Наступная праграма
Ранішні эфір
06:00 - 07:00
Ранішні жывы эфір
07:00 - 08:00
Вечаровы эфір
18:00 - 19:00

Палітыка

Дырэктар балтыйскага аддзяленьня Інстытуту Гэлапа тлумачыць, адкуль і як зьявілася лічба 48% “за” Лукашэнку

21.10.2004 20:22

RFE/RL

На падставе гэтай лічбы дэманстранты на вуліцах Менску скандуюць: “Ён прайграў”. На гэтую лічбу спасылаецца Дзярждэпартамэнт ЗША ў ацэнцы беларускага рэфэрэндуму. “Washington Post” раіць грунтаваць на гэтай лічбе супольную пазыцыю Злучаных Штатаў і Эўразьвязу адносна афіцыйнага Менску.

Напэўна, нашыя слухачы ведаюць, пра што ідзе гаворка. Паводле выбарчага апытаньня, так званага экзыт-полу, праведзенага ў Беларусі Балтыйскім прадстаўніцтвам службы Гэлапа, прапанову Аляксандра Лукашэнкі на рэфэрэндуме падтрымалі 48.7% беларускіх грамадзянаў.

Госьць сёньняшняй “Экспэртызы Свабоды” – дырэктар Балтыйскага прадстаўніцтва службы Гэлапа Раса Алішаўскене. Яна тлумачыць слухачам Радыё Свабода, як праводзіліся апытаньні, і як была атрыманая гэтая лічба. Гл. Поўны тэкст перадачы.
 
 
Апублікуй у LiveJournal:
Live Journal