пятніца, 10 лютага 2012, Менск 02:19

Грамадзтва

Чаму няма "Белсату" на "Sirius"

Спадарожнікавы канал “Белсат”, ня выйшаў, як плянавалася раней, ад пачатку студзеня 2008 году на спадарожнік “Sirius”.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Паводле кіраўніка Аддзелу інфармацыйных праграм каналу Аляксея Дзікавіцкага, гэта зьвязана перадусім з тэхнічнымі праблемамі.
 
“Новы спадарожнік, які быў запушчаны фірмай “Sirius” у космас напрыканцы мінулага году, пакуль не функцыянуе. Зьявіліся тэхнічныя праблемы, зьвязаныя, сярод іншага, з канфліктам гэтага спадарожніка са спадарожнікам “Hotbird”. Дамова паміж “Белсатам” і ўладальнікам спадарожніка знаходзіцца ў фазе канчатковага ўзгадненьня”.
 
Кіраўніцтва каналу “Белсат” спадзяецца, што праблемы, зьвязаныя з пераходам на новы спадарожнік, будукць хутка вырашаныя, канкрэтнай даты, аднак, пакуль няма.
 
Ад 10 сьнежня перадачы “Белсат” можна прймаць са спадарожніка “Astra”.
 
Ад учорашняга дня час вяшчаньня павялічаны да 6 гадзінаў (з 18-й да 24-й), а да наступнага панядзелку плянуецца аднаўленьне інтэрнэт-старонкі “Белсату” www.belsat.eu 
 
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Vagant
09.01.2008 14:01
Пры чым тут Астра? З самага пачатку трэ было думаць пра тое, што ўся Беларусь глядзіць Хотбёрд, Сырыюс ды Амос з аднае талеркі (тры канвэртары). Надзвычай важную і актуальную справу загубілі. Эфект для Беларусі быў бы ў сотні разоў большы, чым ад Інтэрнэту. Талерак па краіне стаіць некалькі соцень тысяч!!! І ў райцэнтрах, і ў вёсках.

"...канкрэтнай даты, аднак, пакуль няма."

І ня будзе. Казлы !!!





Імя:: Egor
11.01.2008 10:44
Як гэта не функцыянуе? Sirius4 працуе ад 8.01.2008г.! Нешта нашы зноў не тое робяць...
http://www.sat-digest.com/
http://www.lyngsat.com/sirius4.html

Імя:: fon Czypa
13.01.2008 10:57
Як й атрымалася,зноў схлусілі.На працягу ўсяго існаваньня каналу ва ўсіх каментарах й інтэв'ю была хлусьня. Чым Вы, спадарства, адрозьніваецеся ад дзяржаўных медыяў - а ні чым.
Ці не прасьцей было б увогуле нічога не казаць, калі адбудзецца тады й добра?
Як магчыма верыць навінам, калі іх кіраўнік хлусіць асабіста, даючы надею, якая ўжо які раз лопаецца, як мыльны балонік?
Ці на гэтым палягае журналісцкая этыка...

Імя:: pipi
13.01.2008 11:03
Информация,основанная на вранье не имеет права на существование - долой тех, кто даёт ложную информацию (читайте интервью,там есть фамилии.)