Слухаць

Цяпер у эфіры

Наступная праграма

АНКЕТА СВАБОДЫ

Янка Запруднік

ХРОСНЫ БАЦЬКА



  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА

Палітыка

Міліцыянтам не ўдалося прайсьці ў кватэру, на бальконе якой вывешаны бел-чырвона-белы сьцяг

07.11.2005 09:30

Любоў Лунёва, Менск

У гэтай кватэры жыве актывіст моладзевага апазыцыйнага руху Зьміцер Голубеў. Ён вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на балконе кватэры на вуліцы Прытыцкага, 46 якраз у той момант, калі па вуліцы праяжджаў картэж Аляксандра Лукашэнкі.

Міліцыянты на працягу дзьвюх гадзінаў спрабавалі прайсьці ў кватэру і матывавалі свае паводзіны тым, што, паводле іх зьвестак, у кватэры “нешта адбываецца”.

Суседзі Зьмітра выказалі салідарнасьць і дзьверы міліцыянтам таксама не адчынілі (выглядае, што міліцыянты хацелі зьняць сьцяг праз суседні балкон). Пасьля дзвюх гадзінаў бясплённых спробаў міліцыянты зьехалі.

Зьміцер – сын Валянціна Голубева, дэпутата Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня.

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile