Наступная праграма
Вечаровы эфір
18:00 - 19:00
Вечаровы эфір
19:00 - 20:00
Вечаровы эфір
20:00 - 21:00

Грамадзтва

“Мусульмане Беларусі за дэмакратыю, але супраць рэлігійнай варожасьці”

27.02.2006 14:24

Радыё Свабода

На пытаньне слухача адказвае муфтый рэлігійнага Аб’яднаньня мусульманаў Беларусі Абу-Бэкір Шабановіч.

(Уладзіслаў: ) “Я б хацеў зьвярнуцца да муфтыя Беларусі, каб ён выступіў з заявай, што мусульмане Беларусі падтрымліваюць дэмакратычныя каштоўнасьці, у прыватнасьці свабоду слова, разумеюць, што карыкатуры, перадрукаваныя газэтай “Згода”, выкрываюць не прарока Мухамэда, а радыкальны іслам, які шукае ворагаў па ўсім сьвеце і атаесамліваецца ў грамадзкай сьвядомасьці з тэрарызмам. І што да газэты “Згода” ніякіх прэтэнзіяў у распальваньні нацыянальнай варожасьці мусульмане Беларусі ня маюць”.

Адказвае муфтый рэлігійнага аб’яднаньня мусульманаў Беларусі Абу-Бэкір Шабановіч:

(Абу-Бэкір Шабановіч: ) “Гэтыя карыкатуры ў сьвеце выклікалі такое абурэньне, дайшло да рэлігійных войнаў. А газэта “Згода” іх падкінула і сюды. Мы за дэмакратычныя свабоды, але трэба разумець, дзе дэмакратыя заканчваецца. Калі абражаюць пачуцьці вернікаў, дык што гэта за дэмакратыя? Мы ня будзем шумець і ня будзем нічога паліць, як гэта зрабілі вернікі на Блізкім Усходзе. Мы сваю думку выказалі, цяпер хай улада думае, што рабіць у гэтым выпадку”.
 
 
Апублікуй у LiveJournal:
Live Journal