пятніца, 10 лютага 2012, Менск 02:22

Палітыка

Салігорск: Ларысе Насановіч скасавалі рэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты

Міхал Стэльмак

У Салігорску скасавана рэгістрацыя лідэра тутэйшай суполкі Жаночай партыі “Надзея” Ларысы Насановіч кандыдатам у дэпутаты Менскага абласнога Савета. Ёй патлумачылі, што ў задэкляраваных прэтэндэнткай на дэпутата зьвестках пра маёмасьць знойдзены парушэньні.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Як паведаміла Радыё Свабода спадарыня Насановіч, іншыя салігорскія апазыцыянэры выбылі з выбарчай кампаніі раней, і таму мясцовыя выбары ў гэтым горадзе пройдуць без удзелу прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў.