пятніца, 10 лютага 2012, Менск 01:46

Грамадзтва

Суд над Іванюковічам адкладзены: няма перакладчыка зь беларускай

Радыё Свабода

Як паведамляе БелаПАН, суд над Юрасём Іванюковічам, якога вінавацяць у вандалізьме і апаганьваньні будынку беларускага пасольства ў Маскве, адкладзены на няпэўны час. Як паведаміў адвакат беларускага грамадзяніна Станіслаў Маркелаў, суд ня можа пачацца, таму што дасюль ня знойдзены перакладчык, які зможа рабіць вусны пераклад зь беларускай мовы.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Нагадаем: 9 траўня 23-гадовы Юрась Іванюковіч нанёс маркерам на шыльдах пасольства Беларусі ў Маскве надпісы “Жыве Беларусь!” і “БТ хлусіць!”. Вартаўнік пасольства затрымаў Іванюковіча і прымусіў сьцерці надпісы. 10 ліпеня Басманны суд Масквы пачаў слуханьне крымінальнай справы па абвінавачаньні Іванюковіча ў вандалізьме. За ўвесь час разгляду справы ня быў апытаны ніводзін супрацоўнік беларускага пасольства. Адвакат Маркелаў мяркуе, што дыпляматы нават ня ведаюць, што ёсьць такая крымінальная справа.

Юрась Іванюковіч працуе ў Маскве тэхнолягам у адной са сталярных кампаніяў.