чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 06:08

Эканоміка

Прадпрымальнікі рыхтуюцца на плошчу

Індывідуальныя прадпрымальнікі рыхтуюцца да новых пратэстаў супраць прэзыдэнцкага ўказу № 760.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Лідэры прадпрымальніцкага руху заявілі пра намер выйсьці на Кастрычніцкую плошчу ў Менску 10 студзеня а 12-й гадзіне.

Частка павільёнаў у менскім гандлёвым цэнтры "Maximus" у нядзелю не працавала
Ад 1 па 15 студзеня прадпрымальнікі аб’явілі страйк, які адбываецца ў форме вымушанага адпачынку зь нявыплатай падаткаў і арэнднай платы. Аднак у мінулыя выходныя частка гандляроў выйшла на працоўныя месцы.

Паводле актывіста прадпрымальніцкага руху Алега Шабетніка з Рэчыцы, эфэкт ад гэтай акцыі пратэсту быў бы адчувальным, калі б прадпрымальнікі больш актыўна спынілі працу найперш у Менску і абласных цэнтрах:

“Людзі ж тэлефанавалі, многія загружаюцца на Ждановічы. У некага сябры, знаёмыя. Працэнтаў 30 у іх не працуе. А ў нас, наадварот, працэнтаў 30 працуе. Спачатку людзі трымаліся, трымаліся, а потым нейкая частка людзей выйшла, у якіх не было найманых асобаў. У каго былі, здаецца, пакуль яшчэ не працуюць”.

Аднак прадпрымальнікі зьбіраюцца прыехаць 10 студзеня ў Менск на Кастрычніцкую плошчу. Алег Шабетнік сказаў:

“На плошчы трэба адстойваць свае правы і каб гэта было бачна, што прыехалі людзі. А ня проста, што яны ня выйшлі на працу, як у нас аб’явілі, што холадна, падаткі не заплацілі, яшчэ нешта. Выйсьці менавіта туды, на плошчу. Адтуль чыноўнікі, магчыма, і ўбачаць”. 
Тыповыя аб'явы ў гандлёвых цэнтрах Менску. Аб'ява ў цэнтры "Maximus".

Паводле актывіста прадпрымальніцкага руху Віктара Калея, бізнэсоўцы, якія выйдуць на Кастрычніцкую плошчу 10 студзеня, будуць зноў патрабаваць адмены пункта 1.1 прэзыдэнцкага ўказу №760. Ён забараняе ад 1 студзеня наймаць на працу асобаў, якія ня ёсьць блізкімі сваякамі.

Лідэр кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктар Гарбачоў сказаў:

“Таму зачыненыя павільёны. Па нашых дадзеных каля 60 тысяч ужо не працуе найманых, разьвіталіся з рынкам. Астатняя частка яшчэ пад пытаньнем, недзе тысяч каля 100”.

Сябра каардынацыйнай рады прадпрымальнікаў Алесь Макаеў сказаў:

“Гэта будзе сустрэча прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы. Ніхто ніякіх заявак не падаваў. Там поўнасьцю каток залілі. Усю плошчу яны ўжо пасьпелі заліць. Раней яны толькі частку залівалі. Але ўсё роўна прадпрымальнікі там будуць. Яны ведаюць, ужо не 30 працэнтаў, а значна большая частка”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Марина
07.01.2008 15:28
Давно нужно выходить на площади.Посмотрите на запад-там люди добиваются своих прав только акциями протеста и забастовками.А мы давно уже стоим на коленях-куда уже дальше!

Імя:: антон
07.01.2008 17:57
Нужно собравшись на Октябрьской, сразу же идти на площадь Независимости к зданию Верховного Совета и требовать отмены 760 указа.

Імя:: Алесь
07.01.2008 23:06
Толькі так. Калі не прадпрымальнікі, дык хто? Па гісторыі шмат якіх рэвалюцыяў, карэнных дзяржаўных рэформаў і да т.п. - заўжды вялізную ролю адыгрываў клас бізнэсоўцаў. У нармалёвых краінах гэта самая магутная страта грамадства. Жадаю ім поспехаў, прыйду і асабіста.

Імя:: яуген
09.01.2008 19:29
на площадь надо было ходить давно.Десять лет предпринимателей имеют по полной и только сейчас решили.Думаю-поздно.Я сам предприниматель.Все живут одним днём.Я то приспособился.Своих бывших коллег не жалею.