Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аксана Пачобут мела спатканьне з мужам


Андрэй Пачобут
Андрэй Пачобут
22 красавіка Аксана Пачобут мела спатканьне з мужам Андрэем, які знаходзіцца ў сьледчым ізалятары гарадзенскай турмы. Разам зь ім у камэры тры чалавекі, паведаміў ён.

Гэта першае спатканьне сужэнцаў пасьля таго, як Андрэя Пачобута ўзялі пад варту 6 красавіка. Праз тры дні яму працягнулі меру стрыманьня на два месяцы, каб трымаць за кратамі да суду. Журналіст “Газэты выборчай” гарадзенец Андрэй Пачобут зьяўляецца абвінавачаным у крымінальнай справе аб абразе прэзыдэнта (артыкул 368, частка І), адносна яго таксама распачатая справа паводле артыкулу 367, частка І — “паклёп на прэзыдэнта”. Справа грунтуецца на публікацыях журналіста, яе вядзе гарадзенская абласная пракуратура.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG