15 гадоў таму паліцыя жорстка разагнала мірную дэманстрацыю студэнтаў, якую ў нечым можна прыраўняць да сучаснай беларускай акцыі “Мы памятаем”. Тады праскія студэнты са сьвечкамі і вянкамі выйшлі ўспомніць пра сваіх папярэднікаў, і ў прыватнасьці студэнта Яна Аплятала, які быў у 1939 годзе пакараны нацыстамі.
Падзеі ад пачатку зусім не нагадвалі аксамітны сцэнар. Паліцыя і войска былі напагатове і патрабавалі ад кіраўніцтва дазволу на яшчэ больш жорсткія меры.
Назаўтра праскія тэатры абвясьцілі, што здымаюць усе спэктаклі й аддаюць свае сцэны для публічных дыскусій.
Прадстаўнікі апазыцыі, царквы, студэнцтва, сабраўшыся у адным з тэатраў, абвяшчаюць пра стварэньне Грамадзянскага форуму і патрабуцюь зьменаў ва ўладзе, свабоды слова і сходаў, вызваленьня палітычных вязьняў.
20 лістапада ідэі й патрабаваньні Форуму ўжо лунаюць на масавай дэманстрацыі на Вацлаўскай плошчы, дзе сабралася 150 тысяч чалавек.
Камуністычная партыя тэрмінова мяняе сваіх кіраўнікоў Мілаша Якеша – на Карла Ўрбанка. Улады ідуць на дыялёг з прадстаўнікамі Форуму, а прэзыдэнт Густаў Гусак дае загад вызваліць вядомых палітвязьняў.
Аднак разьвіцьцё сытуацыі паказала, што справа не ідзе пра вырашэньне наступстваў і патрабаваньняў студэнцкіх пратэстаў. Студэнты спантанна вынесьлі на вуліцы тыя патрабаваньні дэмакратычных свабодаў, якія даўно высьпелі ў грамадзтве, на якія дзесяцігодзьдзямі перад тым працавалі шматлікія грамадзянскія ініцыятывы, такія як “Хартыя-77” і яе пазьнейшая спадкаемца – ініцыятыва “Некалькі сказаў”.
27 лістапада прыйшла чарга наступнага ўсеагульнага чыну – 2-гадзіннай генэральнай забастоўкі. Празь дзень надзвычайны сход Фэдэральнага парлямэнту Чэхаславаччыны выканаў яшчэ адно народнае патрабаваньне – з Канстытуцыі былі прыбраныя артыкулы пра кіруючую ролю камуністычнай партыі й марксізм-ленінізм як дзяржаўную ідэалёгію.
Крызыс самой партыі быў настолькі глыбокі, што ўлада фактычна выпала зь яе рук. Дысыдэнты, якія першапачатковы разьлічвалі на дыялёг з уладай і зьмякчэньне палітычнага рэжыму, фактычна атрымалі саму ўладу. 29 сьнежня 1989 году дэпутаты Фэдэральнага сходу Чэхаславаччыны абралі дысыдэнта, аднаго з заснавальнікаў Грамадзянскага форуму Вацлава Гавэла новым прэзыдэнтам.
Пару дзён таму, калі Гавэл прыйшоў на сустрэчу з сёньняшнімі студэнтамі Карлава ўнівэрсытэту, у аўдыторыю нельга было прабіцца.
Гавэл гаварыў пра тое, што падзеі лістападу не былі выпадковым пераваротам. Прыйшлося яму адказваць і на складанае пытаньне пра тое, чаму камуністы цяпер маюць вялікую падтрымку ў чэскіх выбарцаў і значнае прадстаўніцтва ў парлямэнце.
На думку Гавэла, гэта азначае, што частка людзей сумуе па старых парадках, а з другога боку, гэта сьведчыць і пра дзейсны мэханізм дэмакратыі.
Наагул, чэскае грамадзтва за гэтыя 15 гадоў набыло перакананьне незваротнасьці й натуральнасьці дэмакратычнага ладу і дэмакратычных свабодаў. Варта згадаць, што за кароткі час — паўтара дзесяцігодзьдзя фактычна адбылося адраджэньне і станаўленьне многіх важнейшых грамадзкіх інстытуцыяў – ад недзяржаўных радыё і тэлебачаньня, прыватных школаў, клінік і прыватнага бізнэсу.
Вывад: гаварыла Алена Ціхановіч. Нагадаю, зараз у Празе адбываюцца памятныя ўрачыстасці з нагоды гадавіны аксамітнай рэвалюцыі, якая пачалася 17 лістапада 15 гадоў таму. Важнае рашэньне да гэтага дня прымеркаваў чэскі ўрад – цяпер былыя ахвяры камуністычнага рэжыму, якія былі былі палітычнымі вязьнямі або выконвалі прымусовую працу ў працоўных лягерах, будуць атрымліваць грашовую кампенсацыю. Так, за кожны месяц турмы або лягера будзе налічвацца дадатак да пенсіі два даляры. Удовы або ўдаўцы палітычна рэпрэсаваных могуць разьлічваць на дадатак у памеры да 100 даляраў кожны месяц.