Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаргінцоўскі Саюз пісьменьнікаў змагаецца зь Ліпковічам


Мікалай Чаргінец
Мікалай Чаргінец
Прэзыдыюм Саюзу пісьменьнікаў Беларусі, які ўзначальвае Мікалай Чаргінец, прыняў заяву, у якой асуджаецца тэрарыстычная атака ў менскім мэтро і блогер Яўген Ліпковіч.

Сябры саюзу выказалі падтрымку крокам уладаў «па абмежаваньні дзейнасьці некаторых сайтаў у інтэрнэце, якія заклікаюць людзей да гвалтоўных дзеяньняў у адносінах да органаў улады і грамадзтва».

У заяве быў прыгаданы і блогер Ліпковіч, які неаднойчы праводзіў пэрформансы са спальваньнем кніг Мікалая Чаргінца:

«Саюз пісьменнікаў Беларусі рашуча асуджае дзеянні падобных асоб, так званых апазыцыянэраў, як Яўген Ліпковіч, які выкарыстоўвае фашысцкія мэтады, заклікае да спальвання ў грамадзкіх месцах кніг, так або інакш садзейнічае тым адмоўным сілам, чые дзеяньні накіраваны супраць народу Беларусі і яго ўлады».

Прэзыдыюм саюзу заклікае ўсіх, «хто лічыць сябе апазыцыяй, праявіць цьвярозасць і спыніць спрыяньне тым сілам унутры краіны і за мяжой, якія выношваюць і ажыцьцяўляюць пляны па парушэньні спакою і парадку ў нашай краіне».

Гэтая заява апублікаваная на першай паласе газэты саюзу «Літаратура і мастацтва».

У адказ Ліпковіч напісаў у сваім ЖЖ: «Буду падаваць у суд на так званага Чаргінца за тое, што ён назваў мяне апазыцыянэрам, зусім страх згубіў кандыдат у ляўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG