У флэш-мобе ў падтрымку "Нашай нівы" ўдзельнічала каля 300 чалавек (фота)
Радыё Свабода, Менск
Каля трох сотняў чалавек правялі флэш-моб у падтрымку газэты “Наша Ніва”. Удзельнікі акцыі прайшлі шэсьцем ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Перамогі, трымаючы ў руках газэту “Наша Ніва”. Спэцназаўцы затрымалі больш за дзясятак удзельнікаў акцыі.