пятніца, 10 лютага 2012, Менск 02:33

Грамадзтва

Сёньня судзяць затрыманых удзельнікаў пратэсту

Сёньня будуць судзіць затрыманых удзельнікаў акцыі прадпрымальнікаў, якая адбылася ўчора, 10 сьнежня, ў цэнтры Менску на знак пратэсту супраць палітыкі ўладаў у дачыненьні да малога бізнэсу ў Беларусі.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Спэцназаўцы затрымалі каля двух дзясяткаў чалавек, сярод якіх былі непаўналетнія. Некаторыя затрыманыя былі зьбітыя ў “аўтазаку” па дарозе ў міліцыю. Школьніка Артура Кацуху ў “хуткая” адвезла з міліцыі ў шпіталь.

У суд Маскоўскага раёну прывязуць лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку, лідэра “Пэрспэктывы” Анатоля Шумчанку, Яна Міхайлава, Аляксандр Чарнышоў ды яшчэ некалькі актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху, прозьвішчы якіх дагэтуль застаюцца невядомыя.

У міліцыі адмовіліся назваць прозьвішчы затрыманых.

У суд Цэнтральнага раёну Менску прывязуць студэнтаў Аляксандра Баразенку, Паўла Вінаградава і яшчэ некалькі чалавек.

Да акцыі прадпрымальнікаў далучыліся некалькі моладзевых актывістаў. Менавіта іх і затрымлівалі міліцыянты. Асноўных удзельнікаў акцыі – прадпрымальнікаў міліцыянты не затрымлівалі.

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Віталь
11.01.2008 07:28
І чаго дамагліся? Пратэсты - гэта пугай па вадзе. Нічога і ніколі ня зьменіцца.

Імя:: XYZ
11.01.2008 07:34
Прыкра ўсё гэта чытаць, бо зьмест больш падыходзіць для аналізу дактарамі псіхіятрамі
ці умыслова хворы наш прэзыдэнт, ці здаровы?
Зноў рэпрэсіі, зьбіваньні нават дзяцей замест каб з гэтымі дробнымі гандлярамі дамовіцца яшчэ да падпісаньня нейкага контравэрсійнага указу.
За гэтай чарговай размовай калкамі і кулакамі з народам Беларусі назіраюць амбасадары ЭЗ куды так хочацца прапіхаць тавары з Беларусі... Пану прэзыдэнту трэба піць ужо не валерыянку, а нейкія больш моцныя лякарствы і павыганяці з сваёй каманды расейскіх танкістаў, артылерыстаў, дарадцаў калгасных хлапцоў, што акрамя канаючых калгасаў і хвастоў кароў
у жыцьці больш нічога не бачылі. Прэзыдэнт завёў Беларусь у сістэмны крызіс і усё больш
паранаідальна катуе цэлую нацыю...

Імя:: Уладзiмiр
11.01.2008 08:57
Як казау "наш прэзiдэнт" Беларусь здольная пракармiць больш за 30 мiльёнау, таму арышт двух дзясяткау гэта дробязi

Імя:: Александр Горад:: Гомель
11.01.2008 09:16
Не понимаю одного - ведь ходим все под одним богом. Все может в один момент измениться, что тогда будут делать те кто так свято верит в правоту батьки и идут против своего народа?