чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 05:03

Палітыка

Справа з новым рэфэрэндумам зрушылася зь месца, гавораць арганізатары

Уладзімер Глод, Менск

Натарыюсы зноў пачалі афармляць подпісы патэнцыйных сябраў ініцыятыўнай групы па правядзеньні рэспубліканскага рэфэрэндуму.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Пра гэта нашаму радыё 18 лістапада паведаміў кіраўнік ініцыятыўнай групы былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валеры Фралоў. Ён лічыць, што гэта стала вынікам актыўных дзеяньняў некаторых сябраў групы, якія зьвярнуліся ў суды з пазовамі супраць міністэрства юстыцыі Беларусі. Нагадаем, што месяц таму міністар юстыцыі Віктар Галаванаў да спэцыяльнага ўказаньня забараніў сьведчыць праўдзівасьць подпісу на адпаведных заявах грамадзянаў.

Паводле Валерыя Фралова, на сёньня дзень у яго знаходзіцца 612 натарыяльна завераных подпісаў. Ініцыятары хочуць давесьці іх колькасьць да 1500-2000.

На рэфэрэндум плянуецца вынесьці тры пытаньні -- пра дэмакратызацыю выбарчага заканадаўства, адмену кантрактнай сыстэмы найму на працу і пра замарожваньне росту тарыфаў на паслугі жыльлёва-камунальных службаў, да таго часу пакуль сярэдні заробак у краіне не дасягне 400 даляраў.