008 11:36

Так, google analytics - магутны аналітычны інструмэнт.
але глябальнае заўсёды застанецца глябальным.
google analytics нават ня ведае такога пошукавіка, як TUT.BY, хаця ён найбольш папулярны ў беларусаў, больш папулярны чым той жа Гугл.
Акавіта - адзіная ў сьвеце сыстэма, якая зьбірае статыстыку не толькі на усіх наведвальніках разам, але і асобна па беларусах.
Калі нехта трымае, скажам, беларускую інтэрнэт-краму - яму не цікавыя паводзіны на яго сайце украінцаў і пакістанцаў, яму цікавая паводзіны беларусаў - патэнцыйных пакупнікоў!
google analytics вам гэтага не скажа.

А пасьля мадэрнізацыі ўсёй сыстэмы будуць і іншыя перавагі, не сумнявайцеся ;)

Імя:: Андрэй Горад:: Менск
30.04.2008 15:02
Цікава б было даведацца на тэхнічныя дэталі рэалізацыі праекту Акавіта:
1) канфігурацыя сэрвера
2) якая БД выкарыстоўваецца?
3) памер БД са статыстыкай
4) на якой мове створана праграма
Адказаць

Імя:: Госьць
30.04.2008 12:02
1) канфігурацыя сэрвера

== увесь час спраўляўся адзін сэрвэр, пачынаючы з AMD K5-100 (здаецца), і сканчаючы dual xeon 3.2, 4G RAM.
усе праблемы з перагрузкамі раней вырашаліся аптымізацыяй праграмнай часткі.
гэтымі днямі сістэма перарабляецца на модульную архітэктуру, з магчымасцю распаралельвання.

2) якая БД выкарыстоўваецца?

==першая рэалізацыя была ўвогуле без БД, усе астатнія - mysql

3) памер БД са статыстыкай

==у межах 100Г

4) на якой мове створана праграма

==C+Perl

Імя:: вэб-рэдактар Горад:: Прага
30.04.2008 15:25
Завяршаем канфэрэнцыю. Вашыя пажаданьні слухачам Свабоды і наведнікам нашага вэб-сайту?
Адказаць

Імя:: Госьць
30.04.2008 12:25
Хай Свабода будзе не толькі адрасам у інтэрнэце, але і адчуваньнем у вашых сэрцах!