Наступная праграма
Вечаровы эфір
18:00 - 19:00
Вечаровы эфір
19:00 - 20:00
Вечаровы эфір
20:00 - 21:00

Культура

Андрэй Хадановіч знаёміць беларусаў зь лімэрыкамі

11.04.2005 20:32

RFE/RL

Апошнім часам назіраецца нашэсьце іншаземнай вэрсыфікацыі на беларускую кананічную тэрыторыю. Выходзяць то кніга беларускіх хоку (Ул.Сіўчыкаў), то зборнік беларускіх танка (Н.Гілевіч). Днямі прыйшла да чытача і кніга беларускіх лімэрыкаў Андрэя Хадановіча. Першы асобнік шчасьлівы аўтар наўпрост з друкарні прынёс да нас у студыю Радыё Свабода.

(Хадановіч: ) “Пачуць лімэрыкі можна 12 красавіка, на Дзень касманаўтыкі, а 18.00 у сталічным Доме літаратара (Фрунзэ, 5). Вечарына нездарма мае назву “Землякі: погляд з космасу”. На арбіце сустрэнуцца Ўладзімер Арлоў, Кася Камоцкая, Юрась Барысевіч, Вальжына Морт (яна спэцыяльна прыехала з Варшавы), малады паэт Глеб Лабадзенка, гурт “Індзіга” (для якога я перакладаю песьні на беларускую мову), авангардавы тэатар “Ай”, які пакажа грандыёзнае дзейства “Сны Юрыя Гагарына”... Адбудзецца такі супольны палёт на шматступеньчатых крылах натхненьня. Запрашаю ўсіх”.

Поўны тэкст інтэрвію з Хадановічам у новай перадачы сэрыі Вольная студыя.
 
 
Апублікуй у LiveJournal:
Live Journal