Наступная праграма
Ранішні эфір
06:00 - 07:00
Ранішні жывы эфір
07:00 - 08:00
Вечаровы эфір
18:00 - 19:00

Палітыка

Палітсавет АГП патрабуе прызнаць, што выбары не адбыліся

19.03.2006 13:25

Радыё Свабода

Палітсавет Аб’яднанай грамадзянскай партыі заявіў, што прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі не адбыліся. “Ніякіх прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі сёньня няма. Гэта мерапрыемства кіроўны рэжым поўнасьцю ператварыў у фарс. Якога-небудзь выбару беларускі народ поўнасьцю пазбаўлены”, гаворыцца ў адмысловай заяве.

Палітсавет АГП патрабуе стварыць умовы для правядзеньня свабодных і дэмакратычных выбараў і прызначыць іх, адпаведна з Канстытуцыяй, не пазьней за 16 ліпеня 2006 году.
 
 
Апублікуй у LiveJournal:
Live Journal