пятніца, 10 лютага 2012, Менск 02:54

Палітыка

10 студзеня затрымлівалі менавіта моладзь

У суд Цэнтральнага раёну Менску прывезьлі некалькі затрыманых ўдзельнікаў акцыі 10 студзеня. Яны знаходзяцца разам з міліцыянтамі ў адной з судовых заляў

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Супрацоўнікі міліцыі Цэнтральнага РУУС зачынілі дзьверы і нікога туды не дапускаюць. У судзе знаходзяцца прадстаўнікі АБСЭ і другі сакратар амбасады ЗША Стывен Гілан. Суды яшчэ не пачаліся, але стала вядома, што менавіта ў Цэнтральны суд прывезьлі найбольш зьбітых учора затрыманых. Нагадаем, што 10 увечары супрацоўнікі міліцыі самі выклікалі хуткую дапамогу непаўнагадовым, якіх моцна зьбілі байцы спэцназу міліцыі ў аўтазаках. Двое чалавек шпіталізаваныя з траўмамі рознай ступені цяжкасьці.

Сёньня міністар унутраных спраў Уладзімер Навумаў заявіў, што ўчора было затрымана 28 чалавек і сярод іх толькі двое прадпрымальнікаў. Затрыманыя паведамілі Радыё Свабода, што байцы спэцназу міліцыі мелі загад затрымліваць менавіта моладзь. Калі некалькі прадпрымальнікаў трапілі ў аўтазак, то міліцыянты іх адтуль вывелі. Моладзевыя актывісты лічаць, што гэта было зроблены наўмысна, каб скампрамэтаваць мірны характар акцыі прадпрымальнікаў.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Менчук Горад:: Менск
11.01.2008 12:46
Шаноўная рэдакцыя, падкажыце калі ласка: працэсы ў Цэнтральным судзе адкрытыя ці закрытыя? Дый увогуде, ці пускаюць каго ў суд?

Імя:: Мiкола Турынскiй
11.01.2008 18:25
Улада на моладзi зрывае сваю злобу.Але каб у яе было хоць трохi мазгоу,то так бы не рабiла. Таму што гадоу цераз 10 гэта моладзь абавязко-ва прыдзе да улады i дасьць iм пэнсiю у памеры 3 даляры,як яна Шушкевiу!

Імя:: БР
12.01.2008 15:34
Шушкевич сам такую пенсию выбрал, никто его не заставлял. Пусть скажет спасибо за то, что за измену Родины не посадили.