серада, 08 лютага 2012, Менск 21:46

Палітыка

У складзе раённых камісіяў па рэфэрэндуме ў Менску — ніводнага прадстаўніка апазыцыйных партыяў

Юры Сьвірко, Менск

У аўторак апублікаваны пэрсанальны склад раённых камісіяў у справе рэфэрэндуму, створаных Менскімі гарсаветам і гарвыканкамам 15 верасьня. Усе дзевяць камісіяў працуюць у будынках раённых адміністрацыяў сталіцы ды ня маюць у сваім складзе ніводнага сябра апазыцыйнае палітычнае партыі.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Усяго ў менскіх камісіях шасьцёра БРСМаўцаў, чацьвёра сябраў кампартыі ды чацьвёра лібэрал-дэмакратаў — якраз гэтыя тры структуры актыўна падтрымалі рэфэрэндум ды агітуюць усіх прагаласаваць на ім за Аляксандра Лукашэнку.

Таксама ў кожнай зь іх абавязкова будзе працаваць адзін вылучэнец ад гарадзкога савету ды яшчэ адзін ад гарвыканкаму. Прадстаўленыя ў камісіях такія структуры як установы адукацыі ды аховы здароўя, афіцыйныя прафсаюзы, таварыствы вэтэранаў і інвалідаў.