Наступная праграма
Вечаровы эфір
18:00 - 19:00
Вечаровы эфір
19:00 - 20:00
Вечаровы эфір
20:00 - 21:00

Палітыка

Кіраўнік офісу АБСЭ ў Менску наведаў А. Казуліна

31.10.2006 17:13

Радыё Свабода

Кіраўнік місіі АБСЭ ў Менску пасол Оке Пэтэрсан наведаў сёньня ў віцебскай калёніі Аляксандра Казуліна. Паводле Пэтэрсана, Казулін захоўвае бадзёры настрой, хаця пры гэтым выглядае фізычна аслабленым. “Мы мяркуем, што спадар Казулін знаходзіцца пад мэдычным кантролем і будзе мець у разе патрэбы мэдычную дапамогу”, – сказаў кіраўнік місіі АБСЭ ў Менску.

У размове з паслом Пэтэрсанам Казулін даў зразумець, што разглядае сваю цяперашнюю галадоўку як частку апазыцыйнай палітычнай дзейнасьці.
 
 
Апублікуй у LiveJournal:
Live Journal