2 сакавіка ў Менску – у фатаграфіях
03.03.2006 10:48
Радыё Свабода
2 сакавіка ў Менску адбылося зьбіцьцё і затрыманьне больш як на 8 гадзін кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна. Былі зьбітыя і затрыманыя журналісты і прыхільнікі Казуліна. Увечары адбылася сустрэча кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Мілінкевіча з выбарцамі, на якую прыйшло больш як тры тысячы чалавек.