серада, 23 красавіка 2014, Менск 10:18

УСЕ НАВІНЫ / Культура

Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе

Адкрыйце, загрузіце, раздрукуйце — працягніце справу Скарыны! Бібліятэку складаюць выбраныя перадачы. Рыхтуюцца новыя выданьні.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Беларуская служба больш за 10 гадоў таму заснавала сэрыю кнігаў «Бібліятэка Свабоды». 

На гэтай старонцы вы можаце спампаваць PDF ці аўдыё, паглядзець мультымэдыйныя матэрыялы.


БІБЛІЯТЭКА СВАБОДЫ:



Мультымэдыйны DVD-дыск "Саўка і Грышка. Песьні праўды. Год другі" — 2012. Два гады сябры-ворагі Саўка і Грышка, якіх стварыў Лявон Вольскі, дзеляцца ўражаньнямі тыдня і сутыкаюцца лабамі на пустым месцы. Паслухайце, усьміхніцеся і пэўным крокам рушце далей. Мікрасайт. Прэзэнтацыя ў Беларусі. > Саўка і Грышка: год першы
Юрась Бушлякоў. «Жывая мова» (PDF).
Прэзэнтацыя
Юры Бандажэўскі «Турма і здароўе» (PDF). Былы вязень сумленьня, доктар мэдыцыны Юры Бандажэўскі на падставе ўласнага досьведу напісаў дапаможнік, адрасаваны вязьням, якія не зьбіраюцца здавацца ва ўмовах няволі. Прэзэнтацыя.
Алег Грузьдзіловіч. «Хто ўзарваў менскае мэтро?» (PDF).
Прэзэнтацыя
Валер Каліноўскі. Справа Бяляцкага PDF)Гэтая кніга ня столькі пра крымінальную справу № 11081100188, паводле якой Алесь Бяляцкі быў асуджаны на 4,5 года турмы, колькі пра справу ягонага жыцьця — абарону грамадзянскіх і культурных правоў чалавека. 2012. — 364 с. Прэзэнтацыя
Гамбурскі рахунак Бахарэвіча - «падручнік беларускай літаратуры ХХІ ст.»(PDF). Суб'ектыўны погляд пісьменьніка на беларускую літаратурную клясыку. 2012. — 428 с. Прэзэнтацыя

 
Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду (PDF)Гісторыя Беларускай Сьпеўна-Драматычнай майстроўні (1981-1984) у асобах. 2012. — 464 с. Прэзэнтацыя

 
Слоўнік Свабоды: XX стагодзьдзе ў беларускай мовеСлова на дзень для памяці і для роздуму. 2012. — 516 с. PDF-фармат. - Прэзэнтацыя ў Менску.
Уладзімер Арлоў. Пакуль ляціць страла. — 2012. — 400 с.: іл. Сто адказаў пісьменьніка на пытаньні чытачоў падчас сустрэчаў у бібліятэках і каля вогнішчаў, выступаў на кватэрах і ва ўнівэрсытэтах. PDF-фармат.
Мультымэдыйны DVD-дыск «Галасы салідарнасьці». Былыя прэзыдэнты ЗША і Чэхіі Джордж Буш і Вацлаў Гавэл, усясьветна вядомыя дысыдэнты, філёзафы, парлямэнтары, міністры, пісьменьнікі, праваабаронцы чытаюць імёны людзей, якія пацярпелі за дэмакратыю ў Беларусі пасьля 19 сьнежня 2010 году. Мікрасайт.
Адзін дзень палітвязьня — 2009-2011 — 2011. — 328 c.: іл. Кніга храналягічна і тэматычна працягвае выданьне сэрыі «Адзін дзень палітвязьня» (2009), у якім даваліся партрэты апанэнтаў аўтарытарнага рэжыму, што былі зьняволеныя ў Беларусі ў 1996-2008 гады. PDF-фармат. Прэзэнтацыя ў Менску.
Аляксандр Лукашук. Сьлед матылька. Освальд у Менску— 2011. — 390 с.: іл. Гісторыя двух гадоў жыцьця ў беларускай сталіцы Лі Гарві Освальда – амэрыканскага грамадзяніна, які стаў забойцам прэзыдэнта ЗША Джона Кэнэдзі. PDF-фарматПрэзэнтацыя ў Менску.
Вячаслаў Ракіцкі. Сто адрасоў свабоды 1980-2010. — 2011. — 330 с. Спроба пазначыць 30 год змаганьня за дэмакратыю і незалежнасьць, удзельнікам ці сьведкам чаго быў сам аўтар. PDF-фарматПрэзэнтацыя ў Менску.
Альгерд Бахарэвіч. «Малая мэдычная энцыкляпэдыя Бахарэвіча»(ММЭБ) " — 2011. — 320 с.: іл.(3,62 Mb). Антынавуковае выданьне для шырокага кола дактароў-самавучак. ВодгукіПрэзэнтацыя ў Менску.
Мультымэдыйны DVD-дыск "Саўка і Грышка. Песьні праўды. Год першы" — 2011. Зборнік песень рок-сьпевака Лявона Вольскага, якія ён прэзэнтаваў у праекце Радыё Свабода "Саўка і Грышка". Мікрасайт. Прэзэнтацыя ў Беларусі.

Глядзіце таксама:
> Саўка і Грышка: год другі
Галіна Руднік. Птушкі пералётныя. — 2011. —  192 с. (PDF 3,87MБ). Успаміны вэтэрана Свабоды. Дзяцінства ў краіне Сталіна, юнацтва ў нямецкіх лягерах уцекачоў і ўсё астатняе жыцьцё - з Радыё Свабода. Расповед, які зьнітоўвае лёс выдатных людзей 20 стагодзьдзя. Прэзэнтацыя на сайце.
Мультымэдыйны DVD-дыск "Сто бардаў Свабоды" — 2011. Гэта зборнік гутарак і песень 100 удзельнікаў аднайменнай перадачы Радыё Свабода. МікрасайтВодгукі і прэзэнтацыя ў Менску. 
Вячаслаў Ракіцкі. Беларуская Атлянтыда. Кніга другая: Міты і брэнды калянізаванай нацыі. — 2010. — 352 с. (PDF 1.9 Мб). Шукае нашае ў чужым, чужое ў сваім і сваё ў нашым. Вячаслаў Ракіцкі гутарыць зь вядомымі філёзафамі, гісторыкамі, культуролягамі, пісьменьнікамі пра нацыянальныя і каляніяльныя міты і брэнды двух апошніх стагодзьдзяў". Водгукі і прэзэнтацыя ў Менску.
Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому. Аўдыёкніга. Мікрасайт. –  2010. Кніга гучыць у аўтарскім выкананьні. Запіс зроблены ў 2002 годзе ў Празе ў студыі Радыё Свабода. Працягласьць гучаньня — 6 гадзін і 22 хвіліны, тыя самыя лічбы пазначаюць і дату сьмерці Васіля Быкава — 22 чэрвеня. Водгукі і прэзэнтацыі.
Мультымэдыйны DVD-дыск «Барды Свабоды». – 2010. Гэта зборнік гутарак і песень 50 ўдзельнікаў аднайменнай перадачы радыё Свабода. Цягам амаль двух гадоў кожны тыдзень на Радыё запісваліся барды, і вядомыя, раскручаныя, і зусім маладыя. З найлепшых іх твораў склалі дыск. Водгукі і прэзэнтацыя ў Менску.
Міхась Скобла. Вольная студыя. – 2009. – 554 c. іл. (PDF 4.59 Mb) 50 гутарак пра свабоду думаць, ствараць і памятаць у сучаснай Беларусі. Інтэлектуальны і эстэтычны фэст, вяршыня дзесяцігадовага радыёцыклю аўтарскіх штонядзельных дыялёгаў з выдатнымі сучасьнікамі. Водгукі і прэзэнтацыя ў Менску.
Сяргей Дубавец. ЯК? Азбука паводзінаў. – 2009. – 252 c. іл. (PDF 1 Mb) Мадэлі сучаснай этыкі ад «А» да «Я» аўтар сабраў у энцыкляпэдыю паводзінаў: як бараніцца і як галасаваць, як дараваць і як любіць, як сябраваць і як хітраваць? Няўжо разам з эпохамі зьмяняецца ня толькі сьвет вакол нас, але й нашы ўласныя ўяўленьні пра «вечнае», пра багацьце й беднасьць, геройства й прыстасаванства, а ўрэшце — пра дабро і зло?.. Водгукі і прэзэнтацыя ў Менску.
Акцэнты Свабоды – 2009. – 428 с. іл. 2.09 (PDF 2.3 Mb) Парадоксы станаўленьня беларускай нацыі і дзяржаўнасьці, беларускі аўтарытарызм і змаганьне за дэмакратыю, Беларусь паміж Усходам і Захадам — тэмы круглых сталоў, за якімі адказы шукаюць вядомыя беларускія і замежныя экспэрты і палітыкі. Водгукі і прэзэнтацыя.
Адзін дзень палітвязьня. — 2009. — 364 с.: іл. (PDF 3,3 Mb) Сярод герояў кнігі — паэт, мастак, геадэзіст, старшыня калгасу, лекар, прэм’ер-міністар, пасол, палітыкі, грамадзкія актывісты, праваабаронцы, прадпрымальнікі, дэпутаты, журналісты, міністры. Усіх іх аб’ядноўвае зьняволеньне з палітычных матываў у часе кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі. Водгукі пра кнігу і прэзэнтацыя ў Менску.розгалас.
Начная чытанка-2: Аўдыёбібліятэка “Начной Свабоды”. Мікрасайт.
Начная чытанка-1: Аўдыёбібліятэка “Начной Свабоды”. Мікрасайт
Пётра Садоўскі. Мой шыбалет: Аўтабіяграфічныя арабэскі. — 2008. — 426 с.: іл. (PDF 1,6 Mb) Беларускі шлях ад Фройда да Майсея. Водгукі і прэзэнтацыі.
Івонка Сурвіла. Дарога: Стоўпцы - Капэнгаген - Парыж - Мадрыд - Атава - Менск. — 2008. — 144 с.: іл. (PDF 1,5 Mb) Прыгожая кніга самай прыгожай старшыні Рады БНР. Водгукі і прэзэнтацыі.
Уладзімер Арлоў "Імёны Свабоды" — 2007. — 576 с.: іл. (PDF 4,1 Mb) 261 партрэт герояў беларускай свабоды. Кніга – дапаможнік для напісаньня раманаў, здыманьня фільмаў, абароны дысэртацыяў, зьмены назваў плошчаў ды інш. Прэзэнтацыя ў Менску, Магілёве і ў Інтэрнэце, водгукі і розгалас.
Вінцэсь Мудроў. Альбом сямейны. — 2007. — 232 с.: іл. (PDF 0,8 Mb) Страшныя, сьмешныя, забытыя словы савецкага часу — ад палёту Гагарына да выбуху ў Чарнобылі. Плюс фэерычная рэакцыя слухачоў. Прэзэнтацыя ў Менску.
Плошча. 19.03—25.03.2006. — 2006. — 400 с.: іл. (PDF 2,3 Mb) Хроніка масавых пратэстаў сакавіка 2006 году, калі ў адказ на абвешчаныя вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у цэнтры Менску паўстаў намётавы лягер. Кругласутачныя рэпартажы, каляровыя фота, званкі на «Свабоду» — нацыянальная акустыка менскага цуду. Прэзэнтацыя ў Менску, Вільні.
Вячаслаў Ракіцкі. Беларуская Атлянтыда. — 2006. — 504 с.: іл. (PDF 1,9 Mb) Бог, сэкс, магія, сны, гарэлка, інтрыгі, бойкі, улада — жыцьцё і сьмерць па-беларуску і ў эўрапейскім кантэксьце. Гутаркі з гісторыкамі, фальклярыстамі, пісьменьнікамі — так пра айчынную гісторыю яшчэ не гаварылі. Прэзэнтацыя ў Менску.
Сяргей Дубавец. Вострая Брама. — 2005. — 520 с. (PDF 1.0 Mb) Беларускі культурны кантэкст на мяжы стагодзьдзяў — адкрыцьці, парадоксы і правакацыі, выбраныя старонкі найноўшага нацыянальнага дыскурсу. Інтэлектуальны фэст. Прэзэнтацыя ў Менску.
Быкаў на Свабодзе. — 2005. — 662 с.: іл. — 2-е выд. (PDF/HTML) Новае выданьне дапоўненае не вядомымі раней аўтарскімі тэкстамі, інтэрвію, лістамі, малюнкамі, фота і ўспамінамі. Клясыка жанру. Прэзэнтацыя ў Менску.
Аляксандар Лукашук. Прыгоды АРА ў Беларусі. — 2005. — 500 с.: іл. (PDF 5 Mb, 500 старонак) Авантурная гісторыя самай забытай у ХХ стагодзьдзі амэрыканскай гуманітарнай дапамогі ў 1920—1923 гг. Аўтар знайшоў сваё прозьвішча сярод атрымальнікаў дапамогі і зрабіў любоўную рэканструкцыю эпохі. Не раўнуючы машына часу. Прэзэнтацыя ў Менску.
Рыгор Барадулін. Дуліна ад Барадуліна. — 2004. — 254 с.: іл. (PDF 987 Kb) Показкі, эпіграмы, міні-оды «Свабодзе» ды іншыя бессаромныя жэсты, у т. л. эсэ «Як беларусы сэксам займаюцца». Бо праўды не заглушыш. Прэзэнтацыя ў Менску.
Poems on Liberty: Reflections for Belarus. — 2004. — 312 с. (PDF 370 Kb) Выбранае з кнігі «Верш на Свабоду» па-беларуску і па-ангельску. Бліскучыя пераклады фантастычнай вялікабрытанкі Веры Рыч.
Быкаў на Свабодзе. — 2004. — 536 с.: іл. (PDF/HTML 1.7Mb) Інтэрвію, выступы беларускага клясыка на Радыё Свабода ў 1991—2003 гг. «Надвячоркам кожнага дня я ўключаю прымач і шукаю «Свабоду». Тое сталася звычкай і патрэбай душы». Брама скарбаў, адкрытая для ўсіх, хто любіць Быкава. Прэзэнтацыя ў Менску.
Дарога праз Курапаты. — 2002. — 464 с.: іл. (PDF 3.5Mb) Гісторыя безразважнай абароны месца масавых пахаваньняў ахвяраў камунізму падчас будаўніцтва Менскай кальцавой дарогі. Унікальны ў гісторыі журналістыкі дакумэнт штодзённага рэпартажу з аднаго месца на працягу васьмі месяцаў. Кніга абароненай годнасьці. Прэзэнтацыя ў Менску.
Верш на Свабоду. — 2002. — 464 с. (PDF, 555 Kb) Анталёгія арыгінальнай паэзіі, якая гучала на хвалях «Свабоды» штодня ўвесь 2001 год. Аўтары — нобэлеўскія ляўрэаты і паэты-выгнаньнікі, самаму маладому — 10 гадоў, найстарэйшаму — 92. Свабода — мова, на якой Бог гаворыць з чалавекам, а чалавек — з Богам. У кнізе — фрагмэнты гэтай размовы.
 
 
   
   

Глядзіце таксама:


Уладзімер Арлоў. Вільня і беларусы (HTML) •  Архіў перадачы "Галасы стагодзьдзя" (2000) • Архіў перадачы "Неабжытая Спадчына" (2000) • Архіў перадачы "СС-2000" (2000) • Старыя перадачы "Залаты фонд Свабоды"

Тэгі: палітвязень, бахарэвіч, прэзэнтацыя, Вольная студыя, сто бардаў, Івонка Сурвіла, галасы салідарнасьці, Пётра Садоўскі, Аляксандар Лукашук, Уладзімер Арлоў, «Слоўнік Свабоды», «Бібліятэка Свабоды», Бібліятэка Свабоды, саўка і грышка, васіль быкаў, Сяргей Дубавец, Вячаслаў Ракіцкі, сьлед матылька, сто адрасоў свабоды, Малая мэдычная энцыкляпэдыя, Птушкі пералётныя, Беларуская Атлянтыда, Міхась Скобла, Начная чытанка, Юры Бандажэўскі, Лявон Вольский, Турма і здароўе, лявон вольскій, музыка беларуси, история беларуси, литература беларусь, культура беларусь

Сартаваць камэнтары
Дадайце свой камэнтар (14)
Камэнтары
     
Імя:: paval Горад:: mensk
29.04.2008 10:33
SAMVYDAT

Імя:: Нескарана
06.05.2008 02:34
Цікава, дзе можна знайсці грошы на выданне вялікай па аб'ему і коштах навуковай манаграфіі?

Імя:: paval
08.05.2008 10:30
усёроўна не разумею, што такое "Сам Издаю" - "Іздацельства Народная Асвета"?

Імя:: Владимир Горад:: Ангарск
04.09.2008 03:31
Уважаемые оппозиционеры. Россия, в отличие от Беларуссии, храбро кинулась в капитализм. Получили, вместо него, урода: "ни к селу, ни к городу". Вам и китайцам повезло: Ваш "батька" не такой дурак, как Ельцин. Он всё делает медленно и основательно ...
Понимаю Ваши личные заботы: где работать, чем кормиться. Советовать не могу, далеко живём друг от друга. Единственное могу сказать точно: их капитализм не многим лучше совдепии: та же гадость, только "разведена пожиже".
У нас сегодня "на коне" те, кто усердно лижет чиновничьи морды. Честным людям "пробиться" нереально.Ваш п.с. в 1992-м зарегистрировал ИЧП, в 1995-м получил первые патенты РФ, до сих пор лежат нереализованные, а нашим чиновникам на это плевать. Более ста отписок от властей всех уровней и ветвей ... Так что "боритесь", только не перебарывайте. Впрочем, и при советах Ваш п.с. "долбил" чиновничество за его пренебрежение наукой. Но это уже другая история ...

Імя:: нил Горад:: минск
04.10.2008 03:19
паважаны Уладзiмiр з Ангарску.
вы не живёте в беларуси и слабо представляете беларусскую среду обитания.изощрённость власти, от малой местной до великой, от казявки начальствующей до чуть повыше,самая проходимистая из многих стран в которых я побывал - это надо испытать на себе!

Імя:: Van Blood Горад:: Dubai
24.11.2008 02:44
Ппц - народ, вы подскажите лучше, где официально изданное скачать можно. Тутэйших днём с огнём не найти... И в байнете, и в www...( А ведь, когда-то это произведение и в школьной программе было...

Імя:: Лявон Горад:: Гомель
23.12.2008 14:38
А яшчэ лепш "Тутэйшых" у выкананнi гарадзенскага тэтра лялек з Шалкевiчам. Хто б запiс зрабiу...

Імя:: rad Горад:: орша
31.01.2009 07:57
Ён жа памятник, Хто яго пасадзiть

Імя:: rad Горад:: orsza
08.06.2009 07:16
У горацкае сельгасакадэмii ператрус. Дзяржкантроль прыехау. Не пасьпелi прафэсары у дармавым турнэ с гаспадаркамi пазнаёмiцца каб ведать абчым з кафэдры хлусьню несьтi дык iх хапать пачалi. Адно нават за краты засадзiлi бо хабарнiчау. Але гэта што у параунаннi з крадзяжом, а можа i гандлем дыпломау у лютым. Тады абавязкi рэктара Сягееу( сапрауднае да зьмены прозвiща Жываглот) выконнывау пакуль, новы рэктар за свае вiцебскiя аптэкi падаткi сдавау. Не адзiн дыплём ён выдау патрэбным людзям. Вось i замазалi крадёжь. Дзiетячы садок камерсантке прадалi, студэнцкiя iнтэнаты пад крамкi пааддавалi, нават у вучэбным №1 цырулью зрабiлi, надаж сваякой падтрымлiвать! Толькi не бачыть дзяржкантроль гэтага, як не бачыть як гандлююць дыплёмамi, на занятках пустабрэхсва, загадчыца педагогiкi нават па руце гадать пачала – каб добрай быть i на пэнсiю не адправiлi. Камэдiя а не акадэмiя!

Імя:: Лістапад
28.08.2009 18:36
Хопіць ужо словаў маскалізмаў!

Няма ў беларускай мове царкоўнаславянскай прыстаўкі "ис-//из-". Ну, няма! Беларуская мова, у адрозненні ад расейскай мовы, не запазычвала з царкоўнаславянскай мовы гэтай прыстаўкі. Адпаведныя беларускиая прыстаўки "вы-", "зы-"/"сы-"!

Так што шаноўная рэдакцыя Радыё Свабода, калі ласка, ВЫпраўце маскалізм "Samizdat" на беларускае "Samvydat".

Менавіта ВЫпраўце, а не ИСправте!!

ИСтоки, ИЗгнать, ИСконное, ИЗлить, ИСторгать, ИЗмена, ИСповедь, ИСточник, ИЗбавить, ИЗбежать, ИЗбрать, ИЗвести, ИЗвестить, ИЗволить, ИЗменить, ИЗмерить, ИЗнемочь, ИЗречь, ИЗречение, ИЗыскать, ИЗыскание, ИСказить, ИСкоренить, ИСкоренение, ИСкупить, ИСкупление, ИСкусить, ИСкушение, ИСтлеть, ИСтощать, ИСцелить, ИСход, ИСполнить, ИСпускать, проИСходить, ИСправить, ИСследование, проИСхождение, ИСпользовать,... и т.д.
Это все не белорусские слова!
Это церковнославянизмы!

Імя:: ЯУГЕН Горад:: ГОМЕЛЬ
12.12.2009 20:47
СЯБРЫ! ПАДЫМАЙЦЕСЬ НА БАРАЦЬБУ ЗА НАШУ РАДЗИМУ БЕЛАРУСЬ

Імя:: Nichta Горад:: Bielastok
25.12.2009 00:31
Hetaj knihi "Міхась Скобла. Вольная студыя" niama :( Tam kniha Dubauca...

Імя:: Ананім
30.11.2013 17:38
Большасьць гэтых кнiжак - пустое мейсца. Вы б болей дакумантаў i твораў з эпохi Княства для людзей друкавалi. А што тычыцца расейскiх "царкоўнаславянiзмаў", дык тут увогуле поўны завал. Вучыце Беларускую Мову перш чым нешта пiсаць.
Паглядзiце таксама гэтае вiдэа -
http://www.youtube.com/watch?v=sqDu29c9AWg

Імя:: АР
08.04.2014 21:21
Кніга Скоблы тут адзіна вартая.
Відэа