чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 11:10

Грамадзтва

У кіёсках Гомельшчыны зьявяцца абавязковыя для продажу выданьні

Казімір Яноўскі, Гомель

Паводле рашэньня Гомельскага аблвыканкаму № 277, усе індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыцьцяўляюць розьнічны гандаль пэрыядычнымі выданьнямі, павінны да 1 чэрвеня прайсьці “пераўзгадненьне асартымэнтнага пераліку выданьняў”, якія яны прапануюць на продаж.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Наколькі вядома, у гэты пералік уваходзяць 32 абавязковыя выданьні, якія яны абавязкова павінны мець у сябе для рэалізацыі. Гэта ўсе тыя выданьні, якія падтрымваюцца зь дзяржаўнага бюджэту.