Наступная праграма
Ранішні эфір
06:00 - 07:00
Ранішні эфір
07:00 - 08:00
Нядзельны эфір
18:00 - 19:00

Грамадзтва

Украінскую журналістку затрымалі ў Менску падчас эфіру (аўдыё)

12.03.2006 17:15

Радыё Свабода

У Менску падчас перадвыбарчага мітынгу Аляксандра Мілінкевіча затрымалі журналістку 5-га каналу ўкраінскага тэлебачаньня.

Некалькі хвілінаў таму ў эфіры 5-га каналу было тэлефоннае ўключэньне іх адмысловай карэспандэнткі ў Менску Ганны Гаражэнкі, якая апавядала пра мітынг Мілінкевіча. І якраз падчас эфіру сп-ня Гаражэнка пачала крычаць, што яе схапілі, арыштавалі й цягнуць у машыну.

А 19.20 у эфіры 5-га каналу паведамілі, што сувязі з Ганнай Гаражэнкай няма ўжо 15 хвілінаў, але амбасадар Украіны ў Менску ў курсе сытуацыі ды займаецца пошукам украінскай журналісткі.

З Ганнай у Менску працаваў і апэратар Леанід Леанідаў. Цяпер 5 канал высьвятляе абставіны інцыдэнту.

Аўдыёзапіс рэпартажу і затрыманьня Ганны Гаражэнкі на сайце 5 каналу:

http://5tv.com.ua/img/forall/no_comments/mp3/aresht_gorojenko.mp3
 
 
Апублікуй у LiveJournal:
Live Journal