МЗС Беларусі заяўляе пра пашырэньне ўжытку беларускай мовы
19.10.2005 13:37
Валер Каліноўскі, Менск
Міністэрства замежных справаў апублікавала справаздачу “Аб сучасным становішчы беларускай мовы ў Рэспубліцы Беларусь”.
У ёй сьцьвярджаецца, што “ў XXI стагодзьдзе беларуская мова ўступіла як дзяржаўная мова Беларусі, як высокаразьвітая літаратурная мова, якая пасьпяхова абслугоўвае ўсе камунікатыўныя патрэбы беларускага грамадзтва”.
“Працэс пашырэньня ўжытку беларускай мовы адбываецца ў гэты час у розных галінах жыцьця грамадзтва, перш за ўсё ў сыстэме адукацыі, галіне культуры, СМІ і іншых”, – сьцьвярджае МЗС Беларусі і прыводзіць прыклады: 60 адсоткаў усіх установаў сярэдняй адукацыі краіны працуюць па-беларуску, ад 2000 году агульны лік беларускамоўных школ у гарадах вырас удвая, у Беларускім дзяржаўным пэдунівэрсытэце на беларускай мове навучаецца больш за 3000 студэнтаў...
Ніякіх нэгатыўных прыкладаў звужэньня выкарыстаньня беларускай мовы ў галіне адукацыі, культуры, СМІ справаздача МЗС не прыводзіць.
Гл. таксама
Старшыня ТБМ: публікацыя МЗС наконт беларускай мовы неаб’ектыўная