Слухаць
Цяпер у эфіры
Вечаровы эфір
Наступная праграма

Грамадзтва

Ваўкавыск: акцыя пратэсту ў “польскай школе”

25.09.2006 07:16

Міхал Карневіч, Ваўкавыск

У Ваўкавыску вучні 8-10 клясаў школы з польскай мовай навучаньня з мінулага тыдня не наведваюць заняткі. Яны гэта робяць на знак пратэсту супраць таго, што ў школе забаронена працаваць настаўнікам з Польшчы, якія выкладалі шэраг прадметаў у мінулыя гады.Напачатку навучальнага году дырэктар ваўкавыскай школы атрымаў ліст з мясцовага ўпраўленьня ўнутраных справаў. У ім паведамлялася, што неабходная адпаведная ліцэнзія, каб у школе працавалі замежныя настаўнікі.

Такім чынам ад 1 верасьня польскіх настаўнікаў замянілі выпускнікі гарадзенскага ўнівэрсытэту і беластоцкіх ВНУ. Вучні выказалі незадаволенасьць узроўнем выкладаньня на польскай мове і распачалі акцыю пратэсту. Яны патрабуюць вярнуць ім польскіх настаўнікаў.

Рэпартаж з ваўкавыскай школы – пазьней на нашым сайце і ў вечаровым эфіры.
 
 
Апублікуй у LiveJournal:
Live Journal