пятніца, 10 лютага 2012, Менск 01:59

Грамадзтва

Казакі ўзнагародзілі кіраўніка віцебскай міліцыі

Начальніка Віцебскай абласной управы МУС Леаніда Фармагея Ўсебеларускае аб'яднаньне казацтва ўзнагародзіла ордэнам Сталіна.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Паводле віцебскага атамана Васіля Раманенкі, палкоўнік міліцыі ўганараваны “за бездакорную службу ў праваахоўных органах, асабісты ўнёсак у ахову правапарадку і з нагоды 70-годзьдзя ўтварэньня Віцебскай вобласьці”.

Леанід Фармагей быў прызначаны на пасаду кіраўніка віцебскай міліцыі ў леташнім сакавіку. Раней ён працаваў у Менску начальнікам управы грамадзкай бясьпекі і міліцыі спэцыяльнага прызначэньня МУС.

За час працы ў Віцебску адной з апэрацыяў узнагароджанага ордэнам Сталіна палкоўніка Фармагея стаў разгон бардаўскага фэсту “Аршанская бітва-2007”. На загад Фармагея ў апэрацыі былі задзейнічаныя міліцэйскія структуры трох раёнаў вобласьці.

Ордэн Сталіна не зьяўляецца дзяржаўным, хаця пры канцы 40-х гадоў мінулага стагодзьдзя ў СССР былі спробы распрацаваць канцэпцыю такой афіцыйнай узнагароды. Ад гэтай ідэі адмовіліся, бо яе нібыта не ўхваліў сам Сталін. Але пазьней вэтэранскія ды іншыя арганізацыі ажыцьцявілі колішнюю прапанову, і цяпер ордэн Сталіна зьяўляецца так званай “грамадзкай узнагародаю”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Антось
18.01.2008 20:37
Ящэ доуга будзе так,калi людзi не зразумелi хто такi Сталiн. Яго злачынствы не замолiш iпакуль сонца свецiць.Cтарэишыя людзi помняць...А хто не -тои сам недзя нашкодзiу.

Імя:: Зьміцер
18.01.2008 21:40
Не да канца сталін вынішчыў казацкую пошаць, засталіся яшчэ служкі "цара-бацюшкі".
Госпадзі, дапамажы Беларусам выбавіцца ад д'ябальскай навалы якая апанавала Радзіму!

Імя:: Стась
19.01.2008 21:55
Яшчэ адныя „радзецелі рускага парадку”. РНЕ-шнікаў нам за-мала? Зрэшты, гэтым ... ўсё роўна, ці то ў папахах, ці то – са свастыкамі на рукавох шпацыраваць. Ім ўсё роўна каго пляжыць цалкам легальна і зь вялікім задавальненьнем. Тым больш, што за гэта і ад уладаў часам пэўныя даброты можна атрымаць. Так бы мовіць “мастацкая самадзейнасць” у межах спецаперацыі па вынішчэньні паспалітага грамадства ў Беларусі. Клюб “па-інтарэсах” адстаўных савецкіх прапаршчыкаў.

Імя:: Спадар Кропка
29.01.2008 08:19
Ничего не понял. По русским каналам показывают, как русские казаки недовольны большевиками, воевали на стороне белогвардейцев, а казаки РБ вешают ордена Сталина? Да кто это такие вообще? Откуда эта псевдоказацкая шушера взялась?

Імя:: Спадар Кропка
29.01.2008 09:01
Это что за казаки такие? Что за шушера?
В России они против большевиков, а эти как с планеты Марс.