пятніца, 31 кастрычніка 2014, Менск 10:32

УСЕ НАВІНЫ / Палітыка

10 гадоў таму былі зьбітыя дэпутаты апазыцыі БНФ, якія трымалі галадоўку ў будынку парлямэнта

Іна Студзінская, Менск<br><br>10 гадоў таму Лукашэнка выступіў зь ініцыятывай рэфэрэндуму. Ён прапанаваў скасаваць бел-чырвона-белы сьцяг і герб "Пагоня" ў якасьці дзяржаўных сымбаляў, надаць статус дзяржаўнай расейскай мове, а таксама падтрымаць курс на эканамічную інтэграцыю з Расеяй і права прэзыдэнта распускаць Вярхоўны савет.

9 красавіка дэпутаты апазыцыі БНФ правялі мітынг ля будынку Вярхоўнага савету на вуліцы Карла Маркса, які прайшоў у атачэньні падразьдзяленьняў міліцыі. У ноч з 11 на 12 красавіка 1995 году дэпутатаў апазыцыі БНФ, якія на знак пратэсту супраць рэфэрэндуму абвясьцілі галадоўку, а гэта – Мікалай Аксаміт, Сяргей Антончык, Лявон Баршчэўскі, Юрась Беленькі, Ігар Гермянчук, Валянцін Голубеў, Уладзімер Заблоцкі, Барыс Гюнтэр, Лявон Дзейка, Лявонцій Зданевіч, Мікалай Крыжаноўскі, Мікола Маркевіч, Віталь Малашка, Сяргей Навумчык, Зянон Пазьняк, Сяргей Папкоў, Пётра Садоўскі, Алег Трусаў і Аляксандар Шут былі зьбітыя ў Авальнай й залі парлямэнту байцамі невядомага спэцпадразьдзяленьня ў чорных масках. Празь некалькі гадзінаў бальшыня дэпутатаў Вярхоўнага савета прагаласавала за прапанову Лукашэнкі аб правядзеньні рэфэрэндуму.

10 гадоў – тэрмін для краіны немалы. Як цяпер самі ўдзельнікі галадоўкі, іншыя дэпутаты Вярхоўнага Савету 12 скліканьня, людзі, што займалі тады высокія пасады і журналісты ацэньваюць, ці варта было пратэставаць?

Старшыня Таварыства беларускай мовы Анатоль Трусаў, які ўваходзіў тады ў парлямэнцкую фракцыю БНФ, пратэставаў тады і таксама быў моцна зьбіты. Спадар Трусаў лічыць: галадоўка зьяўлялася абсалютна правільным рашэньнем.

(Трусаў: ) “Мы паказалі пачатак аўтарытарнай сыстэмы на Беларусі. Калі былі ўведзеныя войскі ў парлямэнт, гэта мне нагадала Італію, калі Мусаліні пачаў свой фашызм са зьбіцьця італьянскага парлямэнту. Вось ужо 10 год краіна коціцца ў таталітарную яму. І зараз ужо большасьць людзей разумее, што, каб гэтага не было, то не было б і пачатку адліку. І пасьля таго, калі мы былі зьбітыя і выкінутыя з парлямэнту, дэмакратыя ў Беларусі перастала існаваць. І ўсе тыя доказы, што ня трэба было, – гэта, як кажуць, “ад лукавага”.

Дэпутат Анатоль Лябедзька адносіць сябе да прадстаўнікоў дэпутацкага дэмакратычнага клюбу, у склад якога ўваходзіла тады амаль сотня народных абраньнікаў 12 скліканьня. (У 1994-1995 гг. А.Лябедзька быў прадстаўніком А.Лукашэнкі ў Вярхоўным савеце 12-га скліканьня – заўвага вэб-рэдактара.) Да галадоўкі ён не далучаўся.

(Карэспандэнтка: ) “Як Вы тады паставіліся да галадоўкі?”

(Лябедзька: ) “Пазытыўна-спачувальна”.

(Карэспандэнтка: ) “А не было жаданьня самому далучыцца?”

(Лябедзька: ) “Усё ж такі гэта было рашэньне фракцыі. Ніхто асабіста са мной, напрыклад, і ня раіўся наконт правядзеньня галадоўкі. На вялікі жаль, якраз у гэты час адбылося разьмежаваньне паміж дэпутатамі фракцыі БНФ і дэпутатамі дэпутацкага дэмакратычнага клюбу. Там ужо ўзялі такі курс на пэрсанальнае лідэрства Зянона Пазьняка, і рашэньні прымаліся фракцыяй больш жорстка. Я думаю, што каб галадоўка ўзьнікла на першым этапе дзейнасьці ВС 12 скліканьня, то ўдзельнікаў было б значна больш”.

(Карэспандэнтка: ) “10 гадоў мінула. Быў сэнс тады галадаваць?”

(Лябедзька: ) “Так. Безумоўна, гэта была апошняя мажлівасьць, калі вычэрпваюцца іншыя інструмэнты і мэханізмы ўзьдзеяньня на сытуацыю. Галадоўка была крыкам, такім сыгналам SOS, каб прыцягнуць увагу да сытуацыі. Я думаю, што ў той сытуацыі гэта было лягічным, і абструкцыі гэтаму не было”.

Усё, што адбывалася ў ноч з 11 на 12 красавіка 95-га, здымалася спэцслужбамі на відэакамэру. Наступным днём пасьля зьбіцьця дэпутатаў, на прэсавай канфэрэнцыі, Аляксандар Лукашэнка публічна абяцаў паказаць стужку цалкам, без купюр па Беларускім тэлебачаньні. Але яе так ніхто і не пабачыў... Нават сьледчы па асабліва важных справах Генэральнай пракуратуры Яніс Бролішс! Які ж лёс гэтага відэазапісу?

Кажуць, стужка "зьнікла" недзе ў нетрах спэцслужбаў. Я спадзявалася, што хоць тагачасны прэм’ер-міністар Міхаіл Чыгір бачыў гэты запіс. Гутару з Міхаілам Чыгіром.

(Карэспандэнтка: ) “Кажуць, што Вы і Сініцын бачылі гэтую стужку. Ці праўда гэта?”

(Чыгір: ) “Не, гэта няпраўда. Дык яна ў Службе бясьпекі была! Ці ёсьць яна цяпер – ня ведаю”.

(Карэспандэнтка: ) “А што казалі, што, яна такая страшная, жудасная была насамрэч? Чаму яе пабаяліся паказаць?”

(Чыгір: ) “Як б’юць дэпутатаў – а што там добрага? Чым там хваліцца? Білі – гэта я добра ведаю, што білі…”

Вядомы беларускі кінадакумэнталіст Юрый Хашчавацкі ня можа дараваць сабе і калегам – тэхнічным супрацоўнікам БТ, што той запіс не апынуўся ў іх. Стужка пераганялася ў апаратнай тэлевізіі. Але якраз тады абвясьцілі: тэлевізія замініравана, усім загадалі пакінуць будынак. І зрабіць копію не пасьпелі…

Гаворыць рэжысэр Юры Хашчавацкі:

(Хашчавацкі: ) “На жаль, толькі з-за нашага глупства гэты запіс не апынуўся ў нашых руках. У той момант стужка пераганялася на тэлевізіі непісьменнымі супрацоўнікамі Службы бясьпекі, таму гэты запіс у любым кабінэце можна было перапісаць. Потым я размаўляў зь Сініцыным. Леанід сказаў, што там сапраўды настолькі было ўсё жудасна, што нельга было нічога паказаць”.

У тым, што Лукашэнка ня выканаў свайго абяцаньня, нічога дзіўнага няма, лічыць кіраўнік спэцпраектаў ОРТ журналіст Павал Шарамет.

(Шарамет: ) “Нічога сэнсацыйнага і нічога незвычайнага ў гэтым няма. Усё ж зразумела, што гэтая стужка была, і яе зьнішчылі. Як былі запісы, як забівалі Ганчара, Захаранку, Завадзкага, і гэтыя запісы бачылі некаторыя сьледчыя КДБ, гэтыя запісы таксама зьніклі. Пры цяперашняй уладзе даведацца праўду нельга будзе, але ўсё хутка выкрыецца, калі ўлада зьменіцца”.
Belarus – RFE/RL competition for the best slogan, undated
Настройцеся на Свабоду!

Новыя хвалі Свабоды ад 26 кастрычніка

Міністар энэргетыкі Ўкраіны Юры Продан на перамовах у Брусэлі.

Украіна і Расея падпісалі дамову аб пастаўках газу

Кіеў і Масква пасьля шматлікіх перамоваў пры пасярэдніцтве Брусэля падпісалі пагадненьне, якое павінна гарантаваць пастаўкі расейскага газу ва Ўкраіну ў асеньне-зімовы пэрыяд. чытаць далей >

УСЕ НАВІНЫ
External Widget cannot be rendered.

чытаць іншыя навіны >>
External Widget cannot be rendered.

ТОП-ЛІСТ

ВАРТА
Belarus -- The Cat Who Liked Rain, Henning Mankell

Фотагалерэя Жыхары Краіны Дажджоў

Кожны бацька і кожная маці некалі сутыкаюцца з праблемай, што пачытаць свайму дзіцяці, калі яно ўжо завучыла на памяць усе расказаныя яму казкі і патрабуе ўсё новых гісторый. чытаць далей >

Прадай бараду

Як у 1939 г. беларусы на дыскатэках «адрываліся»

У новым мульціку з сэрыі «Прадай бараду» Андрусь Такінданг апавядае гісторыю сваёй бабулі пра тое, як у 1939 годзе беларусы бавілі час на вясковых танцах. чытаць далей >

іншыя выпускі
справаводства па-беларуску

Што дэпутаты ўкраінскага паходжаньня думаюць пра беларускую мову?

Як да беларусізацыі ставяцца дэпутаты, якія нарадзіліся ва Ўкраіне. Такіх у беларускім парлямэнце чатыры. Цікава параўнаць іх адказы з адказамі дэпутатаў расейскага паходжаньня. Піша Ігар Случак. чытаць далей >

іншыя выпускі
Serbia -- Alexandr Grigoryevich Lukashenka, president of Belarus visiting Belgrade and Tomislav Nikolic, president of Serbia, Belgrade, 12 June 2014.

Відэа Лукашэнка — меншае, большае ці абсалютнае зло?

Пра што гавораць і каму адрасаваныя словы Лукашэнкі пра сталінскія лічбы народнай любві і падтрымкі? Глядзіце новы выпуск «Зоны Свабоды». чытаць далей >

іншыя публікацыі
ПА-БЕЛАРУСКУ ЗЬ ВІНЦУКОМ ВЯЧОРКАМ

Вышэйшая ліга — яшчэ не найвышэйшая

Або як параўнаць Віленскі ўнівэрсытэт з Акадэміяй кіраваньня пры прэзыдэнце. Піша Вінцук Вячорка. чытаць далей >

Цуды і дзівосы Беларусі
Малюнак Павел Татарнікаў (с) 2014

Альгерд Бахарэвіч: Абменьнік

Абменьнік – месца, адкуль пачынаюцца самыя сьмелыя фантазіі. Напрыклад, фантазія пра тое, што калі памяняць свае беларускія рублі на даляры або эўра – сьвет зробіцца крышку лепшым, а жыцьцё даўжэйшым. чытаць далей >

CAFÉ EUROPA
Вітаўтас Ландсбергіс

Захад пакуль не здаецца Пуціну — Ландсбергіс

Першы кіраўнік незалежнай Літвы Вітаўтас Ландсбергіс выказаўся наконт вайны ва Ўкраіне, апошніх заяваў Аляксандра Лукашэнкі і сытуацыі з расейскамоўнай меншасьцю ў Літве. чытаць далей >

Свабода ў турмах

Мультымэдыі Узгадваючы тое жыцьцё

29 кастрычніка ў Беларусі ўзгадваюць ахвяраў палітычных рэпрэсіяў. У гэты дзень 77 гадоў таму ва ўнутранай турме НКВД БССР і ў іншых турмах Менску былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі чытаць далей >

Валянцін Жданко

Аўдыё «Пэнсіі — мізэрныя, працы — ніякай...»

​У Беларусі нямала людзей, якія сутыкнуўшыся з крыўдамі, несправядлівасьцю, падманам, зьвяртаюцца ў пошуках праўды да высокіх начальнікаў. І найчасьцей — да прэзыдэнта чытаць далей >

ПАДАРОЖЖЫ СВАБОДЫ

Фотагалерэя Загадкавае прароцтва глыбоцкіх старцаў

Вельмі часта ў падарожжах па Беларусі я чую анэкдоты. Некаторыя показкі настолькі пераканаўча і дасьціпна даводзяць, наколькі беларусы несавецкія людзі, што грэх не падзяліцца імі з шырокай публікай. чытаць далей >