серада, 01 кастрычніка 2014, Менск 02:55

УСЕ НАВІНЫ / Людзі

Чэрвень – другія Курапаты (фотарэпартаж)

Севярын Квяткоўскі, Чэрвень<br><br>26 чэрвеня 1941 годзе на выхадзе з гораду ва ўрочышчы Цагельня былі расстраляныя вязьні чэрвеньскай перасыльнай турмы: беларусы, палякі, літоўцы ды іншыя. Штогадовая жалобная ўрачыстасьць у памяць расстрэлу мае назву "Ігуменскі шлях", і ладзілася сёлета шаснаццаты раз. У 1989 годзе стала вядома, што Чэрвень стаўся другімі Курапатамі, бо вакол горада пахаваныя тысячы палітычных зьняволеных.

(Карэспандэнт:) "Я знаходжуся на двары колішняй Чэрвеньскай перасыльнай турмы. Ніхто дакладна ня ведае колькі людзей было расстраляна менавіта тут -- на двары гэтай турмы і ў скляпеньнях. І колькі костак загінулых ляжыць яшчэ тут, пад гэтай зямлёй."

(Дарагуж:) "Будынак гэтай турмы, "кацярыненскай" турмы, пабудаванай у канцы XVIII стагодзьдзя, прадаюць за 70 000 беларускіх рублёў".

Гаворыць Уладзімер Дарагуж, які ў канцы 1980-х адным зь першых падняў праблему масавых пахаваньняў сталінскіх ахвяраў вакол Чэрвеня. Сёлета 1 ліпеня мясцовыя ўлады ізноў выставяць гістарычны будынак на аўкцыён.

Уладзімер Дарагуж перакананы, што ў будынку колішняй турмы мусіць быць створаны музэй сталінскіх рэпрэсіяў. Адзін зь лідараў Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Юрась Беленькі на адкрыцьці жалобнага мітынгу ля крыжоў ва ўрочышчы Цагельня акрэсьліў якімі сіламі можа быць створаны мэмарыял у Чэрвені:

(Беленькі:) "Мяркую, што было б вельмі добра, каб прынялі ўдзел і літоўскія дзяржаўныя структуры, і польскія, але, канешне, перш-наперш гэта гонар беларусаў -- каб ён быў захаваны менавіта як музэй".

Сёлета менавіта КХП-БНФ падавала афіцыйную заяўку на правядзеньня жалобы ля крыжоў пад Чэрвенем. І менавіта сябры партыі склалі бальшыню ўдзельнікаў мерапрыемстыва.

Уладзімер Дарагуж гаворыць, што апошнімі гадамі чэрвеньцы па-просту баяцца прыходзіць, бо за мітынгам пільна сочаць прадстаўнікі мясцовых выканкаму, міліцыі і КГБ. Многія маладыя чэрвеньцы нават ня ведаюць пра расстрэлы і масавыя пахаваньні вакол Чэрвеня. Зрэшты, апытаныя мною старэйшыя жыхары гораду ня супраць музэю сталінскіх ахвяраў:

(Спадар:) "Пажадана зрабіць музэй, рэстаўраваць усё".

Прадстаўніца райвыканкаму, якая сачыла за "Ігуменскім шляхам" на пытаньні пра аўкцыён і магчымасьць стварэньня музэю адказала дыпляматычна:

(Спадарыня:) "Можа быць купяць і для музэю, я ж ня ведаю, якія будуць пакупнікі".

У сёлетнімі "Ігуменскім шляху" традыцыйна ўзялі ўдзел дэлегаты літоўскага Саюзу ахвяраў рэпрэсіяў, а таксама прадстаўнікі літоўскай амбасады

(Прадстаўнік амбасады:) "Мы прыехалі прыватным чынам ушанаваць памяць загінулых".

Мінулыя гады на жальбіны прыяжджаў прадстаўнік польскай амбасады па сувязях з грамадзкімі арганізацыямі Марэк Будзько. Але у гэтым годзе ён стаўся непажаданым для афіцыйнга Менску. У кожным выпадку, упершыню за доўгі пэрыяд на "Ігуменскім шляху" не было прадстаўнікоў Польшчы.

Фотарэпартаж з Ігумену







Уладзімер Макей

Макей заявіў, што Беларусь хочуць пазбавіць душы

Сёньня на Генэральнай асамблеі ААН у агульнай дыскусіі выступіў міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей. чытаць далей >

УСЕ НАВІНЫ
External Widget cannot be rendered.

чытаць іншыя навіны >>
External Widget cannot be rendered.

ТОП-ЛІСТ

ВАРТА

Жанглёр на футбольным полі

Раман «Мова» гладкі, як нэктарын, сэнтымэнтальны да ружовасьці і абсалютна нястрашны, хоць задуманы, паводле аўтара, як драма і антыўтопія. чытаць далей >

Цуды і дзівосы Беларусі
Малюнак Павел Татарнікаў (с) 2014

Альгерд Бахарэвіч: Скарына

Скарына ведаў нешта, чаго ня ведалі астатнія. Пра такіх кажуць – апярэдзіў свой час. Як быццам час для ўсіх аднолькавы. Для кагосьці тут, у Беларусі, Скарынава адраджэньне даўно скончылася, для іншых яно і не пачыналася. А для кагосьці і не пачнецца. чытаць далей >

БЯЗ ЧАРКІ І СКВАРКІ

Цыклямат, або чым адрозьніваецца Кока-Кола ў ЗША і Эўропе

Падсалоджвальнікі — гэта рэчывы, якія дадаюцца ў прадукты харчаваньня для таго, каб зрабіць іх салодкімі. чытаць далей >

ПА-БЕЛАРУСКУ ЗЬ ВІНЦУКОМ ВЯЧОРКАМ

Аўдыёслайды Пад чым гетман Астроскі перамог 80000 маскавітаў?*

Хаця юбілейная дата мінула, але юбілейны год працягваецца. Ізноў паўстае пытаньне пра назву гораду, пад якім адбылася перамога. Піша Вінцук Вячорка чытаць далей >

ПАДАРОЖЖЫ СВАБОДЫ

Фотагалерэя Стральцоў: «Хай нам падзякуюць за тое, што мы пілі»

Як перажываў сваё зьняволеньне ў Мазырскім ЛПП пісьменьнік Міхась Стральцоў? Якім запомніўся афіцэрам аховы футбаліст 80-х гадоў Аляксандар Пракапенка? Хто наведваў зорак спорту і літаратуры? чытаць далей >

Свабода ў турмах
Фота з Гомельскай жаночай калёніі. Аўтар Victor Strelkovsky

Аўдыёслайды Не забіла б... Калі б было куды ўцячы

Кожнае 3-е забойства ў Беларусі і кожнае 4-e цяжкае цялеснае пашкоджаньне ёсьць вынікам хатняга гвалту. Пра хатні гвалт, яго ахвяраў ды вымушаных злачынцаў, а таксама пра тое, як спрабуюць вырашыць гэтую праблему ў краіне і за мяжой. чытаць далей >