пятніца, 10 лютага 2012, Менск 18:44

Палітыка

Паводле неафіцыйных зьвестак, Казуліна могуць зьняць з выбараў

Радыё Свабода

Сёньня раніцай кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна затрымала і зьбіла міліцыя. Як паведамляе пракуратура, Аляксандар Казулін ў міліцэйскім пастарунку сарваў і разьбіў партрэт Лукашэнкі. Казуліну далі магчымасьць патэлефанаваць ягонай прэсавай сакратарцы Ніне Шыдлоўскай.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Ён паведаміў сваёй прэсавай сакратарцы, што ён зьбіты, але не скардзіўся на стан свайго здароўя. Судмэдэкспэрты, якія на машыне "Хуткай дапамогі" прыяжджалі ў пастарунак, насамрэч прыяжджалі не да Казуліна, а да трох, як яны сказалі, зьбітых, што паскардзіліся на пабоі. Хто гэтыя людзі, судмэдэкспэрты не патлумачылі.

Крыніцы ў ЦВК у неафіцыйным парадку паведамілі, што Аляксандра Казуліна здымаюць з рэгістрацыі на прэзыдэнцкіх выбарах, і што ягоны выступ па дзяржаўным тэлебачаньні сёньня ўжо не прагучыць.

Прычына зьняцьця з рэгістрацыі – нібыта тое, што на Казуліна нібы то ўжо заведзеная крымінальная справа паводле артыкулу "злоснае хуліганства".

Аднак супрацоўнікі пракуратуры казалі журналістам, што яшчэ ня вырашылі, як кваліфікаваць учынак Казуліна – тое, што ён у дзяжурнай частцы разьбіў партрэт Аляксандра Лукашэнкі.

А 16-й гадзіне пракуратура плянуе даць адказ, ці будзе супраць Казуліна распачатая крымінальная справа за злоснае хуліганства. Гэты артыкул прадугледжвае пазбаўленьне волі да 6 гадоў.

Кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін зьбіты камандзірам брыгады спэцназу Дзьмітрыям Паўлічэнкам (фотарэпартаж)Казуліна зьбілі, а потым затрымалі і адвезьлі ў міліцыюМілінкевіч выказаў салідарнасьць з КазулінымМіліцыянты затрымалі і зьбілі прыхільнікаў Аляксандра Казуліна і журналістаў, каля пастарунку чуліся стрэлыДа Казуліна выклікалі хуткую дапамогу Пракуратура: у міліцыі Казулін разьбіў партрэт Лукашэнкі