пятніца, 10 лютага 2012, Менск 02:27

Палітыка

Затрыманых удзельнікаў акцыі прывезьлі ў суд

У суд Маскоўскага раёну Менску прывезьлі затрыманых учорашніх удзельнікаў акцыі прадпрымальнікаў.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
 
Сярод іх лідэр АГП Анатоль Лябедзька, лідэр аб’яднаньня “Перспэктыва” Анатоль Шумчанка, моладзевы актывіст Аляксандар Чарнышоў ды іншыя. Супрацоўнікі міліцыі паведамілі паплечнікам Шумчанкі, што нікога ў суд не даставілі. Але пры гэтым у судовых калідорах сабралася вялікая колькасьць байцоў спэцназу міліцыі, якія затрымлівалі ўдзельнікаў акцыі, складалі рапарты – а зараз будуць выступаць у судзе ў якасьці сьведак. Некалькі хвілінаў таму ў судовы двор прыехаў аўтазак з затрыманымі.

У суд Цэнтральнага раёну на гэты момант яшчэ нікога не прывезьлі.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Дима
11.01.2008 10:48
Это то, что наши власти любят и делают лучше всего.

Імя:: VIKTOR
14.01.2008 20:41
Шкада удзельнілаў.Алеж супраціў патрэбна арганізавана рыхтаваць у Пакістане з інструктарамі.