Слухаць
Цяпер у эфіры
Вечаровы эфір
Наступная праграма

Эканоміка

Украіна дамовілася пра пастаўкі газу з Туркмэністану

30.12.2005 19:24

Радыё Свабода

За два дні да Новага году Ўкраіна дамовілася з Туркмэністанам пра пастаўкі 40 мільярдаў кубамэтраў прыроднага газу па цане 50 даляраў за тысячу кубамэтраў. Пра гэта паведаміў у пятніцу ўвечары прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка.

Паводле ўкраінскага прэзыдэнта, гэта болей паловы патрэбы Ўкраіны ў газе на наступны год. Раней Віктар Юшчанка, камэнтуючы прапанову расейскага боку прадаваць газ па 220-230 даляраў, заявіў, што аптымальны кошт – 75-80 даляраў.

Тым часам кіраўнік "Газпрому" Аляксей Мілер пацьвердзіў намер кампаніі спыніць пастаўкі газу ва Ўкраіну, калі кантракт ня будзе падпісаны. Адключэньне, паводле Мілера, адбудзецца 1-га студзеня а 10-й гадзіне раніцы.

Стала вядома, што міністры энэргетыкі Эўрапейскага Зьвязу правядуць 4 студзеня тэрміновую нараду. У Эўропе баяцца, што газавы канфлікт Масквы і Кіева можа дэзарганізаваць газавы транзыт з Расеі ў эўрапейскія краіны праз украінскую тэрыторыю.
 
 
Апублікуй у LiveJournal:
Live Journal