Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША дапамагаюць свабодзе інтэрнэту ў несвабодных краінах


Дзярждэпартамэнт прапануе выдзяліць 28 мільёнаў даляраў для дапамогі грамадзкім актывістам у тых краінах, дзе ўрады абмяжоўваюць электронную пошту і сацыяльныя сеткі, – паведамляе агенцтва Bloomberg.

Як паведаміў прадстаўнік дзярждэпартамэнту Дэн Баер, распрацаваная праграма, якая дапамагае дэмакратычным актывістам, у прыватнасьці, у Кітаі і Сырыі, пазьбягаць выяўленьня іх спэцслужбамі.

Урады аўтарытарных краін практыкуюць два асноўныя спосабы барацьбы са свабодай інтэрнэту.

Першы – гэта блякіроўка каналаў інфармацыі, навінавых сайтаў і сацыяльных сетак. Гэта асабліва шырока практыкуюць Кітай і Віетнам.

Другі спосаб – перасьлед актывістаў і блогераў, выяўленых у інтэрнэце. Гэты сродак даволі шырока практыкаваўся ў Тунісе і Эгіпце напярэдадні рэвалюцыяў, што адбыліся сёлета: у Тунісе ўлады атрымлівалі доступ да акаўнтаў актывістаў у Gmail і Facebook, у Эгіпце арыштоўвалі апазыцыйных блогераў.

Праграма дзярждэпартамэнту выклікала дыскусію ў Кангрэсе. Рэспубліканцы выказалі меркаваньне, што ЗША варта засяродзіцца на аказаньні дапамогі ў абыходзе «кітайскіх сьценаў», якія аўтарытарныя ўлады ўзводзяць на шляху свабоднага абмену інфармацыяй у Сеціве. Памочнік дзяржсакратара Майкл Познэр мяркуе, што абарона і бясьпека дэмакратычных актывістаў у інтэрнэце – задача ня менш, калі ня больш важная.

Паводле яго адным з вынікаў працы ў гэтым накірунку стала канструяваньне мабільных тэлефонаў з «трывожнай кнопкай», якая дае магчымасьць у выпадку арышту імгненна зьнішчыць адрасныя кнігі ў тэлефоне, каб не палягчаць спэцслужбам зыск.

Ягоны калега Дэн Баер паведаміў, што 5000 актывістаў з розных краінаў ужо прайшлі навучаньне, як пераадольваць блякаваньне сацыяльных сетак, аднак, як адзначыў іншы чыноўнік дзярждэпартамэнту Кортні Аўстрыян, толькі навучыць актывістаў абыходзіць абмежаваньні ў інтэрнэце і не навучыць іх абараняць сябе – гэта намаляваць мішэні на іх сьпінах.

Пакуль спрэчка паміж дзярждэпартамэнтам і рэспубліканскай большасьцю ня вырашаная.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG