Наступная праграма
Ранішні эфір
06:00 - 07:00
Ранішні эфір
07:00 - 08:00
Нядзельны эфір
18:00 - 19:00

Палітыка

Андрэй Пачобут у судовай зале абвясьціў галадоўку

14.03.2006 16:28

Радыё Свабода

Галоўнага рэдактара часапісу "Magazyn Polski ў выгнаньні" Андрэя Пачобута ўчора затрымалі ў Менску супрацоўнікі КДБ, даставілі яго ў цэнтральны будынак КДБ у Менску, а пазьней прывезьлі ў Горадню. Сёньня каля 19-й гадзіны судзьдзя Ленінскага раённага суду Горадні Натальля Козел вынесла яму прысуд – арышт на дзесяць сутак.

Журналіст нібыта нецэнзурна лаяўся каля будынка сьледчага упраўленьня абласной міліцыі на вул.Ажэшкі ў Горадні, куды яго прывезьлі для гутаркі са сьледчым.

Андрэй Пачобут у судовай зале абвесьціў сухую галадоўку.

Сёньня ж у іншым судзе гораду — Кастрычніцкім – пасадзілі на сем сутак калегу спадара Пачобута па Саюзу палякаў — Юзафа Пажэцкага. Ён таксама нібыта нецэнзурна лаяўся.

На фота: Андрэй Пачобут (архіў)
 
 
Апублікуй у LiveJournal:
Live Journal