Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беларусь для масы расейцаў выглядае як нейкі зямны рай», — Нікалюк


Сяргей Нікалюк
Сяргей Нікалюк

Падчас апытаньня, праведзенага ў Расеі Ўсерасейскім цэнтрам вывучэньня грамадзкай думкі самым надзейным партнэрам Расеі амаль дзьве траціны рэспандэнтаў назвалі Беларусь (65%). Адказваючы на пытаньне, хто зь лідэраў краін СНД выклікае найбольшы давер, 61% апытаных назваў прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку. Чаму папулярнасьць у Расеі Аляксандра Лукашэнкі гадамі застаецца нязьменна высокай? Ці зьменіць яе цяперашняя беларуска-расейская гандлёвая вайна? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Сяргей Нікалюк.

— Вялікая папулярнасьць Аляксандра Лукашэнкі ў Расеі асабліва кардынальна не мяняецца гадамі, увесь гэты час ён займае першае месца. Чым гэта можна патлумачыць?

— Па-першае, у Расеі вельмі мала сяброў. А Беларусь заўсёды была сярод сяброў Расеі. І калі паглядзець на графікі, якія адлюстроўваюць стаўленьне расейцаў да Беларусі ці беларусаў — то гэта прамая паралельная лінія, істотных зьменаў няма. Ды і Лукашэнка сам сябе пазыцыянуе ўвесь час як галоўнага і ледзь не адзінага саюзьніка Расеі.

Ёсьць яшчэ адзін важны момант. Нягледзячы на тое, што палітычныя рэжымы ў Беларусі і Расеі глябальна падобныя — ёсьць адно істотнае адрозьненьне. Узровень сацыяльнага расслаеньня ў дзьвюх краінах непараўнальны. Ёсьць такі паказьнік, «дэцыльны каэфіцыент», суадносіны даходаў 10 самых забясьпечаных і самых бедных слаёў насельніцтва. У Беларусі ён каля 6 — гэта нармальны эўрапейскі ўзровень. У Расеі ён афіцыйна 17. І таму ў гэтым пляне Беларусь для масы расейцаў выглядае як нейкі зямны рай. Бо пачуцьцё справядлівасьці зьяўляецца адным з базавых у расейскай культуры.

— За гады «інтэграцыі» Беларусі з Расеяй часам адбываліся палітычныя канфлікты, гандлёвыя войны, кіраўнікі краінаў абменьваліся рэзкімі заявамі. Як гэта ўплывала на стаўленьне да беларусаў і да Лукашэнкі? Ці можна на гэта паўплываць цяперашні маса-малочны канфлікт?

— Я мяркую, што большасьць расейцаў пра гэтыя гандлёвыя войны проста ня ў курсе. Беларусь для Расеі як гандлёвы партнэр ня мае такога вялікага значэньня. У той час як Расея для Беларусі — гэта палова таваразвароту. Таму калі ўзьнікае нейкі канфлікт, то ў нас ён выносіцца ў галоўныя СМІ, і Лукашэнка таксама зьяўляецца ў цэнтры падзеяў і ўвагі.

А ў Расеі пра гэта могуць проста ня ведаць. Нядаўна Пуцін выступаў з пасланьнем, і слова «Беларусь» там проста адсутнічала. Там зусім іншы інфармацыйны фон. Гэта тое самае, што ў Расеі непарыўна кажуць пра ЗША, а ў саміх ЗША многія амэрыканцы не зусім і ведаюць, дзе гэтая Расея знаходзіцца і што там адбываецца.

  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG