пятніца, 10 лютага 2012, Менск 02:50

Грамадзтва

Каля 20 удзельнікаў акцыі адвезьлі ў турму на Акрэсьціна

Каля 20 затрыманых удзельнікаў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў з ўпраўленьняў міліцыі Цэнтральнага і Маскоўскага раёнаў Менску адвезьлі ў турму на Акрэсьціна. Заўтра іх будуць судзіць.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +


У Маскоўскім РУУС трымалі лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку, лідэр аб’яднаньня “Пэрспэктыва” Анатоль Шумчанка, моладзевых актывістаў Аляксандра Чарнышова, Яна Міхайлава і яшчэ некалькі чалавек, прозьвішчы якіх міліцыянты паведаміць адмаўляюцца.
 
Непаўналетняга Артура Кацуху “хуткая” адвезла ў шпіталь. Хлопчыка затрымалі разам зь іншымі ўдзельнікамі акцыі на Кастычніцкай плошчы. Затрыманым удалося перадаць на волю, што хлопца спачатку зьбілі пад час затрыманьня, а потым у “аўтазаку”. У міліцыі Цэнтральнага раёну міліцыянты выклікалі “хуткую”. Мэдыкі палічылі небясьпечным пакінуць Артура ў міліцыі і адвезьлі хлопца ў шпіталь.
 
У міліцыі Цэнтральнага раёну Менску трымалі іншых моладзевых актывістаў, сярод якіх Паўла Вінаградава і Аляксандра Баразенку.
 
Заўтра сябры і сваякі затрыманых ад раніцы будуць чакаць у судах, пакуль канваіры прывязуць усіх з турмы на вуліцы Акрэсьціна.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Таццяна Горад:: Мінск
10.01.2008 22:52
Можа Вы ведаеце, ці есць сярод затрыманых Арцем Дубскі з Асіповічаў? Няма ніякіх звестак пра яго пасля мітынгу.