пятніца, 10 лютага 2012, Менск 02:17

Грамадзтва

“Белсат” пачынае працу

Канал створаны ў рамках польскага грамадзкага тэлебачаньня пры ўдзеле ўраду Польшчы. Праект зацьверджаны і фінансуецца польскім парлямэнтам. Большасьць працаўнікоў “Белсату” — беларусы. Канал працуе на беларускай мове і адрасаваны найперш жыхарам Рэспублікі Беларусь.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

У плянах “Белсату” — вяшчаць таксама праз інтэрнэт. Пакуль што на сайце каналу можна паглядзець прамацыйны ролік. У свой першы дзень, 10 сьнежня, “Белсат” працуе ў тэставым рэжыме. Тлумачыць кіраўнік службы інфармацыі Аляксей Дзікавіцкі:
2—3 месяцы мы павінны перайсьці на 16 гадзін

“Тэставае — тры гадзіны. Што да звычайнага рэжыму, праз 2—3 месяцы мы павінны перайсьці на 16 гадзін, як і плянавалася. Як гэта і будзе выглядаць у канчатковым варыянце”.

Тры гадзіны — разам увесь эфір. Арыгінальная праграма пакуль мае адну гадзіну. 10 сьнежня, апроч іншага, можна ўбачыць навіны, запіс рок-канцэрту з удзелам беларускіх выканаўцаў, а таксама сатырычную праграму “Саша і Сірожа”.

Ад 8 студзеня арыгінальны эфір пашырыцца да 2 гадзін. А яшчэ празь некалькі месяцаў працягласьць арыгінальнага эфіру складзе ўжо 4 гадзіны, якія цягам сутак будуць паўтарацца. Апроч навінаў, сатырычных і музычных перадачаў “Белсат” плянуе дэманстраваць ток-шоў, дакумэнтальныя і мастацкія фільмы, тэлевізійныя драматычныя пастаноўкі, аўтарскія праграмы розных жанраў ды іншае.
ёсьць стрэс (...) але таксама і адчуваньне эўфарыі

Але 10 сьнежня галоўная ўвага працаўнікоў скіраваная на першы выпуск навінаў. Далей Аляксей Дзікавіцкі:

“Вядома, ёсьць стрэс: справа новая і даволі вялікая. Ну і спаў дрэнна (сьмяецца), зрэшты, як і мае калегі . Але таксама і адчуваньне эўфарыі, што мы добра падрыхтаваліся, што мы ня мусім выходзіць у эфір абы з чым. Што ўсё працуе і тэхнічна, і інтэлектуальна”.

Убачыць перадачу каналу “Белсат” можна праз спадарожнік “Astra”, а ад студзеня 2008 году — праз спадарожнік “Sirius”.

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары. Старонка з 2
Імя:: міхась
10.12.2007 14:59
"Саша і Сірожа" можа стаць сапраўдным брэндам канала.Таму што палітыкай большасць беларусаў не прывабіш.

Імя:: Дзяніс
10.12.2007 15:19
Цікава, а замежныя мастацкія фільмы будуць таксама па-беларуску?

Імя:: вася
10.12.2007 16:12
хорошо!

Імя:: Сяржук
10.12.2007 16:40
Віншую усіх цікаўных з пачаткам трансляцыі Белсат!!!

Імя:: Ананім
10.12.2007 17:06
a ti magchyma ubachyc' belsat u US ? abo yago mojna bachyc' tol'ki u Belarusi ...

Імя:: Алякс
10.12.2007 17:27
Віншую!(урэшце нарадзілі)
Добра каб у інтэрнэце было.

Імя:: ён
10.12.2007 17:32
усе фільмы дубляваныя ў беларускую мову

Імя:: жыхар
10.12.2007 19:42
А можно по инету смотреть белсат? а то у меня только ноут и интернет а телевизора нету.

Імя:: Vitaut Горад:: Horadnia
10.12.2007 19:48
Prymicie vinsavanni, a taksama usich bielarusau. Z ciazkasciu, ale taki naladavausia da kanalu.

Імя:: Леанiд
10.12.2007 20:07
А чаму не праз спадарожнiк Hot Bird?

Імя:: Юрык Горад:: Менск
10.12.2007 20:27
Прыкольна!!!

Імя:: tyrsa Горад:: Mensk
10.12.2007 21:29
HETA CUDOU`NA!!!
BUDZIEM HLADZIEC`!

Імя:: Глорыя
10.12.2007 23:41
Дачакалися Але у большасци беларусау няма талерак - трэба у Нэт даваць Як будзеце дабываць жывыя навины - забылися пра дэмакратыю па - беларуски - ХАПУНЫ и г.д.Сення была сведкам таго як тры замежных карэспандэнта з працуючай камерай а 16 гадзине бегли ад праспекта да сядзибы БНФ з вытарачаными вачами и были вельми разъюшаныя Напэуна бегли хавацца Горка ад бяссилля ...

Імя:: Алекс Горад:: Мiнск
11.12.2007 00:36
Вось каб яшчэ атрымать магчымасць паглядзець i якiсь альтэрнатыуны варыянт belsat, напрыклад: DVD „Невядомая Беларусь” - гэта было б вельмi цiкава. А то не кожны беларус мае спадарожнікавую антэну i VTR у хаце (да i хата не у кожнага ёсць).

Імя:: Джонні
11.12.2007 03:03
Нарэшце з'явілася яшчэ водная скрыня інфармацыі для беларусаў - канал Белсат. Паглядзім, якія крокі прыме Лукашэнка ў адказ.

Імя:: Юры Горад:: Менск
11.12.2007 07:24
Віншую ўсіх супрацоўнікаў, асабліва тых, каго ўласна ведаю!

Імя:: Веранiка
11.12.2007 09:16
А праз спадарожнiк Hot Bird Белсат можна глядзець?


Імя:: Gyxar
11.12.2007 12:23
а что такое спадарожник?

Імя:: антось Горад:: мінск
11.12.2007 15:14
усьцешаны. даўно пара. необходна прасьвятляць народ, БУдаваць нацыянальную ідэю.гэта марудная цярплівая праца.посьпеху. жыве Беларусь.

Імя:: Ананім
11.12.2007 16:56
саша і сірожа - нават не ўчорашні, а пазаўчорашні прыкол.
Камэнтары. Старонка з 2