чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 05:49

Грамадзтва

Пратэст прадпрымальнікаў у Магілёве (фотарэпартаж)

Магілёўскія прадпрымальнікі выйшлі на цэнтральную плошчу горада з акцыяй пратэсту.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Бальшыня індывідуальных прадпрымальнікаў адмаўляецца рэгістравацца ў якасьці юрыдычных асобаў, чаго патрабуе прэзыдэнцкі ўказ. 

 

Мітынг арганізаваў былы работнік прыватнай абутковай майстэрні, цяпер беспрацоўны Валадар Цурпанаў.
На плошчу Леніна прыйшла прадпрымальніца, інвалід дзяцінства Тамара Дзяжнёва. Яна мусіла звольніць трох сваіх работніц, якія таксама прыйшлі на плошчу.

Прадпрымальнікі баранілі выступоўцаў, узяўшыся пад рукі.

Прадпрымальнік Генадзь Ткачоў ачольваў прадпрымальніцкую дэлегацыю, якая дамагалася, каб на плошчу выйшлі прадстаўнікі ўлады.
Прадпрымальнікаў на плошчы здымалі невядомыя ў цывільным.

За прадпрымальнікамі сачылі міліцыянты: маёры і падпалкоўнікі – усе без імянных бэджаў.

Магілёў, плошча Леніна, 10 студзеня, мітынг прадпрымальнікаў.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Эдуард Брокараў Горад:: Горкі
10.01.2008 17:44
І чым сконьчылася? Пайшлі туды, кудв паслалі. Так вам і трэба.

Імя:: Licvin Горад:: Zhodzina
10.01.2008 20:09
Neshta vygliadaje na toje shto Bydla paczala varushycca,kali dyktatar prycisnuu jaje.

Імя:: 2 Брокараў
10.01.2008 20:49
Займіцеся лепей сваім рэгіёнам, а то з 200 подпісаў навіну робіце. А ў Магілеве дэмакратаў на плошчу дзядулі Леніна даўненька столькі не выходзіла. Да таго-ж вам ужо было прапанавана ачоліць акцыю, але выйшлі людзі зь іншымі прозьвішчамі.

Імя:: Эдуард Брокараў Горад:: Горкі
10.01.2008 22:45
Трусу, што падпісаўся "2"
Давайце перш чым раздаваць нарады, каму што рабиіць, будзем хацяб падпісвацца. А то нават на гэта духу не хапае, а ЦУ раздаем.
Каго там ачольваць? Гібрыдаў стравуса і сьвіньні пад дубам? Тых хто шугаецца ад нацыянальнай сымболікі? А пасьля яны разьбягуцца, а сам будзеш крайнім? Не хачу. Так ім і трэба. Дойдзе нешта - добра. Ня дойдзе - няхай ідуць на біржу.