серада, 23 траўня 2012, Менск 03:20

Форум

Лявон Баршчэўскі

Belarus - Lyavon Barshcheuski, BPF leader, 1Sep2009
x
Belarus - Lyavon Barshcheuski, BPF leader, 1Sep2009
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
2 верасьня а 12-ай гадзіне адбудзецца онлайн-канфэрэнцыя са старшынём Партыі БНФ Лявонам Баршчэўскім.

“Чакаю што Партыя БНФ захавае сваю самастойнасьць, аўтэнтычнасьць і вядомасьць ў грамадзтве”, - заявіў спадар Баршчэўскі, адказваючы на пытаньне, чаго ён чакае ад зьезду парты 5 верасьня.


Нарадзіўся 4 сакавіка 1958 г. ў Полацку.

Скончыў Менскі інстытут замежных моваў (1980), асьпірантуру таго ж інстытуту (1987). Кандыдат філялягічных навук.

Дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня (1990- студзень 1996), дэпутат парлямэнцкай Апазыцыі БНФ, сябра Камісіі па адукацыі, культуры і захаваньню гістарычнай спадчыны і Камісіі па міжнародных справах і зньнешнеэканамічных сувязях ВС.

У сьнежні 2007 году абраны старшынём партыі БНФ.

Старшыня (2003-2005, ганаровы старшыня (з 2005) Беларускага ПЭН-цэнтру. Паэт, перакладчык, літаратурны крытык.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары. Старонка з 3
Імя:: Alexander Горад:: Mahilou
01.09.2009 11:40
Шаноўны спадар Лявон,
Адкажыце, калі ласка, наколькі рэальнае паразуменне і аб'яднанне з КХП БНФ З. Пазьняка? Ці не разглядаецца магчымасць вылучэння З. Пазьняка ў якасьці старшыні Партыі БНФ (вяртанне ў стан "даВікаўскай эпохі")? І наколькі рэальна гэта ў будучыні?
Дзякуй!
Адказаць

Імя:: Госьць
01.09.2009 11:40
Паразуменьне – абсалютна рэальнае, бо мы ідэйна ніколі не разыходзіліся. Яскравае сьведчаньне: Сойм Партыі БНФ пераважнай бальшынёй галасоў падтрымаў вядомую “Заяву 4-х”, падпісаную ў траўні ў Празе, галоўным натхняльнікам якой быў Зянон Пазьняк.


Нашы існыя разыходжаньні – у асноўным арганізацыйнага пляну. Калі б гэтыя разыходжаньні ўдалося пераадолець – дык чаму б не аб’яднацца? А калі б склаліся варункі для таго, каб Зянон Пазьняк вярнуўся ў Беларусь, я б, напрыклад, ніколі не спрачаўся зь ім за лідэрства ў партыі.

Імя:: МІкола П. Горад:: Берасьце
01.09.2009 12:11
Вітаю,пан Прафесар! Адкажыце калі ласка,якая з праблемаў перспектыў сталення Беларускага грамадства Вам падаецца найбольш істотнаю? І што прапануе партыя БНФ для яе вырашэння.
Адказаць

Імя:: Госьць
01.09.2009 12:11
Наша грамадзтва мусіць пераадолець стэрэатып, што “палітыка – ня наша справа”, што палітычныя партыі – гэта нешта непатрэбнае, а тое і страшнае. Вырашыць гэтую праблему можна толькі ў адзін спосаб: цярпліва даводзіць людзям, што “калі вы ня возьмецеся за палітыку, палітыка возьмецца за вас”.

Імя:: Кузьма Горад:: Вялейка
01.09.2009 12:14
Цi магчымая, на ваш погляд, свабодная Беларусь без беларускай мовы, па прыкладзе Iрляндыi, дзе становiшча кельцкай мовы нашмат горшае, чым беларускай у Беларусi? Дзякуй.
Адказаць

Імя:: Госьць
01.09.2009 12:14
У тэорыі ўсё магчымае, а на практыцы я гэта сабе мала ўяўляю. Я, прынамсі, такой Беларусі не хачу – ні для сябе, ні для сваіх дзяцей.

Імя:: Віктар
01.09.2009 12:48
На бліжэйшым з'ездзе партыі Вы плануеце вылучыць сваю кандыдатуру на прэзідэнцкія выбары.
Зянон Пазняк у нядаўнім інтэрв'ю сказаў, што: «На выбары з Лукашэнкам пойдуць правакатары ці неглыбакадумныя».
Да якой з катэгорыяў Вы сябе адносіце?
Адказаць

Імя:: Госьць
01.09.2009 12:48
Я ўдакладніў бы паважанага спадара Зянона: “На выбары Ў ЯКАСЬЦІ СПАРЫНГ-ПАРТНЭРА Лукашэнкі пойдуць правакатары ці неглыбакадумныя.” Сытуацыя ў краіне далёкая ад колішняй “стабільнасьці”, і ніхто, нават легенда нашага Адраджэньня, ня можа ведаць, што будзе праз год ці паўтара. Аднак урачыста абяцаю, што буду абмяркоўваць з спадаром Зянонам свае далейшыя палітычныя крокі як мага часьцей. Мяркую, нам удасца паразумецца.

Імя:: Валер Горад:: Менск
01.09.2009 12:52
Спадар Лявон, для мяне, як партыйца, абсалютна зразумела, што Вашая асоба не можа аб'яднаць нашую партыю, раскол, які праявіўся на мінулым З'ездзе, Вы ўдала захавалі і нават пашырылі. Для чаго тады гэтае вылучэнне, Вы збіраецеся паўтарыць ганебны з'езд 1999 году?
Адказаць

Імя:: Госьць
01.09.2009 12:52
Ніякага расколу не было і няма: ёсьць людзі, якія адстойваюць спраўджаныя часам ідэі БНФ, а ёсьць тыя, хто адстойвае... нешта іншае. Ніхто другіх, зрэшты, не прымушае адстойваць нялюбыя для сябе ідэі.

Імя:: Влад
01.09.2009 12:55
Борщевский, вы собираетесь выдвигаться как партийный кандидат, а также будете участвовать в праймериз ОДС. Прокомментируйте плиз этот абсурд.
Адказаць

Імя:: Госьць
01.09.2009 12:55
Любому спартоўцу зразумела: патэнцыйных супернікаў трэба перамагаць яшчэ далёка на подступах да фіналу – каб гэтых супернікаў папросту рабілася меней. Бяда толькі, што некаторыя ўжо цяпер “хаваюцца ў бульбу”, баяцца нават удзельнічаць у спаборніцтвах.

Імя:: Алекс
01.09.2009 13:01
Лявон, вы наверно прекрасно оцениваете свои силы, рейтинг, узнаваемость, авторитет. Исходя из этого вы можете рассчитывать в лучшем случае на статус технического кандидата. Так стоит ли втягивать такое количество людей в свои планы, тратить ресурсы ради своих амбиций?
Адказаць

Імя:: Госьць
01.09.2009 13:01
Мая пазнавальнасьць у Брусэлі ці Страсбургу сапраўды ня надта высокая. А вось у Беларусі... Учора меў гутарку з адным дырэктарам школы, які сказаў: “Вас усе нашы настаўнікі ведаюць і слухаюць, што вы напішаце або скажаце...” Гэта толькі адзін прыклад.

Імя:: Юры Чавусаў
01.09.2009 13:38
Спадар Баршчэўскі, вы вылучаецеся ў прэзідэнты ад БНФ, заяўляеце пра намер змагацца за перамогу, і пры тым ідзеце ў хаўрус з тымі праймэрыз, якія прапануюць камуністы і АГП. Вылучэньне ў кандыдаты у межах АДС вымагае падпісанньня абавязальніцтва падтрымаць пераможцу праймэрыз. Скажыце, ці гатовыя вы шчыра падтрымаць Калякіна на прэзідэнта Беларусі, калі ён пераможа ў працэдуры АДС?
Адказаць

Імя:: Госьць
01.09.2009 13:38
Сяргей Калякін наўрад ці ўступіць у змаганьне са мною. Шанцы выйграць у яго мізэрныя, асабліва пасьля ягоных апошніх “геапалітычных заяваў”.
Што да мяне, дык я заўсёды трымаўся на пэўнай адлегласьці ад АДС і маю права прымаць рашэньні, выгадныя для нашай партыі. Узгадайма: падчас леташніх выбараў у “палатку” я дамагаўся, насупраць большасьці АДС байкоту апошняга этапу выбараў. Тады і спадар Калякін, і каманда сп.Мілінкевіча (той жа сп.Карняенка) былі ў адным хаўрусе і востра мяне крытыкавалі. А праўда ж была ў выніку за мною. У некаторых маіх крытыкаў вельмі кароткая памяць.

Імя:: Кірыл
01.09.2009 13:43
Некалі Янукевіч зьвярнуўся з гэтым лістом да Аляксандра Мілінкевіча, як Вы думаце чаму за апошні год так зьмянілася яго пазыцыя?

Спадар Аляксандр!

08.09.2008 г. на сайце нямецкай радыёстанцыі Deutche Weile зьмешчаны матэрыял віленскага карэспандэнта радыёстанцыі пад назваю «Былыя палітычныя канкурэнты дэманструюць волю супрацоўнічаць». У той жа дзень гэты матэрыял перадрукавалі сайты www.milinkevich.org, www.charter97.org, www.bdg.by.

У гэтым матэрыяле ўтрымліваюцца Вашыя выказваньні: «Нам вельмі важна на гэтым этапе пабудаваць дыялёг Эўразьвязу з рэжымам. Я ня веру ў тое, што дыктатар у адзін дзень стане дэмакратам. Ня будзе ён дэмакратам, але ён зацікаўлены, каб Расея не забрала Беларусь, бо тады ён там ніхто будзе...

...Я выступаю за тое, каб тыя 12 пунктаў, выстаўленыя Эўракамісіяй, былі напачатку скарочаныя, можа, да трох. Вядома, калі ўлада робіць пэўныя крокі, у адказ - крокі Эўразьвязу...

...Палітыка павінна быць пры нашым удзеле, таму што ніхто ня ведаю так сытуацыю ў Беларусі, як ведаем яе мы. Палітыка не павінна быць прымітыўнай, як барацьба за маральныя каштоўнасьці».

У сувязі з гэтымі нечаканымі выказваньнямі мы просім Вас патлумачыць і адказаць на некаторыя пытаньні, а менавіта:

1. Каго Вы маеце на ўвазе пад словам «Нам»?

2. Якія 3 з 12 патрабаваньняў Эўракамісіі па дэмакратызацыі Беларусі Вы згодныя адстойваць, а ад якіх хочаце адмовіцца?

3. Наколькі стасуецца Вашае жаданьне адмовіцца ад прымітыўнае палітыкі барацьбы за маральныя каштоўнасьці з Вашымі лёзунгамі «Разам! Верым! Можам! Пераможам!».

Просім Вас адказаць на нашыя пытаньні адкрыта ў СМІ, бо лічым, што палітык ня мае права падзяляць свае выказваньні на экспартныя і для ўнутранага ўжытку, бо робіцца незразумелым, калі ж ён кажа праўду.

Просім незалежныя СМІ апублікаваць наш ліст, бо дэмакратычныя грамадзкасьць мае права ведаць сапраўдныя думкі сваіх «куміраў».

Сябры выбарчага штабу А. Мілінкевіча ў 2006 г, намесьнік старшыні Партыі БНФ В. Івашкевіч, намесьнік старшыні Партыі БНФ А. Янукевіч
Адказаць

Імя:: Госьць
01.09.2009 13:43
Гэта была пазыцыя партыйца Аляксея Янукевіча. Цяпер, напэўна, зьявіўся нейкі пазапартыйны ўплыў на яго. Зрэшты, ён яшчэ вельмі малады чалавек, і яму цяжка ўсьцерагчыся ад хістаньняў.

Імя:: Антон
01.09.2009 13:48
На каго Вы будзеце абапірацца падчас выбарчай кампаніі, а таксама як вы плянуеце арганізаваць свой будучы штаб?
Адказаць

Імя:: Госьць
01.09.2009 13:48
На інтэлект старэйшага пакаленьня, у т.л. шмат каго з нашага колішняга дэпутацкага корпусу, і на энергію й працавітасьць маладых, якім я асабліва ўдзячны за цяперашнюю падтрымку.

Імя:: Сергей
01.09.2009 14:32
Ці праўда, што В.Івашкевіч, які не сабраў 1,000 подпісаў за сябе на парл. выбарах 2008, здолее арганізаваць вам прэз. кампанiю?
Адказаць

Імя:: Госьць
01.09.2009 14:32
Па-першае, я трымаў яго падпісныя лісты ў руках, і подпісаў там было больш за тысячу. Па-другое, я цаню Віктара Івашкевіча менавіта за тое, што ён, калі стаіць выбар, працаваць на сябе ці на партыю, заўсёды выбірае працу на партыю.

Імя:: Алег
01.09.2009 14:35
Якія дасягненні за старшынства, акрамя чыстак?
Адказаць

Імя:: Госьць
01.09.2009 14:35
Партыя не прайшла пад “зьнешняе кіраваньне”: тым, хто гэтага хацеў, не дапамаглі ні Бог, ні мамона. “Чыстак” як такіх таксама не было: выключаны з партыі адзін сп.Міалевіч, некалькі сяброў партыі атрымалі вымовы. Хіба ж гэта чысткі?

Імя:: Anatol Starkou Горад:: Brooklyn, NY, USA
01.09.2009 15:21
1."Партыя БНФ захавае сваю самастойнасць, аўтэнтычнасць і вядомасць ў грамадзтве."

У беларускім грамадстве ведаюць две партыі БНФ. Якая з іх аўтэнтычней за другую? Чаму?

2. Амаль адразу пасля заявы аб стварэнні Беларускага Народнага Фронту, а менавіта 16 лістапада 1988 года, паводле ўспамінаў С. Навумчыка, "група літаратараў (У. Арлоў, А. Асташонак, Л. Баршчэўскі і іншыя) апублікавалі ў «ЛіМе» ліст з патрабаваньнем вярнуць у правапіс мяккі знак і пераднаціскное «я», адначасна ацаніўшы моўную рэформу 1933 году як «рэпрэсіўную»".

Як сёння вы, паважаны спадар Баршчэўскі, ацанілі б значнасць гэтай падзеі для далейшага лёсу Фронта - гістарычную ролю мяккага знаку і пераднаціскнога «я», заяўлянную вамі ў той час, калі адлегласць паміж камунізмам і адраджэннем была не менш за бясконцасць?

Колькі яшчэ "моўных падскокаў" (спроб увайсці ва ўладу) патрабуецца лідарам абодвух Франтоў, каб навучыцца "пераскокваць моўную прорву", каб зразумець, што першасна, а што другасна для перамогі ідэалогіі аўтэнтычнага адраджэння нацыі?
Адказаць

Імя:: Госьць
01.09.2009 15:21
1. У сядзібе Фронту людзі могуць узяць у рукі і кнігі, і “Беларускія ведамасьці” Зянона Пазьняка, а могуць прачытаць артыкулы Вячоркі, Івашкевіча ці Садоўскага... І для іх вялікай розьніцы напраўду няма – ёсьць толькі нюансы.



2. У Нарвэгіі існавалі й існуюць ня толькі што два розныя правапісы, а дзьве літаратурныя нарвэскія мовы: гэта не перашкодзіла ім напачатку здабыць незалежнасьць ад Швэцыі, а потым дасягнуць самага высокага роўню жыцьця ў Эўропе. Я асабіста пішу без памылак абодвума правапісамі, абодва іх падаў і ў сваім 28-моўным “Эўраслоўніку”. Праблемы для палітыкаў тут ня бачу, ёсьць праблема для палітыканаў.

Імя:: лоер
01.09.2009 15:32
Спадар Баршчэўскі, падчас аднаго з мінулых выступаў на Свабодзе, вы адзначылі, што спадар Саннікаў у час сваёй працы ў МЗС прадстаўляў апазыцыі БНФ закрытую інфармацыю аб беларуска-расейскім супрацоўніцтве. Тагачасны лідэр БНФ даволі рэзка аспрэчыў вашае выказваньне:
http://www.pazniak.org/mdl.php?mdl=art&cat=8&art=146

Дык каму верыць?
Адказаць

Імя:: Госьць
01.09.2009 15:32
Пры наступнай асабістай сустрэчы раскажу спадару Зянону тое, што ён мог ня ведаць ці пра што мог забыцца. Памяць чалавека аб’ектыўна мае выбіральны характар.

Імя:: Лявон Горад:: Oulu
01.09.2009 16:15
Вітаю! Хачу запытацца, чаму ў свой час не паразумеліся лідэры нацыянальнай эліты БНФ з рабочым рухам, які напрыканца 80-х пачатку 90-х меў вялікі ўплыў? На мой погляд тое і было фатальным у адрозьненьні ад стварэньня польскай Салідарнасьці і канчатковых вынікаў польскага рушэньня.
Адказаць

Імя:: Госьць
01.09.2009 16:15
Па-мойму, спадар Лявон, тут нешта ня так. І тым і другім тады не хапіла ВЕРЫ. Таго, што ўмеў падтрымліваць касьцёл у Польшчы. Я маю на ўвазе веру ў будучую перамогу.

Імя:: цётка
01.09.2009 17:21
Шаноўны Лявон Пятровіч! Вы шмат гадоў выкладалі і выкладаеце, ці няма ў Вас адчування разгубленасьці перад хамствам, якое запаланіла нават шэрагі роднай Вам партыі? Чаго чакаеце ад Управы і намеснікаў на з'ездзе?
Адказаць

Імя:: Госьць
01.09.2009 17:21
Ведаеце, калі ў людзей нешта не атрымліваецца, у іх пачынаюць здаваць нэрвы. Мне іх шкада.

Імя:: Ганна Горад:: Асіповічы
01.09.2009 17:23
Спадар Лявон, адкажыце шчыра - Вы верыце ў тое, што можаце перамагчы на прэзідэнцкіх выбарах? Яшчэ цікава другое: у мінулым годзе вы як бы нехаця пайшлі на старшынства БНФ у якасці кандыдатуры, якая б усіх задаволіла, а ў гэтым выказваецеся пра жаданне пайсці яшчэ далей - на прэзідэнцкія выбары, - чаму?
Адказаць

Імя:: Госьць
01.09.2009 17:23
Цягнуць штодзённа партыйны воз – гэта праца досыць нятворчая: я яе не цураўся, але трэба даць папрацаваць і іншым. А вось змагацца за перамогу над, у прынцыпе, нікчэмнай, але грашавітай уладай – тут вялікая прастора для неардынарных крокаў і рашэньняў!

Імя:: Чытач Горад:: Барысаў
01.09.2009 17:25
На сайце А.Мілінкевіча цытуюць Юрася Меляшкевіча. Ён пазыцыянуецца як прадстаўнік Руху за свабоду і лічыць, што пазітыўныя змены нават ва ўмовах існавання цяперашняй палітычнай сістэмы магчымыя, "калі яны не будуць несьці прамой пагрозы рэжыму". Вашыя апанэнты плянуюць паставіць гэтага чалавека на высокую пасаду ў БНФ. Ваш камэнтар (наконт "не дражніць рэжым")?
Адказаць

Імя:: Госьць
01.09.2009 17:25
Я даўно чую ад розных прадстаўнікоў руху “За свабоду”, што “трэба ісьці з Лукашэнкам у Эўропу”. Я, у адрозьненьне ад іх, ведаю асабіста Аляксандра Лукашэнку гадоў каля 20-ці і ведаю яго непрыманьне эўрапейскіх каштоўнасьцяў нават на ўзроўні інстынктаў. А канчаткова перамагчы свае інстынкты яшчэ не ўдавалася нікому. Усё адно боязь “НАТА злавешчай рукі” (В.Шалкевіч) возьме верх.

Імя:: Роман Горад:: Минск
01.09.2009 17:33
1. Господин Борщевский, как вы относитесь к тому, что на дверях в офис вашей партии краской пишут названия других организаций?
2. Не считаете ли вы все негативные высказывания в Ваш адрес (среди комментариев-вопросов на этом сайте) происками наемников КГБ?
Адказаць

Імя:: Госьць
01.09.2009 17:33
1. Адны пішуць даносы, другія пэцкаюць дзьверы, трэція паскудзяць у ліфтах. Такое наша жыцьцё.



2. КГБ свае грошы, безумоўна, адпрацоўвае, але выплёхваюць паскудзтвы на галовы ўсіх палітыкаў – не аднаго мяне. На гэта ня трэба зьвяртаць увагі. І быць самакрытычным.

Імя:: Зьміцер Дзядзенка
01.09.2009 18:22
Спадар Баршчэўскі,
разам зь Сіўчыкам, Статкевічам, Мілінкевічам і Севярынцам вы заяўлялі, што бераце на сябе адказнасьць за вызваленьне ваўкавыскіх прадпрымальнікаў, калі заклікалі маладафронтаўцаў спыніць галадоўку. Што менавіта зрабілі вы і калі ваўкавыскія прадпрымальнікі будуць на волі? Зварот да кіраўніцтва Эўразьвязу й ЗША можна ня згадваць, бо гэта просьба, каб зрабілі ЯНЫ.
Адказаць

Імя:: Госьць
01.09.2009 18:22
Спадара Лявонава вызвалілі, спадар Аўтуховіч не памірае ад галадоўкі: на дзьве пятыя тое, чаго мы дамагаліся, зьдзейсьнілася. Пакуль што на дзьве пятыя... Падкажыце, што б яшчэ зрабілі Вы, і я Вам пастараюся дапамагчы ў гэтым. Тут мы з Вамі абсалютна ў аднолькавых варунках.
Камэнтары. Старонка з 3