Наступная праграма
Ранішні эфір
06:00 - 07:00
Ранішні эфір
07:00 - 08:00
Нядзельны эфір
18:00 - 19:00

Грамадзтва

Тацяна Хома судзіцца з унівэрсытэтам

11.04.2006 08:09

Радыё Свабода, Менск

Сёньня ў судзе Заводзкага раёну Менску ў 11.30 працягнецца суд па справе актывісткі студэнцкага руху Тацяны Хомы супраць Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту. Выключаная студэнтка падала ў суд на БДЭУ.

Былая студэнтка 4 курсу факультэту міжнародных эканамічных дачыненьняў Тацяна Хома адстойвае сваё права вучыцца ў Беларусі, якога яна цяпер пазбаўленая.

Нагадаем, Тацяну Хому выключылі з эканамічнага ўнівэрсытэту летась, 24 лістапада. Студэнтку чацьвёртага курсу вінавацяць у тым, што яна не паведаміла кіраўніцтву ўнівэрсытэту пра сваю паездку ў Францыю, дзе Тацяна Хома была абраная ў Раду ESIB (Нацыянальныя зьвязы студэнтаў Эўропы). Гэтая арганізацыя існуе ад 1982 году і аб''ядноўвае міжнародныя студэнцкія арганізацыі больш як трыццаці краінаў Эўропы.

Выезд у Францыю, дзе ў той час была складаная ўнутраная сытуацыя, быў кваліфікаваны ня толькі як вельмі "грубае парушэньне" правілаў унутранага распарадку ўнівэрсытэту, але і "як адкрытую непавагу да БДЭУ як арганізацыі, якая нясе юрыдычную і маральную адказнасьць за бясьпеку студэнтаў у працэсе навучаньня".

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.
 
 
Апублікуй у LiveJournal:
Live Journal