Наступная праграма
Ранішні эфір
06:00 - 07:00
Ранішні жывы эфір
07:00 - 08:00
Вечаровы эфір
18:00 - 19:00

Палітыка

Швайцарыя таксама забараняе ўезд беларускім чыноўнікам

12.04.2006 11:19

Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

Швайцарыя далучылася да санкцыяў Эўрапейскага зьвязу супраць беларускіх чыноўнікаў, адказных за парушэньні правоў чалавека і фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў і таксама забараніла ім уезд на сваю тэрыторыю.

Прадстаўнік Фэдэральнага дэпартамэнту замежных справаў Швайцарыі Жан-Філіп Жэнэро патлумачыў, што рашэньне швайцарскіх уладаў не пускаць на сваю тэрыторыю беларускіх чыноўнікаў, адказных за парушэньні правоў чалавека і фальсыфікацыі вынікаў выбараў, зьвязанае з “адсутнасьцю свабоды ў гэтай былой савецкай рэспубліцы”.

У такой сытуацыі, Швайцарыя падтрымлівае санкцыі Эўрапейскага зьвязу, у склад якога сама не ўваходзіць.

Швайцарскія ўлады яшчэ 27 сакавіка ў адмысловай заяве заклікалі беларускія ўлады неадкладна вызваліць палітзьняволеных, спыніць парушэньні правоў чалавека і забясьпечыць сваім грамадзянам права на свабоду слова і сходаў.

“Фэдэральны дэпартамэнт замежных справаў Швайцарыі афіцыйна заклікае беларускія ўлады выконваць свае міжнародныя абавязацельствы што да падставовых правоў і свабодаў чалавека. Калі палітычная сытуацыя ў Беларусі не палепшыцца хутка і на працяглы час, Швайцарыя будзе разглядаць магчымасьць увядзеньня мэтанакіраваных санкцыяў супраць Беларусі”, – гаворыцца ў заяве швайцарскх уладаў.

Гл.таксама • Эўразьвяз зацьвердзіў сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны ЗьвязуЭ.Зінгерыс: "31 чалавек – гэта, вядома, не дастаткова"Віцэ-сьпікер Эўрапарлямэнту: "гэты сьпіс занадта кароткі"
 
 
Апублікуй у LiveJournal:
Live Journal