пятніца, 10 лютага 2012, Менск 01:40

Грамадзтва

Гомель: Апазыцыянэр? У войска ня браць!

Сёньня моладзевага актывіста Зьмітра Жалезьнічэнку выклікалі ў Гомельскі гарадзкі ваенкамат, каб вырашыць пытаньне пра ягоную службу ў беларускім войску.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Намесьнік ваенкама Алег Бурсевіч заявіў хлопцу, што асобаў, якія не падпарадкоўваюцца міліцыі, у войска не бяруць — на тое ёсьць загад начальніка генэральнага штабу.

Спадар Жалезьнічэнка — сябра БНФ і грамадзка-культурніцкага аб’яднаньня “Талака”. Яго пачалі выклікаць у ваенкамат на мэдычныя камісіі адразу пасьля адлічэньня за актыўную грамадзкую дзейнасьць з 3 курсу матэматычнага факультэту Гомельскага дзяржунівэрсытэту імя Ф.Скарыны.

Паводле накіраваньня мэдыкаў з прызыўной камісіі былы студэнт-выдатнік праходзіў нават псыхіятрычную экспэртызу з папярэднім дыягназам — “рэакцыя апазыцыі”.

Экспэрты далі заключэньне: “годны”.

Але пазьней яго арыштавалі на 8 сутак і аштрафавалі на 20 базавых велічыняў нібыта за непадпарадкаваньне міліцыі. Пра гэта і нагадаў намесьнік ваенкама.

Дарэчы, учора Гомельскі абласны суд скасаваў рашэньне суду Цэнтральнага раёну пра законнасьць адлічэньня Зьмітра Жалезьнічэнкі з унівэрсытэту.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Юрий Горад:: Гомель
14.12.2007 14:22
В советские времена у меня произошел аналогичный случай. Я оканчивал БГУ и был распределен служить офицером в СА. Но не прошел мандатную комиссию, т.к. имел выговор с "занесением" по комсомольской линии. На "картошке" мы переворачивали портрет Брежнева в сельском клубе лицом к стене, а на обороте писали "Пива нет". Хотели выгнать из Университета, но ограничились выговором, который спас меня от двух лет прозябанья в армии. Времена возвращаются.

Імя:: Алекс Горад:: Менск
20.12.2007 00:16
Эх, як усё ж пазытыўна і дынамічна развіваецца нашая любімая ЗАбеларусь. Маладым трэба на Бацьку і ягоную вэртыкаль маліцца! ;-) Калі б у мой час можна было б так проста закасіць ад антыбеларускага савецкага па сутнасьці і задачах войска! А то цяпер уласным аўто кіраваць ня маю права...