пятніца, 10 лютага 2012, Менск 01:45

Палітыка

Уга Чавэс адкладае візыт у Менск

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс на нявызначаны час перанёс свой візыт у Беларусь. Пра гэта сёньня паведаміла амбасада Вэнэсуэлы ў Менску.

Аляксандар Лукашэнка і Ўга Чавэс
x
Аляксандар Лукашэнка і Ўга Чавэс
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Яшчэ два тыдні таму часовы павераны гэтай краіны ў Беларусі Дыяс Нуньес казаў, што прэзыдэнт Вэнэсуэлы зьбіраецца наведаць Менск пры канцы лютага – на пачатку сакавіка.

У амбасадзе адмовіліся камэнтаваць прычыну, зь якой візыт адкладаецца, але засяродзілі ўвагу на тое, што ён не адмяняецца, а толькі пераносіцца на нявызначаны час.
Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.