Слухаць

Цяпер у эфіры

Ранішні жывы эфір

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Марыя Мартысевіч
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Палітыка

50 дэмакратычным кандыдатам далі старт

10.02.2008 18:04

50 першых патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад аб’яднанай дэмакратычнай апазыцыі зацьвердзілі сёньня на пашыраным паседжаньні Палітрады аб’яднаных дэмакратычных сілаў у Менску. Такім чынам, гэтыя людзі фактычна ўжо могуць рыхтавацца да выбараў, якія згодна з дзейным заканадаўствам мусяць прайсьці сёлета ўвосень.


На выбарах у Палату прадстаўнікоў будзе 110 акругаў. Але сёньня зацьвердзілі толькі 50 прэтэндэнтаў. Справа ў тым, што працэдуру ўзгадненьня кандыдатаў пакуль цалкам правялі толькі ў трох рэгіёнах – сталіцы, Віцебскай і Гомельскай абласьцях. 

Сустаршыня Палітрады Анатоль Лябедзька адзначае, што і гэта ўжо прарыў:

“Ніколі раней такога яшчэ ня было. І гэта я лічу нашай перамогай. Шкада, што не зацьвердзілі па ўсіх акругах, але і 50 – гэта прыкладна палова”.

Карэспандэнт: “А што ў іншых акругах?”

“Юрыдычнае, прававое рашэньне можа быць прынятае толькі Палітычнай радай. Гэта дэ-юрэ. А дэ-факта ў Менскай, Гарадзенскай і нават ў Магілеўскай абласьцях ёсьць узгодненыя кандыдаты”.

Цікаўлюся ў спадара Лябедзькі прозьвішчамі ўжо зацьверджаных кандыдатаў:

“Гэта Станіслаў Багданкевіч, Вінцук Вячорка, Сяргей Калякін, Аляксандар Дабравольскі і шмат тых, каго ведаюць у рэгіёнах”.

“А ці ёсьць у гэтых сьпісах прозьвішчы маладых людзей, жанчын?”

Мы патрабуем гарантаванага ўключэньня ў камісіі ўсіх роўняў, я падкрэсьліваю, усіх роўняў прадстаўнікоў аб’яднаных дэмакратычных сілаў...
“Ёсьць. Сёньня як раз адзначалі, як пазытыўны фактар, што ўжо ўзгодненыя кандыдатуры 7 жанчын. І ёсьць маладыя. Прыкладам, па Менску пойдуць два прадстаўнікі “Маладога фронту”. Гэта сьведчыць як раз пра тое, што ніхто нікога не заціскаў. І тыя рэгіянальныя арганізацыі, якія хацелі ў гэтым працэсы ўдзельнічаць, і якія даказвалі, што іх кандыдаты найбольш канкурэнтаздольныя, яны маюць і посьпех”.

Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы сёньня таксама вызначылі ўмовы, неабходныя для таго, каб правесьці выбарчую кампанію адпаведна стандартам АБСЭ. Свае патрабаваньні яны непасрэдна выкладаюць беларускім уладам, якіх заклікаюць да дыялёгу. І даюць ім тэрмін да 25 красавіка, удакладняе першы намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка:

“Перадусім гэта вызваленьне палітычных вязьняў, а таксама спыненьне іншых формаў палітычных рэпрэсіяў. Мы патрабуем гарантаванага ўключэньня ў камісіі ўсіх роўняў, я падкрэсьліваю, усіх роўняў прадстаўнікоў аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Мы патрабуем рэгістрацыі нашых кандыдатаў.

Мы з гэтага робім прамую выснову – ці мусіць міжнародная супольнасьць загадзя прызнаваць ці не прызнаваць тую выбарчую кампанію, якая зараз рыхтуецца. Мы ў кожным разе рыхтуемся да мабілізацыйна-інфармацыйнай кампаніі, і ў выпадку невыкананьня ўладамі гэтых падставовых крытэраў мы выкарыстоўваем ўсе тыя магчымасьці, якія дае выбарчая кампанія для падрыхтоўкі пратэстных акцыяў. І рэзэрвуем за сабою права, што нам канкрэтна рабіць, калі ўлады гэтыя варункі выконваць ня будуць”.



Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
     
Камэнтары
Імя:: Эдуард Брокараў Горад:: Горкі
10.02.2008 17:40
А як патрабаваньні ня будуць выкананыя - то што? Бачылі яны вас...

Імя:: андрей
10.02.2008 20:41
Может без таких кандидатур как Вечерка и власти пошли на диалог с оппозицией.

Імя:: Лявон
10.02.2008 22:51
Няма чым цешыцца. Дэмакратыя і Беларусь? Кіньце балбатаць глупоты. Апазыцыя скончылася раз назаўсёды ў 1996. Усім спадзяваньням ужо хана.

Імя:: Viales
10.02.2008 23:23
Проста сьмешна. Дэмакратычныя выбары і выбарчая кампанія ва ўмовах дыктатуры - пустая гульня і "легімітызацыя", "прызнаньне" апазыцыяй падтасавных вынікаў.

Імя:: Юрась
11.02.2008 02:33
2 Лявон
Ну дык застрэлься!

Імя:: Юрка
11.02.2008 10:37
На tut.by вельмі адэкватна назвалі гэтых "кандыдатаў" -- "Названы кандидаты, которые не попадут в парламент". У чарговы раз палітычныя імітатары заклікаюць людзей ісьці на выбарчае шоў дыктатуры. Яны дзейнічаюць на карысьць рэжыму. Беларусы, ня верце ім! Патрэбны поўны байкот гэтага шоў.
     
Апублікуй у LiveJournal:

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile