серада, 08 лютага 2012, Менск 20:24

Грамадзтва

Spiegel: “У Беларусі ўцекачам прапануюць сяліцца ў Чарнобыльскай зоне”

Алена Струвэ, Менск

Як піша нямецкі штотыднёвік "Der Spiegel", беларускі кіраўнік Лукашэнка неаднойчы палохаў Брусэль тым, што прапусьціць на Захад усіх уцекачоў, чый шлях у краіны Эўрапейскага Зьвязу праходзіць празь Беларусь.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Паводле беларускага кіраўніцтва, гэтыя людзі (размова ідзе пра сотні тысячаў) самым хуткім часам мусяць пакінуць такія буйныя беларускія гарады як Менск, Берасьце, Горадня. Калі яны ўсё ж захочуць затрымацца ў Беларусі, то ў якасьці новага месца жыхарства ім можа быць запрапанаваная “Чарнобыльская зона”.

Як вынікае з публікацыі, больш за 20 тысячаў аўганцаў, пакістанцаў, віетнамцаў могуць засяліцца на Гомельшчыне. У гэтым выпадку яны атрымаюць прытулак і афіцыйны статус уцекача, які гарантуе ім тыя самыя правы, што і беларусам. З дапамогай гэткіх захадаў Лукашэнка мае намер умацаваць айчынную эканоміку і ў выніку закрыць чарнобыльскую тэму, піша "Der Spiegel".

Тым часам, вядучыя эўрапейскія экспэрты ў галіне радыялёгіі крытычна ставяцца да гэтае ідэі.

“Гэткая палітыка ёсьць мэдычным вар’яцтвам”, – лічыць старшыня нямецкага таварыства радыяцыйнай абароны Сэбасьціян Пфлюгбайль. Бэрлінскі навуковец ад пачатку 1990-х неаднойчы наведваў забруджаныя беларускія тэрыторыі. Безумоўна, нелегалам будзе дзе жыць – у зоне адсяленьня засталося нямала пакінутых беларусамі хатаў. Мясцовасьць на Гомельшчыне і Магілеўшчыне цудоўная. Аднак да таго часу, пакуль не працуе лічыльнік Гейгера, – лічыць нямецкі вучоны.